Для Алены Парфёнавай з ААТ “Друцк-Агра” праца ў жывёлагадоўчай галіне — справа сямейная

31 января 2019 13:25

— Раблю тут ужо 27 гадоў, — расказвае Алена Уладзіміраўна. — І маці, і бацька тут рабілі, і муж, Канстанцін Малахевіч, разам са мною, слесар.

Любіць бываць на працы ў бацькоў і дачка Света, сярэдняя з трох дзяцей.

Алена Уладзіміраўна дабіваецца найлепшых у гаспадарцы паказчыкаў па надоях. На цяперашні час пад яе наглядам група ў 50 галоў.

— Наколькі матэрыяльна-тэхнічная база адпавядае ў вас (канкрэтна на вашым участку працы) вытворчым задачам? — пытаемся, спрабуючы высветліць рэцэпт яе поспехаў. — Ці ўсяго хапае, ці ўсё спраўнае?

— Ну, вось, самі паглядзіце, усё на месцы, каровы сытыя, у кароўніку чыста, малакаправод дзейнічае, зараз будзем даіць.

— А калі ў чым-небудзь узнікае патрэба, ці атрымліваеце аператыўную дапамогу з боку спецыялістаў, адміністрацыі прадпрыемства?

— Так, заўсёды на мае звароты рэагуюць і прымаюць неабходныя меры.

— Напрыклад? Якія праблемы былі вырашаны за апошні час?

— Ай, ну, якія… Якія былі, усе вырашаныя, у рабочым парадку ўсё вырашаецца, працуем ды ўсё.

— Як вам здаецца, ці адпавядае вашай працы ваша зарплата? Ці апраўдвае яна вашыя чаканні? Ці ёсць на што скардзіцца?

— Не, скардзіцца няма прычыны. У мяне заробак залежыць толькі ад мяне самой, ад таго, як я выконваю свае абавязкі, тут у нас усё зразумела і адназначна, так што я ўсім задаволена.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: -1 (from 1 vote)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы 2019

Год малой родины

75-летие освобождения Беларуси

Конкурс туристических фильмов

Ритуальные услуги

Земельные участки

ТехИнноПром 2019

Дар бесценный

В мире денег

Поможем церкви!

На благое дело

Наш календарь

Январь 2019
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Дек   Фев »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Архив новостей