“Зямля бацькоў — мая калыска”: у Коласаве адзначылі свята вёскі

7 сентября 2018 13:08

На працягу вось ужо некалькіх год аўтаклуб пад кіраўніцтвам Людмілы Ждановіч арганізоўвае для сельскіх жыхароў святы вёсак. Гэты дзень становіцца для іх незабыўным, напоўненым радаснымі сустрэчамі з роднымі, землякамі і аднакласнікамі. Асаблівым, шчымліва-радасным ён становіцца для тых, хто прыехаў здалёк, каб пабачыць сваю радзіму, прайсціся знаёмымі сцяжынкамі, успомніць продкаў.

У канцы апошняга летняга месяца “клуб на колах” завітаў на свята вёскі Коласава Талачынскага сельскага Савета. Пасля цёплага летняга дажджу хмары разышліся і, як па заказе, выглянула ласкавае сонейка, вітаючы сваім цяплом прыйшоўшых на свята.

Усе сабраліся каля бацькоўскай хаты Уладзіміра Дрангоўскага. Звольніўшыся ў запас у званні палкоўніка пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь, ён змог больш часу ўдзяліць роднаму гнязду. Падрамантаваў і ўпрыгожыў сядзібу кветкамі, пасадзіў агародніну. Вельмі задаволены Уладзімір, што цяпер можа цэлае лета жыць тут, поўнымі грудзямі ўдыхаючы водар родных лугоў і лясоў.

З прывітальнымі словамі загадчыца аўтаклуба звярнулася да прысутных, прачытала кранаючыя за душу вершы пра родную зямлю. У выкананні вакальнай групы “Девчата” Райцаўскага сельскага Дома культуры (Наталля Бурмак, Людміла Ждановіч, Марына Какошка, Галіна Барада) прагучалі песні на розны густ — беларускія народныя, пра каханне, жартоўныя і іншыя. Не вытрымаўшы, ногі некаторых вяскоўцаў самі пайшлі ў скокі. Выклікалі апладысменты таксама і выступленні салістаў — Марыны Какошкі і Людмілы Ждановіч. Прыемны сюрпрыз падчас свята чакаў  коласаўцаў. Па ініцыятыве раённага  аддзела ЗАГСа дыпломамі “Шчаслівая сям’я” і каштоўнымі падарункамі былі ўзнагароджаны сем’і Станіслава і Алены Андрэевых і Аляксея і Галіны Пасеевых.

Кранулі да слёз вершы, напісаныя падпалкоўнікам у адстаўцы КДБ  Мікалаем Пасеевым, які зараз жыве ў Гродне. Іх пранікнёна прачыталі былы сусед Расціслаў Лянкевіч, сябар Уладзімір Дрангоўскі і сам аўтар. Вось радкі аднаго з іх:

Зямля бацькоў — мая калыска…
Мой першы гук, мой першы крок.
Па складах чытаная кніжка,
Каханнем прасвятлёны зрок.

Табе я ўдзячны вечна буду
За суп са шчаўем, чорны хлеб,
За наш адвечны сімвал — бульбу
І з агароднінаю склеп.

Яны жыццю прыдалі сілы,
Загартавалі мышцаў моцы,
Каб аж да самае магілы
Я быў надзейным абаронцам.

Цікава, што ў гэты дзень 60-гадовы юбілей справіў брат Мікалая Аляксандр Пасееў. У падарунак прагучала яго любімая песня “Купалінка”.

Смачнымі тортамі пачаставалі аднавяскоўцаў сем’і Лянкевічаў і Боханавых. Далёка па вёсцы разносіліся гукі музыкі і песень, абудзіўшы напамін пра тое, што вёска жыве, што яе памятаюць і любяць усім сэрцам.

Алена СЕРАДА.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 10.0/10 (1 vote cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: +1 (from 1 vote)
"Зямля бацькоў — мая калыска": у Коласаве адзначылі свята вёскі, 10.0 out of 10 based on 1 rating

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Сентябрь 2018
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Авг   Окт »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене