Вучэнні па ліквідацыі надзвычайных сітуацый у Талачынскім раёне прайшлі паспяхова

2 октября 2018 14:43

З 26 па 28 верасня на тэрыторыі раёна прайшлі комплексныя вучэнні з органамі кіравання і сіламі Талачынскага раённага звяна Віцебскай тэрытарыяльнай падсістэмы Дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны.

У ходзе вучэнняў адпрацаваны дзеянні на выпадак разнастайных надзвычайных здарэнняў, сярод якіх, у прыватнасці, наступныя: парыў цеплатрасы шматкватэрнага жылога дома, узгаранне зернесушыльнай устаноўкі, узнікненне ачагу сібірскай язвы на малочнатаварнай ферме, выбух газу ў жылым доме, узгаранне ўпаковачнага матэрыялу і тары ў падсобным памяшканні гандлёвага цэнтра, выбух на электрападстанцыі і разліў 3 тон трансфарматарнага масла. У працэсе ліквідацыі гэтых умоўных сітуацый спатрэбілася прыняць такія неадкладныя меры, як тушэнне пажару, разбор завалаў, эвакуацыя людзей, аказанне медыцынскай дапамогі і інш.

На ліквідацыю ўмоўных надзвычайных сітуацый аператыўна прыбывалі брыгады РАНС, райгаза, электрасетак, хуткай медыцынскай дапамогі, спецыялісты сувязі, райЦГЭ, ЖКГ, міліцыя. Былі задзейнічаны таксама добраахвотныя пажарныя дружыны прадпрыемстваў, на базе якіх праводзіліся вучэнні. Райспажыўтаварыствам разгортваўся ў зоне ліквідацыі надзвычайнай сітуацыі пункт харчавання, раённай бальніцай адпрацаваны дзеянні на выпадак масавага паступлення пацярпелых.

Паводле ацэнак Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС, якія ўтрымліваюцца на яго сайце ў справаздачах аб ходзе вучэнняў, выратавальнікі і прадстаўнікі іншых службаў раёна спраўляліся з умоўнымі надзвычайнымі сітуацыямі паспяхова.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: +1 (from 1 vote)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

This blog is kept spam free by WP-SpamFree.

ПОИСК ПО САЙТУ

Год малой родины

Европейские игры

75-летие освобождения Беларуси

100 лет БССР

Конкурс туристических фильмов

Ритуальные услуги

Земельные участки

Мультсериал МЧС

Дар бесценный

В мире денег

Поможем церкви!

На благое дело

Наш календарь

Октябрь 2018
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Сен   Ноя »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Архив новостей