Настрой людзей і тэхнічная аснашчанасць Талачынскага кансервавага завода адпавядаюць маштабам задачы

10 августа 2018 12:29

У ліпені Белгідрамет папярэдзіў, што ўраджайнасць збожжавых сёлета чакаецца на 5 — 10% ніжэйшая за мінулагоднюю. Аналіз ходу ўборачнай у розных рэгіёнах краіны сапраўды паказвае зніжэнне намалотаў, хаця прычын для песімізму ці сур’ёзнай занепакоенасці няма, прадпрыемствы, якія выконвалі ўсе тэхналагічныя патрабаванні, належным чынам апрацоўвалі пасяўныя плошчы, а цяпер забяспечваюць аператыўную ўборку і адвозку без затрымак, павінны будуць паказаць дастойныя вынікі.

У апошнія дні лідзіруючыя пазіцыі па тэмпах уборкі ў раённай зводцы занялі механізатары кансервавага завода, земляробчыя плошчы якога, занятыя зерневымі, найвялікшыя ў раёне, 3598 гектараў.

— На сённяшні дзень убрана 2460 гектараў пшаніцы, намалочана 8211 тон, ураджайнасць складае 33,4 ц/га, — расказала 9 жніўня галоўны аграном прадпрыемства Капранава Т. М. — Канечне, тых аб’ёмаў, на якія мы разлічвалі, сёлета атрымаць не ўдасца, засуха сыграла сваю ролю. А з-за вялікай колькасці ападкаў, якія прыйшлі ёй на змену якраз напярэдадні ўборкі, пайшоў падгон (маладыя парасткі, ураджайнасці яны не даюць, затое павышаюць вільготнасць і абцяжарваюць работу камбайнаў), па гэтай жа прычыне існуе пагроза хуткага разрастання пустазелля, таму з уборкаю трэба спяшацца.

Адказнасць моманту разумеюць усе — і кіраўніцтва, і спецыялісты, і механізатары. Кожны на сваім участку работы не губляе ні хвіліны, з пачатку ўборачнай людзі і тэхніка знахо-дзяцца ў полі пастаянна, калі толькі дазваляюць умовы надвор’я. Для ўдзельнікаў уборкі арганізавана двухразовае харчаванне. Усяго працуюць 16 камбайнаў. Сёлета былі набыты 2 новыя КЗС-1624. На сённяшні дзень яны, як паведамляе на сваім сайце “Гомсельмаш”, паводле прадукцыйнасці (аб’ём намалочанага збожжа за адзінку часу) займаюць верхнюю прыступку мадэльнага рада камбайнаў “Палессе” (зразумела, калі не лічыць сёлетняй навінкі КЗС-2124КР). Мікалай Ракаў (на здымку) ужо ацаніў якасці новай даручанай яму машыны, гаворыць, што яна сапраўды прадукцыйная і пакуль што не падводзіла. У кабіне камфортна, ад спёкі ратуе кандыцыянер, працоўнае месца зручнае і рацыянальна абсталяванае.

Мяркуючы па цяперашніх тэмпах работ, узровень тэхнічнай аснашчанасці і зладжаная арганізацыя вытворчага працэсу дазволяць дружнаму і вопытнаму калектыву кансервавага завода сабраць ураджай аператыўна і якасна.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Август 2018
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июль   Сен »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене