Ад “першага” хлеба не адстаў і “другі”: на Талачынскім кансервавым заводзе стартавала ўборка бульбы

21 августа 2018 12:31

Калі камбайны Талачынскага кансервавага завода дажыналі апошнія гектары пшаніцы, настала пара выводзіць тэхніку і на бульбяныя палі. 14 жніўня кампанія па ўборцы “другога хлеба” паспяхова стартавала, першыя дзясяткі тон паступілі ў сховішча.

— Пакуль што задзейнічаны тры бульбаўборачныя камбайны, — расказала ў гэты дзень галоўны аграном прадпрыемства Капранава Т. М., — а ўсяго іх у нас адзінаццаць, так што калі канчаткова разбяромся са збожжам, то перавядзём механізатараў і вадзіцеляў сюды, і працэс пойдзе масава.

Бульбяныя плошчы сёлета такія самыя, як і ў мінулым годзе, 900 гектараў. Ураджайнасць пакуль што ацэньваецца на ўзроўні 400 цэнтнераў з гектара. На перыяд чэрвеньскай спёкі выпала такая стадыя развіцця расліны, як фарміраванне сталонаў — падземных элементаў куста, кожны з якіх ператвараецца ў бульбіну. У выніку колькасць сталонаў аказалася меншаю, чым магла б быць, а значыць, знізілася і патэнцыяльная ўраджайнасць (асабліва гэта характэрна для ранніх сартоў). З пачаткам дажджоў усталяваліся камфортныя ўмовы як для бульбы, так і для фітафторы — узнікла неабходнасць апрацоўкі палёў хімічнымі сродкамі аховы. Словам, спакою земляробам не было.

— Сёлетні агранамічны год адметны паскоранымі тэмпамі ўсіх этапаў фарміравання культур: яшчэ не завяршылася адна стадыя, як пачыналася наступная, і ў рэшце рэшт расліна не паспявала раскрыць свой патэнцыял, даць тое, на што здольная ў спрыяльных умовах, — падзялілася назіраннямі Таццяна Міхайлаўна.

Асартымент сартоў у гэтым сезоне ранейшы: былі пасаджаны, як і ў папярэднія гады, айчынныя Брыз, Палац, Першацвет і інш., замежныя Гала (менавіта яна пайшла ў засекі першаю), Астэрыкс. Дарэчы, апошні з вышэйпералічаных сартоў прыдатны для замарозкі, і адпаведную прадукцыю (замарожаная бульба фры) кансервавы завод у будучыні прапануе спажыўцам, на цяперашні момант ужо вызначана месца, на якім плануецца пабудаваць цэх замарозкі.

Продаж маладой бульбы ў сёлетнім сезоне не практыкаваўся: спроба была зроблена, але рынак на той час ужо аказаўся насычаны больш ранняй прадукцыяй з паўднёвых рэгіёнаў, таму ўвесь ураджай (цяпер гэта ўжо канчаткова сфарміраваныя, спелыя клубні з цвёрдай лупінай) паступае на доўгатэрміновае захоўванне і будзе рэалізаваны, калі на рынку складзецца спрыяльнае становішча.

Уладзімір МІХАЙЛАЎ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Август 2018
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июль   Сен »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене