У аптэцы ў талачынскай бальніцы цяпер будзе камфортна і персаналу, і кліентам

3 декабря 2018 11:39

Аптэка, якая тулілася ў цесным пакойчыку на першым паверсе раённай бальніцы і з якой нярэдка вывальваўся ў калідор хвост чаргі, пераехала ў іншае памяшканне, размешчанае амаль побач, але больш прасторнае, нават з двума працоўнымі месцамі.

— Пытанне гэтае напрошвалася даўно і дзякуючы кіраўніцтву раённай бальніцы, дзякуючы адміністрацыі раёна было вырашана станоўча, — паведаміў падчас цырымоніі адкрыцця аптэкі начальнік арганізацыйна-фармацэўтычнага аддзела Віцебскага УП “Фармацыя” Савельеў С. Л. — Новая аптэка большая па плошчы ў два разы, што дазволіць павялічыць запасы і пашырыць асартымент лякарстваў. Я хачу падзякаваць ад імя “Фармацыі” ўсім, хто меў адносіны да яе адкрыцця.

Намеснік старшыні райвыканкама, дэпутат абласнога Савета дэпутатаў Галубкова І. С. у сваю чаргу падзякавала “Фармацыі” за ўкладзеныя ў адкрыццё новага аб’екта сродкі і выказала спадзяванне, што ён будзе не апошнім у раёне.

Галоўны ўрач раённай бальніцы Вішнеўскі А. Д. акцэнтаваў увагу на значэнні гэтай прыемнай падзеі ў кантэксце дзяржаўнай палітыкі ў галіне аховы здароўя:

— Адкрыццём новай аптэкі мы выконваем даручэнне Кіраўніка дзяржавы і Міністэрства аховы здароўя па паляпшэнні якасці і даступнасці медыцынскай дапамогі. Створаны камфортныя ўмовы і для персаналу, і для пакупнікоў, якія будуць набываць прызначаныя нашымі дактарамі лекавыя сродкі на месцы, не выходзячы з будынка бальніцы.

Загадчыца цэнтральнай аптэкі №30 Паляшкевіч А. М. спынілася на тэхнічных характарыстыках новага памяшкання:

— Яно падыходзіць нам паводле ўсіх параметраў — і для гандлю, і для захоўвання медыкаментаў. Раней адчуваўся недахоп тавару, таму што не было дзе яго захоўваць і немагчыма было дастатковую колькасць асартыментных пазіцый размясціць на вітрынах. Дзякуй Аляксею Дзмітрыевічу, які з разуменнем паставіўся да нашай праблемы, сам абышоў усю бальніцу і падабраў аптымальны варыянт. Дзякуй нашай “Фармацыі” за аператыўнае рашэнне ўсіх пытанняў, за хутка і якасна праведзены рамонт памяшканняў і забеспячэнне іх усім неабходным. І цяпер хацелася б выказаць пажаданне, каб да нас прыходзіла больш маладых спецыялістаў — правізараў і фармацэўтаў, таму што ўмовы для сваіх работнікаў мы стараемся ствараць самыя лепшыя.

Уладзімір МІХАЙЛАЎ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: +1 (from 1 vote)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


2 комментария на “ У аптэцы ў талачынскай бальніцы цяпер будзе камфортна і персаналу, і кліентам ”

  1. Дмитрий М. , 5 декабря 2018 , 20:46

    Продажа пилюль – это выгодная коммерция, медицина здесь на последнем месте.

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)
  2. Михаил , 5 декабря 2018 , 18:44

    Похоже, продажа пилюль – очень выгодное дело. Только в Толочине я насчитал семь аптек. И практически все они находятся в шаговой доступности. Правда… друг от друга. Следовательно, расширение торговых площадей для обеспечения людей медикаментами в центре города не очень-то и актуально. Но пиар был, есть и будет.

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)

Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Декабрь 2018
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Ноя   Янв »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене