Талачын з рабочым візітам наведала прадстаўніца Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Наталія Марчанка

8 ноября 2018 13:54

У аўторак у райвыканкаме правяла асабісты прыём грамадзян намеснік начальніка галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення — начальнік упраўлення ідэалогіі і інфармацыйнай палітыкі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Наталія Міхайлаўна Марчанка. На прыём запісалася трое грамадзян, з’явілася двое. Былі запрошаны таксама службовыя асобы прадпрыемстваў і арганізацый, з удзелам якіх павінны вырашацца пастаўленыя грамадзянамі пытанні.

Дарэчы, калі падыходзіць строга фармальна, то пытанні гэтыя былі зададзены не зусім па адрасе, Наталія Міхайлаўна курыруе не той напрамак работы, але ніводзін зварот не застаўся без рэагавання: кожнай сітуацыі дадзена ацэнка, і грамадзяне атрымаюць неабходную ім дапамогу.

Жыхар Мінска, які перыядычна прыязджае ў Гірымшчыну, папрасіў садзейнічання ў вырашэнні адразу трох пытанняў. Па-першае, каля вёскі ёсць зарослая бур’яном тэрыторыя, на якой аднойчы ўжо здараўся пажар. Раней тут размяшчаліся агароды насельніцтва, цяпер зямля належыць райаграсэрвісу. Акрамя таго, што зямля зарасла бур’яном, на ёй ужо не адзін год складзіруецца арганіка. Старшыня Талачынскага сельвыканкама Міхно У. В. паведаміў, што ў яго існуе дамоўленасць (пакуль што вусная) з райаграсэрвісам наконт увядзення праблемнага ўчастка ў сельгасабарот. Наталія Міхайлаўна даручыла старшыні райвыканкама Ягораву С. В. узяць гэтае пытанне на кантроль, а самога грамадзяніна папрасіла не сядзець склаўшы рукі і разам з мясцовымі жыхарамі заняцца добраўпарадкаваннем роднай вёскі, Год малой радзімы да гэтага абавязвае. З гэтым меркаваннем грамадзянін пагадзіўся і абяцаў прыняць удзел у суботніку, калі ён будзе арганізаваны сельвыканкамам.

Для разгляду другога пытання былі запрошаны намеснік дырэктара Талачынскага кансервавага завода Спаткай У. Ф. і начальнік раённай экалагічнай інспекцыі Прадка В. П. Прадпрыемства выкарыстоўвае бульбяную мязгу (адходы вытворчасці крухмалу) у якасці ўгнаення на сваіх палях, але з мэтаю скарачэння транспартных расходаў не развозіць яе па ўсіх угоддзях, а ўносіць канцэнтравана ў  невялікім радыусе адносна крухмальнага цэха. У выніку жыхары вёскі пакутуюць ад непрыемнага паху. Акрамя таго, грамадзянін сцвярджае, што быў выпадак аварыйнага выкіду мязгі з ачышчальных збудаванняў у сажалку, з-за чаго ў ёй загінула ўсё жывое (Уладзімір Фёдаравіч гэтае сцвярджэнне аспрэчыў, паведаміўшы, што сёння ў сажалцы нават жыве бабёр, а факт выкіду не пацверджаны). Па выніках разгляду гэтага пытання дадзена даручэнне ўважліва вывучыць сітуацыю з вывазам мязгі, у тым ліку прыцягнуць санітарна-эпідэміялагічную службу.

І яшчэ адно пытанне хвалюе ўсіх жыхароў Гірымшчыны. Ёсць два маршруты, якімі можна дабрацца адсюль да дарогі на Круглае (у раёне вёскі Зялёная) і да чыгуначнай станцыі. Першы шлях — у аб’езд праз Талачын, другі — напрасткі  палявой дарогай, гэта значна карацей, можна нават пешшу, але нязручна, а часам і небяспечна: дарога патрабуе падсыпкі, а пакладзеныя праз рэчку пліты — без парэнчаў, да таго ж падчас разводдзя яны хаваюцца пад вадой.

Намеснік старшыні райвыканкама Гаўрычэнка М. Г. паведаміў, што гэтая дарога нідзе не значыцца, пракладзена ў свой час сельгаспрадпрыемствам для сваіх унутраных патрэб, і пліты праз рэчку — менавіта пліты, іх нельга называць мостам. Пасля ўсебаковага абмеркавання гэтага пытання Наталія Міхайлаўна папрасіла грамадзяніна прама на месцы напісаць пісьмовы зварот у Адміністрацыю Прэзідэнта, у адпаведнасці з якім праблема будзе разгледжана адпаведнымі ведамствамі, у кампетэнцыі якіх яе вырашэнне знаходзіцца.

Другі грамадзянін звярнуўся з выключна асабістым пытаннем. У снежні 2005 года ён атрымаў у дар чэкі “Жыллё”, але цяпер не можа іх выкарыстаць, таму што своечасова не перарэгістраваў. Незадоўга да атрымання ім чэкаў, у жніўні таго ж года, уступіў у дзеянне дэкрэт Прэзідэнта, у адпаведнасці з якім банк павінен правесці перарэгістрацыю чэкаў пры іх выдачы, але перарэгістрацыя ўсё ж не была праве-дзена, паколькі грамадзянін не напісаў адпаведную заяву. Тэрмін перарэгістрацыі закончыўся 31 снежня 2016 года, і цяпер з такой заявай звяртацца позна. Грамадзянін лічыць, што банк павінен быў перарэгістраваць чэкі аўтаматычна, без заявы. Звяртаўся ў суд, на раённым і абласным узроўнях прайграў, але калі пасля прыйшоў на прыём у абласную пракуратуру, то там яго запэўнілі: закон на вашым баку, наймайце адваката — і гарантавана, што выйграеце працэс (да гэтага моманту паслугамі адваката грамадзянін не карыстаўся, а інтарэсы банка  прадстаўляў прафесіянал-юрыст, таму і атрымалася такая сітуацыя). Адвакат  грамадзяніну не па кішэні, вось ён і звярнуўся да прадстаўніка Адміністрацыі Прэзідэнта.

Наталія Міхайлаўна растлумачыла, што адмяніць рашэнне суда гэтае ведамства не можа, але прыняла ад грамадзяніна пісьмовую заяву і паабяцала, што ў бліжэйшы час яму паведамяць алгарытм дзеянняў — куды і ў якой форме звяртацца, каб адстаяць свае інтарэсы.

Падводзячы вынікі прыёму, Наталія Міхайлаўна адзначыла, што ў іншых раёнах колькасць жадаючых звярнуцца са сваімі праблемамі да прадстаўніка Адміністрацыі Прэзідэнта часам дасягае некалькіх дзясяткаў. Гэтыя лічбы можна разглядаць як паказчык эфектыўнасці работы мясцовых улад са зваротамі грамадзян: чым больш праблем паспяхова здымаецца на раённым ці абласным узроўні, тым менш іх выносіцца на рэспубліканскі.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



3 комментария на “ Талачын з рабочым візітам наведала прадстаўніца Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Наталія Марчанка ”

  1. Щаврук , 13 ноября 2018 , 18:00

    Не зря хлеб народный кушает , это сколько же пользы району от ее визита.

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)
  2. василий , 12 ноября 2018 , 10:29

    а какие направления, если не секрет, курирует это представитель?)))

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)
  3. polkovnik , 12 ноября 2018 , 9:09

    Предлагаю гениальный по своей простоте способ повысить показатель эффективности работы местных органов власти: о приёме граждан представителем администрации Президента не объявлять вообще. От слова совсем. Даже исполком и редакцию не ставить в известность.Тогда никто не придёт и все будут довольны…

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 5.0/5 (1 vote cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: +1 (from 1 vote)

Написать ответ к василий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Ноябрь 2018
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Окт   Дек »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене