Экіпаж Талачынскага элеватара намалаціў 2000 тон

7 сентября 2018 12:50

Хлебаробы-двухтысячнікі ў гісторыі Талачынскага раёна ўжо былі, але нават на сённяшні дзень, калі іх лік папоўніўся яшчэ двума працаўнікамі, падобнае дасягненне з’яўляецца пакуль што рэдкасцю, свайго роду экзотыкай. Праўда, у вобласці і ў рэспубліцы некаторым удаецца намалаціць аж па 3000 тон, і вопыт сёлетняга сельскагаспадарчага года паказвае, што некаторыя аграрыі нашага раёна маюць усе магчымасці, каб нарэшце таксама ўзяць гэтую планку.

5 верасня экіпаж УП “Талачынскі Элеватар-Агра” ў складзе Сяргея Спаткая (на здымку — з караваем) і Уладзіміра Белахонава (з граматай) прымаў віншаванні другі раз у сёлетнім сезоне. Падзякаваць ім за двухтысячны намалот прыехалі намеснік генеральнага дырэктара Аршанскага КХП па ідэалагічнай і кадравай рабоце Араеў С. А., дырэктар УП “Талачынскі Элеватар-Агра” Пашурын А. А., старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Пільшчыкава Т. М., начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Валевіч А. В. і артысты аўтаклуба.

Сяргей Аляксандравіч Араеў між іншым паведаміў, што сёлета сярод механізатараў інтэграванай структуры, у якую ўваходзіць элеватар, ёсць і двух-, і трохтысячнікі, і пажадаў талачынскім хлебаробам у будучыні таксама пераўзысці свой вынік:

— Цярпення вам, удачы, няхай усё ў вас атрымліваецца, ну, а мы пастараемся ў наступным годзе даць вам паболей палёў.

Няма сумнення, што калі б сёлетні сезон не быў сапсаваны неспрыяльнымі для збожжавых умовамі надвор’я, або калі б гэтаму экіпажу сапраўды дасталіся большыя плошчы, то на сваім камбайне Нью-Холанд і дзякуючы свайму вопыту, прафесіяналізму і працавітасці Сяргей Сяргеевіч і Уладзімір Аляксеевіч дабіліся б яшчэ лепшых паказчыкаў.

Заахвоціла іх да такіх здзяйсненняў і Алена Васільеўна Валевіч, уручаючы разам з Таццянай Мікалаеўнай Пільшчыкавай падарункі:

— Жадаю вам пабіць рэкорд, каб у наступным годзе мы завіталі да вас як мінімум чатыры разы: на тысячу, дзве, дзве з паловаю і тры тысячы тон.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: +1 (from 1 vote)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Сентябрь 2018
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Авг   Окт »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене