Дапамагаюць роднай школе абнавіць аблічча: у Талачынскім раёне створаны вучнёўскія рамонтныя брыгады

13 июля 2018 13:39

У разгары летнія канікулы школьнікаў. Праходзяць яны ў кожнага па-свойму:  хтосьці адпачывае дома, у летніх лагерах або ў бабуль, а нехта вырашыў выкарыстаць вольны час для заробку. На працягу вось ужо некалькіх год старшакласнікі дапамагаюць рабіць рамонт у сваіх школах.

Раённы цэнтр занятасці заключае з імі працоўныя дамовы, выдае страхавыя пасведчанні і працоўныя кніжкі з першымі запісамі. Пасля заканчэння рамонту вучні атрымаюць заработную плату.

Як паведаміў начальнік гаспадарчай групы аддзела па адукацыі райвыканкама Яўген Анатольевіч Заран, сёлета ў пяці школах раёна створаны вучнёўскія рамонтныя брыгады, у якіх задзейнічаны 19 вучняў. Гэта Коханаўская, Славенская, Забалацкая сярэднія школы, СШ №1 г. Талачына, Талачынская раённая гімназія. Напачатку была састаўлена праектна-каштарысная дакументацыя, у якой указваюцца тэрміны і аб’ёмы  работ, фонд аплаты працы, выдаткі на набыццё матэрыялаў. Пры гэтым існуюць пэўныя ўзроставыя абмежаванні ў выкананні работ. З 14 гадоў вучні могуць працаваць толькі з акрылавай фарбай, з маслянай — толькі  з 16-гадовага ўзросту. Працуюць вучні 5 гадзін на дзень.

Мы пабывалі ў Славенскай сярэдняй школе і пазнаёміліся з арганізацыяй працы вучняў. Дапамагаюць у рамонце школы да новага навучальнага года пяць старшакласнікаў: дзесяцікласнік Павел Шпунікаў, адзінаццацікласнікі Аляксей Дзянісаў, Таццяна Каралёва, Святлана Сачыўка і Ангеліна Пятрэнка. Усе яны задаволены працай, хаця і даводзіцца ахвяраваць вольным часам.

Пасля размовы з вучнямі мы ўпэўніліся, што іх цікавіць не толькі заробак, хоць ён і з’яўляецца значным стымулам да працы. Вельмі важна тое, што дзеці сваімі рукамі дапамагаюць абнавіць родную школу, наступны год для адзінаццацікласнікаў стане развітальным, таму ім хочацца пакінуць пасля сябе добры след.
Кіруе вучнёўскай рамонтнай брыгадай настаўнік працоўнага навучання Віктар Іосіфавіч Пляскач. Ён адзначыў, што юнакі і дзяўчаты працуюць старанна. Іх сіламі ўжо выкананы значны аб’ём работы: пафарбаваны кабінеты і калідор трэцяга паверха. Зараз вучні перайшлі да фарбавання кабінетаў на другім паверсе.

На працу яны прыходзяць у 8 гадзін, час ад часу робяцца перапынкі на свежым паветры.

Алена СЕРАДА.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

This blog is kept spam free by WP-SpamFree.

ПОИСК ПО САЙТУ

Год малой родины

Путешествуем по Синеокой

Земельные участки

Мультсериал МЧС

Дар бесценный

В мире денег

Поможем церкви!

На благое дело

Наш календарь

Июль 2018
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июнь    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Архив новостей