Жыццё калектыву Талачынскага раёна электрасетак поўнае плённай працы і цікавых традыцый

22 декабря 2018 12:30

Без малога 2200 кіламетраў ліній электраперадачы знаходзіцца на абслугоўванні Талачынскага раёна электрычных сетак філіяла “Аршанскія электрычныя сеткі” РУП “Віцебскэнерга”. З іх 1181 кіламетр — пад напружаннем 10 кВ і 1007 кіламетраў — 0,4 кВ. Тэрыторыя абслугоўвання ахоплівае 1,52 тысячы квадратных кіламетраў. А забяспечваюць бесперабойнае функцыянаванне ўсёй гэтай маштабнай і складанай сістэмы 73 чалавекі, менавіта такі калектыў электрасетак на цяперашні момант.

Большая частка ліній — паветраныя, і ў апошнія гады на іх праводзіцца паступовая замена адкрытых правадоў на ізаляваныя.

— Пры падзенні дрэва падчас урагану на неізаляваную лінію адбываецца аўтаматычнае адключэнне, спажыўцы электраэнергіі церпяць нязручнасці, — расказвае начальнік Талачынскага раёна электрасетак Галубкоў А. В. — У выпадку з ізаляванай лініяй адключэння не адбываецца, калі толькі не здарыцца абрыў. Пазней, у рамках планавага абходу, паваленыя дрэвы здымаем. У гэтым годзе мы замянілі 5 кіламетраў неізаляваных ліній на ізаляваныя ў горадзе і 17 кіламетраў у раёне.

Акрамя паваленых дрэў, прычыны перабояў у падачы электраэнергіі нярэдка могуць быць выкліканы навальніцаю і жыццядзейнасцю птушак вялікіх памераў, у першую чаргу буслоў, якія часам перамыкаюць правады галінамі, будуючы гнёзды на апорах. Таму пасля адлёту птушак у вырай гнёзды, размешчаныя ў неспрыяльных месцах, па ўзгадненні з экалагічнай інспекцыяй даводзіцца здымаць.

Немагчыма пераацаніць значэнне электрычнасці як крыніцы энергіі для забеспячэння жыццядзейнасці ўсяго грамадства. І таму заканамерна, што працуюць у гэтай сферы зусім не выпадковыя, а кампетэнтныя людзі, прафесіяналы, якія прайшлі строгі шматузроўневы адбор і грунтоўную падрыхтоўку — пачынаючы ад паступлення ў спецыялізаваныя навучальныя ўстановы і заканчваючы перыядычнымі курсамі павышэння кваліфікацыі. Дарэчы, з мэтай павышэння эфектыўнасці работы і забеспячэння выканання патрабаванняў па тэхніцы бяспекі ўсе брыгады ўкамплектаваны відэарэгістратарамі для запісу вытворчага працэсу і GPS-навігатарамі.

— У нас вельмі дружны калектыў, які мае нямала добрых традыцый і жыве насычаным прафесійным, культурным і спартыўным жыццём, — гаворыць Алег Віктаравіч. — Вялікую ролю ў арганізацыі гэтага жыцця адыгрывае прафсаюз. Так, сёлета прафкам набываў для работнікаў білеты на канцэрты (Сяргей Славянскі, “Вечар шансону”, група “Фрыстайл”), арганізоўваў паездку ў Львоў. На працягу апошніх трох гадоў наша каманда неаднаразова перамагала або станавілася прызёрам у вялікім і міні-футболе, для яе набыта спартыўная форма з лагатыпам нашай арганізацыі. Напярэдадні Дня энергетыка нашым  філіялам у Оршы звычайна праводзіцца спартакіяда сярод падведамасных яму раёнаў, у праграму якой уваходзяць настольны тэніс, дартс, шахматы, шашкі, падыманне гіры, армрэстлінг. А ў сябе, у Талачыне, з нагоды нашага прафесійнага свята мы арганізоўваем канцэрт у раённым Цэнтры культуры, куды запрашаем сваіх цяперашніх работнікаў і ветэранаў. Нямала ўвагі ўдзяляем пытанням адпачынку і аздараўлення: за кошт прафсаюза можна са скідкаю набыць пуцёўку для сябе ці ўсёй сваёй сям’і ў цудоўны санаторый “Сасновы бор” на беразе Новалукомльскага вадасховішча, у Новалукомлі і Віцебску дзейнічаюць летнія аздараўленчыя лагеры для дзяцей нашых работнікаў.

Сярод найбольш вопытных і заслужаных работнікаў Алег Віктаравіч называе галоўнага інжынера Андрэя Георгіевіча Талошку, майстроў Уладзіміра Георгіевіча Машкарова і Аляксандра Канстанцінавіча Крывіцкага. Паспяхова працуюць, год за годам удасканальваючы сваё майстэрства і забяспечваючы выкананне ўсіх вытворчых задач, электраманцёры Мікалай Леанідавіч Зазерскі і Ігар Анатольевіч Каўрыга, які, дарэчы, у мінулым годзе быў занесены на раённую Дошку гонару. Заўсёды гатовая аператыўна адрэагаваць на любы сігнал сістэмы дыспетчарская служба, узначальвае яе Аляксандр Леанідавіч Качаргін, разам з ім працуюць Уладзімір Іванавіч Крупянькоў, Леанід Генадзьевіч Капец, Рыгор Уладзіміравіч Гутаў.

— У сувязі з нашым прафесійным святам я хацеў бы павіншаваць усіх сваіх калег і пажадаць ім моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, здзяйснення ўсіх жаданняў, — звярнуўся Алег Віктаравіч да работнікаў энергетычнай галіны. — Ветэранам — добрага настрою, бадзёрасці і аптымізму, а тым, хто працуе, у дадатак да ўсяго яшчэ і безаварыйнай работы.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

НА ЗДЫМКУ: злева направа Крупянькоў У. І., Галубкоў А. В., Гутаў Р. У.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: +1 (from 1 vote)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

This blog is kept spam free by WP-SpamFree.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы 2019

Год малой родины

75-летие освобождения Беларуси

Конкурс туристических фильмов

Ритуальные услуги

Земельные участки

ТехИнноПром 2019

Дар бесценный

В мире денег

Поможем церкви!

На благое дело

Наш календарь

Декабрь 2018
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Ноя   Янв »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Архив новостей