Талачынцы дастойна адстаялі гонар свайго краю на “Славянскім базары ў Віцебску” (+фота)

27 июля 2018 13:06

Адгучалі апошнія акорды XXVII Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску-2018″. Госці і ўдзельнікі гэтага грандыёзнага форуму пакідалі гасцінны Віцебск, як заўсёды, уражаныя святочнай атмасферай, яркімі прадстаўленнямі, цікавымі сустрэчамі, канцэртамі знакамітых артыстаў з розных краін.

ПА ГАЛОЎНАЙ ВУЛІЦЫ ФЕСТЫВАЛЬНАГА ГОРАДА

Ва ўрачыстай цырымоніі падняцця сцяга і адкрыцця Міжнароднага фестывалю мастацтваў прыняў удзел калектыў юных барабан-шчыц “Вікторыя” Талачынскага раённага цэнтра дзяцей і моладзі пад кіраўніцтвам харэографа Галіны Марцынкевіч. Сямнаццаць нашых дзяўчынак, якія стаялі ў самым цэнтры пляца, зладжана выканалі марш разам з іншымі калектывамі.

Парад — адно з самых яркіх падзей “Славянскага базару”. Урачыстым маршам пад гукі барабанаў з танцавальнымі рухамі і замалёўкамі па цэнтральнай вуліцы Віцебска на плошчу Перамогі прайшлі 28 калектываў барабаншчыц, 15 духавых аркестраў, юныя мажарэткі і 60-гадовыя гранд сеньёркі з пампонамі. У яркім, грандыёзным  відовішчы ўдзельнічалі калектывы з Беларусі і Расіі.

Калектыў барабаншчыц “Вікторыя” трэці год прымае актыўны ўдзел у мерапрыемствах. Да адкрыцця фестывалю рыхтаваліся старанна,  разумеючы важнасць ускладзенай на іх місіі. Дзяўчаты вельмі хваляваліся, некаторыя з іх упершыню выступалі на такім маштабным мерапрыемстве. Праз барабанны дробат і сінхронныя рухі яны стараліся перадаць гасцям і ўдзельнікам свята настрой гордасці і ўрачыстасці.

Яшчэ больш акрыліла ўдзельніц калектыву ўручэнне ім дыплома за ўдзел у парадзе і запрашэнне на наступны год на фестывальны конкурс юных барабаншчыц.

“СЦЕЖКІ МАЙСТЭРСТВА “ТАЛАЧЫНЦАЎ

Заўсёды вялікай папулярнасцю на фестывалі карыстаецца “Горад Майстроў”. Тут можна было не толькі палюбавацца ўсялякімі цікавымі рэчамі, вырабленымі рукамі вопытных майстроў, набыць іх, але і асабіста паспрабаваць свае сілы ў розных відах рамёстваў.

Сёлета зноў заняў сваё месца тут і падворак Талачынскага раённага Дома рамёстваў, які працаваў пяць дзён. Паглядзець і набыць гасцям фестывалю было што — вышываныя ручнікі (аўтар — Марыя  Рыгорава), розных памераў і  прызначэнняў паясы, невялікія вышываныя сімвалы Беларусі (аўтар — Надзея Калбянкова), вырабы з лазы (аўтар — Любоў Селіверстава). З цікавасцю людзі разглядалі і куплялі саламяныя капялюшы і іншыя вырабы з саломкі ў выкананні Ларысы Станкевіч. Яркія беларускія лялькі розных памераў (аўтар — Таццяна Яскевіч)  таксама карысталіся попытам, асабліва  ў замежных гасцей фестывалю.

Навінкай гэтага сезона з’явіўся конкурс касцюмаў “Сцежкі майстэрства”. Увазе журы і гледачоў былі прадстаўлены два ўзноўленыя сялянскія жаночыя касцюмы, якія адпавядаюць нашай мясцовасці, з характэрнымі для талачынскага краю вышыванымі ўзорамі, з галаўным уборам, паясамі і абуткам. Пасля дэфіле Ніна Хмялёва і Наталля Назаранка з Варанцэвічаў у гэтых прыгожых строях прынялі ўдзел у “Талачынскім кірмашы”. Каб ажывіць тэатралізаванае прадстаўленне, яны захапілі  з сабой нават жывога пеўня. Да гэтага конкурсу рыхтаваліся ўсе супрацоўнікі Дома рамёстваў, вывучалі спецыяльную апаратуру, адшуквалі звесткі з музеяў. Па словах дырэктара раённага Дома рамёстваў Святланы Шыцько, прадстаўленне прайшло цікава, па-святочнаму весела.

Рыгор Станкевіч (справа) з дачкой Лізаветай і Маркам Цішманам.

У конкурсе “Гліна спявае” прыняў удзел член народнага клуба народных майстроў і мастакоў-аматараў Талачынскага раённага Дома рамёстваў Рыгор Станкевіч. Падчас конкурсу яго цацкамі зацікавіўся расійскі спявак Марк Цішман і пачаў разам з ім вырабляць гліняную свістульку.

Дарэчы, на “Славянскім базары” Рыгору быў уручаны дыплом I ступені і каштоўны падарунак за перамогу ў юбілейным XXV Міжнародным фестывалі песні і музыкі “Дняпроўскія галасы ў Дуброўне”. Прыемна, што і  на фестывалі майстар атрымаў дыплом III ступені ў намінацыі “Аўтарская цацка” за прадстаўленую калекцыю гліняных цацак.

ЯРКІЯ ВЫСТУПЛЕННІ ЗЕМЛЯКОЎ

У гэтым годзе ўпершыню выпаў гонар прыняць удзел у фестывалі танцавальнаму калектыву клуба “Ветэран” раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці “Другое дыханне” пад кіраўніцтвам Таццяны Спаткай.

Пачаўшы з урачыстага шэсця і адкрыцця фестывалю, талачынскія гранд сеньёркі выканалі на сцэне танец “Бадзёрасць духу” пад песню У. Высоцкага “Ранішняя гімнастыка” на II Міжнародным фестывалі-конкурсе мажарэтак і барабаншчыц,  заваявалі дыплом лаўрэата II ступені ў намінацыі “Паказ на подыуме “Pom-pon”. Бадзёрыя рухі самадзейных артыстаў на сцэне, іх пазітыўны настрой не пакінулі раўнадушнымі нікога, выклікалі бурныя апладысменты гледачоў. Журы высока ацаніла майстэрства ветэранаў. Ім быў уручаны кубак фестывалю, а яшчэ іх запрасілі прыняць удзел у адным з конкурсаў за мяжой. Нямалаважную ролю ў паспяховым выступленні калектыву адыграла спонсарская дапамога індывідуальных прадпрымальнікаў Уладзіміра Камлюка і Аляксея Закрыжэўскага.

Яшчэ адно яркае харэаграфічнае выступленне нашых землякоў выклікала сімпатыю. У турніры народных танцаў прынялі ўдзел Таццяна Спаткай і Мікалай Сушкевіч.

Да гэтага конкурсу яны падрыхтавалі дзесяць бытавых беларускіх танцаў. У намінацыі  “Узроставая група ад 30 да 50 год” талачынскія артысты заваявалі дыплом I ступені.

Дыпломам узнагароджана таксама ўдзельніца вакальнага калектыву Славенскага СДК Людміла Кісялёва за ўдзел у абласным конкурсе гарманістаў і прыпевачніц “А музыкі граюць, граюць…” З 36 канкурсантак яна дайшла да самага фіналу.

Народны фальклорны калектыў “Суседзі” Аболецкага Дома фальклору (кіраўнік Ганна Падбельская) адзначаны дыпломам за выкананне “Крыўлянскай кадрылі”.

БАГАТАЯ НА ТАЛЕНТЫ ЗЯМЛЯ

Афармленне брэндавай пляцоўкі Талачынскага раёна “Садавінавы рай” было прысвечана Году малой радзімы. Госці фестывальнага Віцебска мелі магчымасць пакаштаваць смачныя пірагі, вырабленыя рукамі ўдзельніц клуба “Сям’я” Славенскага СДК (кіраўнік Святлана Забела), беларускія нацыянальныя стравы, сокі, свежыя ягады з прамысловага саду Талачынскага кансервавага завода.  З ранку да вечара на пляцоўцы не змаўкалі вясёлыя песні ў выкананні вакальнай групы “Славянка”, удзельнікаў мастацкай самадзейнасці Коханаўскага ГПДК. З цікавай праграмай гэтыя ж калектывы прадставілі нашу брэндавую пляцоўку на канцэртнай сцэне. З вялікім поспехам, на “ўра” прайшоў канцэрт  народнага ансамля песні і музыкі “Александрына” Коханаўскай дзіцячай школы мастацтваў.

Ад усёй душы віншуем талачынскіх дыпламантаў і ўдзельнікаў  “Славянскага базару-2018″. Упэўнены, гэта не апошні рубеж у творчых дасягненнях  нашых самадзейных артыстаў, якія даказалі, што талачынская зямля  багатая на цікавых, з самабытным талентам, людзей.

Алена СЕРАДА.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 10.0/10 (1 vote cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)
Талачынцы дастойна адстаялі гонар свайго краю на "Славянскім базары ў Віцебску" (+фота), 10.0 out of 10 based on 1 rating

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Год мира и созидания

К 590-летию Толочина

Партизаны Толочинщины

Я военным быть хочу

Прямые линии

Ритуальные услуги

Поможем храму!

Наш календарь

Июль 2018
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июнь   Авг »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Архив новостей

Мы в Инстаграме

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram