Валанцёр Антаніна Шпакоўская правяла майстар-клас у аддзяленні дзённага прабывання для інвалідаў у Талачыне

9 ноября 2018 11:09

Стала добрай традыцыяй наведванне валанцёрамі аддзялення дзённага прабывання для інвалідаў. Жадаючыя ўдзяліць увагу гэтым людзям прыходзяць сюды, каб правесці гутаркі, майстар-класы, іншыя цікавыя мерапрыемствы з мэтай карысна і пазітыўна арганізаваць іх вольны час.

Адным з самых актыўных і ініцыятыўных валанцёраў з’яўляецца жыхарка Талачына Антаніна Васільеўна Шпакоўская. Гаваркая і добразычлівая, яна неаднаразова наведвала аддзяленне, каб падзяліцца сваімі творчымі задумкамі, правесці для іх майстар-класы на самую розную тэматыку.

Антаніна Васільеўна захапляецца рознымі відамі мастацтва, любіць вырабляць прыгожыя рэчы сваімі рукамі. Скарбонка яе творчых ідэй вельмі багатая. На гэты раз жанчына вырашыла навучыць сваіх падапечных змайстраваць вырабы на асеннюю тэматыку з самага даступнага прыроднага матэрыялу —  садавіны і агародніны.

Наведвальнікі аддзялення на чале з загадчыцай Наталляй Міхайлаўнай Абравец размясціліся ў альтанцы. Антаніна Васільеўна  звярнула ўвагу прысутных на непаўторную, найпрыгажэйшую пару так званага “бабінага лета”. Яна расказала, колькі розных цікавых рэчаў можна зрабіць з дарункаў гэтай пары года, прадэманстравала створаныя ёю асеннія букеты.

У якасці нарыхтовак на стале знаходзіліся яблыкі, грушы, чорная рабіна, кабачкі, іншая садавіна і агародніна, розныя дапаможныя матэрыялы. З цікавасцю прысутныя разглядалі гарбуз, які вырас у форме лебедзя.  Дзяўчынкам вельмі спадабаліся яркія каралі і бранзалеты з ягад глогу. З падказкай і дапамогай Антаніны Васільеўны і Наталлі Міхайлаўны прысутныя зрабілі вожыкаў з груш, грыбы з кабачкоў і каштанаў, букеты з асенняга лісця.

Пакуль усе займаліся з прыродным матэрыялам, мы пацікавіліся, адкуль прыйшло гэтае захапленне. Антаніна Васільеўна з усмешкай адказала:

— Вырасла я ў вёсцы. У дзяцінстве любіла назіраць за прыродай у розныя поры года. І хоць яна змяняла сваё аблічча, але ўсё роўна была непаўторнай, прыгожай. Калі выйшла на заслужаны адпачынак і з’явілася больш часу, магу зараз удзяляць  увагу заняткам па душы. Люблю прагулкі, назіраю і любуюся наваколлем, адчуваю замілаванне да прыроды. Так і нараджаюцца ідэі. А яшчэ мне вельмі падабаецца наведваць розныя выставы і любавацца творчасцю таленавітых людзей.

Наталля Міхайлаўна дадае:

— Мы вельмі ўдзячныя тым людзям, якія наведваюць наша аддзяленне і прапаноўваюць сваю дапамогу. Вопыт паказаў, што  сустрэчы з валанцёрамі спрыяюць добрым узаемаадносінам паміж наведвальнікамі, узнікненню пачуцця калектывізму,  іх запатрабаванасці, інтарэсу да жыцця. Правядзенне такіх майстар-класаў дазваляе ім адчуць прыгажосць, атрымаць эстэтычную асалоду. Важнае і тое, што нашы падапечныя вучацца рабіць сваімі рукамі прыгожыя і карысныя рэчы.

Алена СЕРАДА.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

This blog is kept spam free by WP-SpamFree.

ПОИСК ПО САЙТУ

Год малой родины

Ритуальные услуги

Земельные участки

Мультсериал МЧС

Дар бесценный

В мире денег

Поможем церкви!

На благое дело

Наш календарь

Ноябрь 2018
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Окт    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  

Архив новостей