Настаўніца Забалацкай сярэдняй школы Алена Акуленка выхоўвае любоў да роднай мовы

5 октября 2018 14:55

У дзяцінстве Алена вельмі любіла чытаць, прычым гэта былі самыя розныя творы. Пачынала з казак, апавяданняў і аповесцей, паступова захапілася айчыннай і замежнай класікай. Як да лекаў душы адносілася да кніг Івана Шамякіна. Яна была адной з самых актыўных наведвальніц гарадской дзіцячай бібліятэкі. Чытанне ў школьныя гады перарасло ў захапленне на ўсё жыццё. Адно, што Алена аддае перавагу творам на гістарычную і маральна-этычную тэматыку.

Карані яе тут, у Талачыне, дзе жылі і працавалі  далёкія і блізкія продкі, тут  жывуць бацькі. Яна ўсім сэрцам любіць родны горад, радуецца добрым зменам, якія адбываюцца ў ім.

Вучылася Алена Мікалаеўна ў сярэдняй школе №2. Прайшло шмат гадоў пасля яе заканчэння, але ў памяці назаўсёды засталіся слушныя парады, урокі жыцця і дабрыні, самаадданасці і інтэлігентнасці такіх настаўнікаў, як Зінаіда Віктараўна Шныркевіч, Алена Фёдараўна Баркоўская, Пётр Васільевіч Жураўскі і іншыя.

У адзінаццатым класе яна вырашыла стаць настаўніцай. У верасні 1991 года прыйшла працаваць у Забалацкую сярэднюю школу пянерважатай, праз год стала выкладаць тут беларускую мову і літаратуру. Завочна закончыла факультэт беларускай філалогіі і гісторыі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава.

Яе педагагічнае крэда — не з ведамі да вучняў, а з ведамі да ведаў. Урокі стараецца выстройваць з цікавасцю для дзетак. Прыярытэтным накірункам у  яе педагагічнай дзейнасці з’яўляецца выкарыстанне тэхналогіі праблемнага навучання на ўроках і пазакласнай дзейнасці. Галоўную задачу Алена Мікалаеўна бачыць у прывіцці ў выхаванцаў любові і цікавасці да роднага слова, пазнанне мовы праз цудоўныя творы баларускіх класікаў, знаёмства з сучаснымі паэтамі і празаікамі. Вучні Алены Мікалаеўны Акуленкі — актыўныя ўдзельнікі раённых прадметных алімпіяд.

Яшчэ адно захапленне Алены Мікалаеўны — падарожжы. Яна арганізоўвае экскурсіі для вучняў і настаўнікаў па знакамітых месцах Беларусі.

Напярэдадні прафесійнага свята настаўнікаў перадае шчырыя словы прывітання сваім калегам:

— Ад усяго сэрца жадаю ўсім здароўя, поспехаў у здзяйсненні вашых планаў і задум, жыццёвага аптымізму, стабільнасці ў жыцці, павагі калег, вучняў і іх бацькоў. Заставайцеся заўсёды прывабнымі, мудрымі, сапраўднымі майстрамі сваёй справы.

Алена СЕРАДА.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 10.0/10 (2 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: +2 (from 2 votes)
Настаўніца Забалацкай сярэдняй школы Алена Акуленка выхоўвае любоў да роднай мовы, 10.0 out of 10 based on 2 ratings

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Октябрь 2018
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Сен   Ноя »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене