Жыхар Талачына Віктар Зяньковіч з любімай працай праз усё жыццё

7 декабря 2018 13:26

Амаль 50 год складае працоўны стаж у сферы адукацыі Віктара Яўгенавіча Зяньковіча. Можна толькі па-добраму пазайздросціць, што ў 70 год ён прадаўжае займацца сваёй пажыццёвай справай і яшчэ дабіваецца стабільна высокіх паказчыкаў.

Пасля 40-гадовага перыяду работы настаўнікам фізічнага выхавання ў агульнаадукацыйнай школе, з іх 38 год на адным месцы, у сярэдняй школе №2 г. Талачына, ён быў запрошаны дапамагчы ў актывізацыі работы дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы. Спачатку рабіў завучам, метадыстам, зараз з’яўляецца трэнерам-выкладчыкам па лёгкай атлетыцы. У яго групе займаюцца 10 хлопчыкаў і дзяўчынак ва ўзросце 10-11 год.

Напярэдадні спаборніцтваў у рамках першынства ДЮСШ па лёгкай атлетыцы мы сустрэліся з яго выхаванцамі, парадаваліся іх настрою. Наперабой яны дзяліліся, што ім цікава тры разы на тыдзень наведваць заняткі, займацца па паўтары гадзіны, адпрацоўваць правільныя элементы бегу, скачкоў з месца, кіданне мяча, адшліфоўваць спецыяльную фізічную падрыхтоўку.

— Заняткі ў ДЮСШ, — гаварылі Вікторыя Белахонава, Кіра Буханава, Ліза Шыцікава, Паліна Сакавец, — канечне, час займаюць, але потым адчуваеш бадзёрасць, прыліў сіл. Яны дапамагаюць у вучобе, загартоўваюць маральна і фізічна.

— А яшчэ нам падабаецца, — зазначылі Аляксандр Мільто і Насця Кубарская, — як з намі размаўляе, як да нас адносіцца Віктар Яўгенавіч, адказвае на пытанні, якія нас цікавяць. Праз яго мы больш зблізіліся, пасябравалі…

Потым яны паказалі, як валодаюць мячом, чаму навучыліся. Бачна, што праз заняткі яны адкрываюць нешта большае, чым спорт. Свет новага, патрэбнага іх узросту, інтарэсам.

— Мне таксама цікава з імі, — заўважае, адказваючы ўзаемнасцю на шчырую ацэнку дзяцей, Віктар Яўгенавіч. — Разам з імі знаходжуся ў пастаянным руху, паказваю, што і як трэба рабіць і разам адпрацоўваем розныя элементы, прыёмы. Не ўсё атрымліваецца адразу, прыходзіцца дзецям праяўляць сілу волі, прыкладаць немалыя фізічныя намаганні. Але вынік ёсць заўжды, яны гэтае бачаць і імкнуцца да большага. А большае — гэта розныя спаборніцтвы, выступленне на першынстве школы і ў раёне…

Бацькі таксама задаволеныя, што іх дзеці маюць магчымасць дадаткова займацца, змястоўна і карысна арганізоўваць свой свабодны час.

Школа зараз працуе па трох відах спорту — біятлоне, грэка-рымскай барацьбе і лёгкай атлетыцы. Займаюцца ў ёй 227 хлопчыкаў і дзяўчынак. З іх 149 робяць свае першыя крокі на ніве спартыўных заняткаў у 14 групах пачатковай падрыхтоўкі, а 78 уваходзяць у склад 9 вучэбна-трэніровачных груп.

Акрамя рабят з горада, займаюцца ў школе па сваім месцы пражывання вучні Коханаўскай, Славенскай сярэдніх і Кастрычніцкай базавай школ. Праводзяць заняткі 5 так званых штатных трэнераў-выкладчыкаў і 7 працуюць па сумяшчальніцтве. Колькасць выхаванцаў усе апошнія гады застаецца стабільна пастаяннай, што сведчыць аб тым, што цікавасць да спартыўных заняткаў у моладзі і дзяцей рознага ўзросту не змяншаецца, а ў чымсьці нават узрастае.

Працуе школа па камплектацыі груп, як расказаў нам яе дырэктар Юрый Мікалаевіч Лемешаў, па ўпаўне зразумелым і абаснаваным прынцыпе: калі ёсць жадаючыя займацца, там ствараецца група і падбіраецца трэнер-выкладчык. Менавіта з такім падыходам групы па лёгкай атлетыцы былі створаныя ў Славенскай і Кастрычніцкай школах.

Калі гаварыць аб месцы Талачынскай ДЮСШ у вобласці па яе паказчыках, то яно прыходзіцца дзесьці на залатую сярэдзіну, яе каманды ўваходзяць у дзясятку мацнейшых на Віцебшчыне. Асаблівую вядомасць набылі нашыя барцы.

— Але, — заўважае Віктар Яўгенавіч, — справа тут не толькі ў саміх паказчыках. Калісьці дзякуючы настаўнікам сваёй сярэдняй школы №1 у Талачыне я актыўна стаў займацца лёгкай атлетыкай, лыжамі, палюбіў спорт, а потым ён непасрэдна паўплываў на выбар маёй прафесіі. Удзячны сваім настаўнікам Івану Ерамеевічу Сырыцыну, Фёдару Фёдаравічу Шашалевічу, якім удалося захапіць спортам большасць з вучняў. Мы з задавальненнем ішлі на ўрокі фізічнай культуры, займаліся трэніроўкамі. Калі прыйшоў момант паступлення, нас адразу сямёра хлопцаў паехалі паступаць у Гродзенскі тэхнікум фізічнай культуры, куды шлях пралажыў наш старэйшы сябар Міхаіл Фёдаравіч Назараў. Пяцёра чалавек з гэтай колькасці паспяхова прайшлі адбор па спецыялізацыі (бег на 800 і 1500 метраў), здалі экзамены і паступілі. Тое, што напрацавалі ў школе, без цяжкасцей дало нам магчымасць вытрымаць сур’ёзны конкурс. Я яшчэ ў школе, дзе закончыў восем класаў, меў другі разрад, прытым дарослы, па лёгкай атлетыцы і лыжах. Такія ж дасягненні былі на рахунку і Анатолія Кірычонка, Генадзія Іганава, Леаніда Навацкага, Аляксандра Рагоўскага і іншых…

Пасля паспяховага завяршэння вучобы Віктар Яўгенавіч прайшоў тэрміновую службу ў арміі, два гады пасля службы працаваў трэнерам па спорце на Гродзенскім электразаводзе. Выпадковая сустрэча ў родным горадзе з настаўнікам фізічнай культуры сярэдняй школы №2 Іванам Фёдаравічам Федарцовым канчаткова вызначыла яго лёс. Па просьбе свайго старэйшага калегі і загадчыка раённага аддзела адукацыі Уладзіміра Міхайлавіча Панушкіна В. Я. Зяньковіч вярнуўся на сваю малую радзіму, дзе прадаўжае з задавальненнем перадаваць іншым настаўнікам, трэнерам і выхаванцам свае веды і вопыт, сваю любоў да прафесіі.

Віктар БІРУКОЎ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 10.0/10 (1 vote cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: +1 (from 1 vote)
Жыхар Талачына Віктар Зяньковіч з любімай працай праз усё жыццё, 10.0 out of 10 based on 1 rating

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

This blog is kept spam free by WP-SpamFree.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы 2019

Год малой родины

75-летие освобождения Беларуси

Конкурс туристических фильмов

Ритуальные услуги

Земельные участки

ТехИнноПром 2019

Дар бесценный

В мире денег

Поможем церкви!

На благое дело

Наш календарь

Декабрь 2018
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Ноя   Янв »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Архив новостей