У славенскай “Казцы” дзецям цікава і ўтульна

24 августа 2018 13:21

У намінацыі “Лепшы сярод устаноў адукацыі” па добраўпарадкаванні прызнаны Славенскі дзіцячы яслі-сад “Казка”. Апошнія сем гадоў яго ўзначальвае Людміла Грэбень.

На сённяшні дзень гэта сучасная ўстанова дашкольнай адукацыі з музычнай і фізкультурнай заламі, кабінетам педагога-псіхолага, пунктам карэкцыйна-педагагічнай дапамогі. На наступны навучальны год сюды залічаны 65 выхаванцаў ад 2 да 7 гадоў. На базе  дашкольнай установы працуюць 3 дашкольныя групы і першы клас Славенскай сярэдняй школы.

Асноўныя напрамкі дзейнасці Славенскага яслі-сада — захаванне і ўмацаванне фізічнага і псіхічнага здароўя дзіцяці. Педкалектыў імкнецца забяспечыць прадметна-развіваючае асяроддзе ў групах, умацаваць матэрыяльна-гаспадарчую базу дашкольнай установы.

Кожны ў калектыве ўносіць свой неацэнны ўклад у работу дзіцячага сада. Асобна трэба адзначыць выдатную працу па добраўпарадкаванні тэрыторыі. Немалая заслуга  ў гэтым дворніка Людмілы Кісялёвай, якая кожны дзень не толькі пільна сочыць за чысцінёй, але  робіць цікавыя кампазіцыі з падручнага матэрыялу. Рабочая па пранні і рамонце спецадзення Вольга Унучкіна і кастэлянка Настасся Кубека таксама праяўляюць творчасць для стварэння прыгажосці і добрага настрою для дзяцей. Яны сваімі рукамі размалявалі сцены гульнявых пляцовак згодна з сюжэтамі любімых народных казак і мультфільмаў.

Калектыў Славенскага дзіцячага яслі-сада невялікі, але яго супрацоўнікам удалося стварыць суполку аднадумцаў, якая вызначаецца стабільнасцю, творчасцю, высокім прафесіяналізмам і адказнасцю.

Алена СЕРАДА.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Август 2018
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июль   Сен »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене