Юныя даследчыкі гісторыі раёна: у Талачыне падведзены вынікі конкурсаў “Спадчына Беларусі” і “Зямля пад белымі крыламі”

23 ноября 2018 13:09

Набліжаецца знамянальная для нашай краіны дата — 100-годдзе з дня ўтварэння БССР (1 студзеня 1919 года). Гэтая падзея з’яўляецца важным этапам у фарміраванні беларускай дзяржаўнасці. Радасныя і трагічныя старонкі савецкага перыяду гісторыі леглі ў аснову светапогляду, традыцый, ладу жыцця будучых пакаленняў. І цудоўна, што сёння многія маладыя людзі, у тым ліку і навучэнцы розных школ Талачынскага раёна, цікавяцца сваёй мінуўшчынай, без якой, як вядома, няма будучыні.

У раённым Цэнтры дзяцей і моладзі падведзены вынікі раённага этапа абласнога конкурсу творчых работ “Спадчына Беларусі” і конкурсу фотаздымкаў “Зямля пад белымі крыламі” ў рамках рэспубліканскай акцыі сярод моладзі навучальных устаноў  “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”. Гурткоўцы цэнтра пад кіраўніцтвам Таццяны Малчанавай, вядучыя мерапрыемства, на беларускай мове прачыталі вершы пра нашу краіну, пазнаёмілі з мэтамі конкурсу, правялі віктарыну пра мінулае і сучаснае жыццё Беларусі, а ўдзельнікі конкурсу прадэманстравалі свае работы.

Глыбокае ўражанне пакінуў у прысутных відэаролік, прадстаўлены Аболецкім дзіцячым садам-базавай школай. Пад чароўныя гукі знакамітага паланэза Міхаіла Клеафаса Агінскага “Развітанне з Радзімай” гледачы акунуліся ў мінуўшчыну аднаго са старажытных месцаў раёна — аграгарадка Абольцы з цудоўным маляўнічым наваколлем. Гэтая работа была адзначана дыпломам 2-й ступені Цэнтра дзяцей і моладзі.

Вучні Забалацкай сярэдняй школы Дзіяна Кітаёва і Мілан Мікалаеў правялі даследаванне гісторыі вёскі Жураўлі з 1917 года. Калісьці ў ёй, як і ў вёсках Зялёныя Дубы, Козаўка, Гарбачэва, кіпела жыццё. Устанаўленне савецкай улады, калектывізацыя (першым старшынёй калгаса “Зялёныя Дубы” быў Захар Мікітавіч Тарасевіч), ваеннае ліхалецце, адра-джэнне вёскі ў мірны час — вывучэнне ўсіх гэтых з’яў патрабавала сустрэч з людзьмі і даследавання архіўных дакументаў. Цяпер многія вёскі пустуюць, назвы населеных пунктаў могуць знікнуць з геаграфічных картаў, але не павінны знікнуць з памяці нашчадкаў тых людзей, якія жылі і працавалі на роднай зямлі. Гэтае даследаванне адзначана дыпломам 3-й ступені, як і работа навучэнкі Талачынскай сярэдняй школы №1 Веранікі Ракавай пра старажытны Друцк.

Навучэнцы Талачынскай СШ №2 Ігнат Жураўлёў і Улад Латушкін вывучалі гісторыю вёскі Папоўка, якая калісьці належала панам Гардзялкоўскім. Гэты род знакаміты асветніцкай дзейнасцю пані Тэрэзы Гардзялкоўскай (псеўданім Зязюля), перакладчыцы кніг з рускай і польскай моў на беларускую, увайшоў ён у гісторыю і адкрыццём у вёсцы Сані школы для сялянскіх дзяцей, у якой працаваў Канстанцін Міцкевіч (Якуб Колас). Іх праца адзначана дыпломам 2-й ступені.

Пераможцамі конкурсу, якія атрымалі дыплом 1-й ступені, сталі ўдзельніцы з  СШ №2 Аляксандра Шчаўрук і Марына Герасіменка (з-за ўдзелу ў раённай віктарыне па рускай мове сама прысутнічаць не змагла, на дэманстрацыі работы яе замяніла Аляксандра Альшэўская). Эмацыянальнае, красамоўнае апавяданне з паказам слайдаў пра вышыванкі з беларускім нацыянальным арнаментам, пра значэнні беларускіх народных сімвалаў зацікавілі ўсіх удзельнікаў мерапрыемства. Дзяўчынкі прывялі прыклады з практыкі, калі выкарыстанне пэўных сімвалаў у вышыўцы аказвала пазітыўны ўплыў на падзеі ў жыцці вучняў і настаўнікаў, якія прынялі ўдзел у эксперыменце.

На конкурс фотаздымкаў шасцю ўстановамі адукацыі раёна была прадстаўлена 51 работа, 11 з іх журы адправіла на абласны этап. На абласным узроўні былі адабраны для ўдзелу ў конкурсе 92 фотаздымкі, прычым у ліку лепшых адзначаны 5 фотаздымкаў з нашага раёна: у намінацыі “Асобы і пакаленні” дыпломам 1-й ступені адзначаны фотаздымак Дар’і Кудраўцавай (СШ №2) “Беларусь, мая калыска” і 2-й ступені — “Сябры і сяброўкі”, у намінацыі “Водныя прасторы” за работу “Золата восені” яна таксама атрымала дыплом 2-й ступені; работа Юліі Трыбендзіс (СШ №1) “Прыгажуня восень” у намінацыі “Асобы і пакаленні” атрымала дыплом 3-й ступені; навучэнка  Славенскай сярэдняй школы Юлія Каральчук за работу “Прыгажосць роднага краю” ў намінацыі “Мой дом” адзначана дыпломам 3-й ступені.

На раённым этапе конкурсу лепшымі прызнаны фотаздымкі Дзіяны Кітаёвай (Забалацкая СШ) у намінацыі “Водныя прасторы”, Арсенія Маркевіча  (СШ №1) у намінацыі “Жывыя традыцыі” і Юліі Каральчук (Славенская СШ) у намінацыі “Мой дом”. Яны ўзнагароджаны дыпломамі 1-й ступені Цэнтра дзяцей і моладзі. Дыпломамі 2-й ступені адзначаны работы Юліі Трыбендзіс (СШ №1) у намінацыі “Асобы і пакаленні”, а  дыпломам 3-й ступені ў намінацыі “Водныя прасторы” — здымак Анастасіі Трыбендзіс (СШ №1).

Далейшых поспехаў вам, юныя даследчыкі і творцы, у  рознабаковым вывучэнні гісторыі, культуры і прыроды нашага раёна!

Марыя ХМЯЛЮК.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Ноябрь 2018
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Окт   Дек »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене