Многія праграмісты рабілі першыя крокі ў Коханаўскай сярэдняй школе

13 сентября 2018 15:46

Прадстаўнікам гэтай прафесіі зайздросцяць за высокія заробкі (у беларускіх рэйтынгах зарплат яны звычайна займаюць вышэйшыя прыступкі) і спачуваюць за маларухомы лад жыцця, нагрузку на зрок і пазваночнік. Іх запрашаюць на працу ў прэстыжныя кампаніі, часта — замежныя. Яны выконваюць каласальны аб’ём работы, набіраючы на зразумелай толькі ім мове тысячы радкоў кода, які пазней мільёны карыстальнікаў убачаць у выглядзе маляўнічых, рознакаляровых, зручных праграм і захапляльных гульняў. А сёння гэтыя людзі сустракаюць сваё прафесійнае свята.

Існуе меркаванне, што на праграміста не абавязкова вучыцца ва ўніверсітэце, можна асвоіць гэты від дзейнасці на якіх-небудзь экспрэс-курсах. Іншыя сцвярджаюць, што без грунтоўнай базы, без глыбокага ведання мноства сумежных дысцыплін немагчыма па-сапраўднаму спасцігнуць сутнасць і стаць высакакласным спецыялістам, а значыць, знайсці добрую працу.

Як бы там ні было, а для многіх шлях у праграмісты пачынаецца са школьных урокаў інфарматыкі. Пра некаторыя асаблівасці гэтага этапу, на якім будучыя спецыялісты робяць першыя крокі ў прафесію, нам расказала настаўніца інфарматыкі вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі Коханаўскай СШ Ларыса Пятроўна Дзям’янка. Гэта вопытны педагог, які выкладае свой прадмет з канца 90-х, а таксама займаецца абслугоўваннем школьнага сайта і праграмнай часткі камп’ютараў.

— Ларыса Пятроўна, якое месца ў школьнай праграме займаюць тэмы, звязаныя з асновамі праграмавання?

— Асновы алгарытмізацыі і праграмавання пачынаем вывучаць ужо ў шостым класе. Праводзім і факультатыўныя заняткі ў адпаведнасці з прызначанай для 2 — 4 класаў праграмай “Творчая дзейнасць у асяроддзі праграмавання Scratch” (стварэнне мультфільмаў, гульняў, музыкі, малюнкаў і г. д.).

— Наколькі праграмаванне цікавае для дзяцей? Хто-небудзь захапляецца ім, хоча вывучаць паглыблена?

— Такія вучні былі заўсёды і ёсць цяпер. Напрыклад, вучань 9 класа Дзмітрый Каржыцкі яшчэ ў мінулым навучальным годзе асвоіў тэорыю за 9 і 10 класы.

— Хто-небудзь з вашых выпускнікоў пайшоў вучыцца на праграміста?

— Многія. Я пастаянна даведваюся пра тое, што хтосьці з маіх вучняў паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі, а хтосьці закончыў яго і стаў праграмістам. Мая дачка таксама закончыла БДУІР, некалькі гадоў працавала праграмістам у Мінску, а цяпер разам з мужам жыве ў Аўстрыі, у іх сям’я праграмістаў. Часта атрымліваю эсэмэскі накшталт “Дзякуй за вашы ўрокі” ад сваіх вучняў, якія сталі студэнтамі.

— І самой вам, напэўна, таксама не абысціся без пастаяннай самаадукацыі?

— Несумненна. Маё крэда (я сфармулявала яго на аснове некалькіх крылатых выслоўяў) — “ствараць, спрабаваць, шукаць, развівацца, вучыць, вучыцца самой”.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 10.0/10 (1 vote cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)
Многія праграмісты рабілі першыя крокі ў Коханаўскай сярэдняй школе, 10.0 out of 10 based on 1 rating

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Сентябрь 2018
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Авг   Окт »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене