Нам па сілах маштабныя прарывы, амбіцыйныя і смелыя задачы: трое талачынцаў у ліку лаўрэатаў прэміі “Чалавек года Віцебшчыны-2018″

15 февраля 2019 11:55

Ушаноўванне лаўрэатаў прэміі “Чалавек года Віцебшчыны”, якое прайшло ў канцэртнай зале “Віцебск”, было адметнае дзвюма прыгожымі круглымі лічбамі: уручалася прэмія дзясяты раз, а сумарная колькасць узнагароджаных за 10 гадоў склала 1000 чалавек. Але для нас, напэўна, самым важным і прыемным стала тое, што сярод сёлетніх 50-ці заслужаных людзей вобласці былі 3 прадстаўнікі Талачынскага раёна.

Мерапрыемства прайшло ў рамках святкавання 100-годдзя БССР. Удзел у ім прынялі старшыня абласнога выканаўчага камітэта Шарснёў М. М., старшыня абласнога Савета дэпутатаў Цярэнцьеў У. У., памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектар па Віцебскай вобласці Воўк В. М., ветэраны працы, дэлегацыі раёнаў. У склад талачынскай дэлегацыі разам з лаўрэатамі прэміі ўвайшлі старшыня райсавета дэпутатаў Мурашка Г. Г., першы намеснік старшыні райвыканкама Баркоўскі Т. М., начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Валевіч А. В. і іншыя прадстаўнікі органаў выканаўчай улады, дэпутацкага корпусу, прадпрыемстваў. А галоўнымі героямі ўрачыстасці з ліку талачынцаў сталі дырэктар ДЛГУ “Талачынскі лясгас” Міхаіл Мікалаевіч Галік (узровень рэнтабельнасці рэалізаванай прадукцыі лясгаса за мінулы год склаў 26%, у выніку чаго атрымана прыбытку больш за 1,3 млн. рублёў), вадзіцель ААТ “Талачынскі аўтапарк № 11″ Уладзімір Віктаравіч Фядзюк (узнагароджаны за шматгадовую бездакорную працу і высокае прафесійнае майстэрства. У 2018 годзе заданне па колькасці рэйсаў выканана на 100%, па атрыманні выручкі — на 135%), настаяцельніца Свята-Пакроўскага жаночага манастыра Антаніна Стахаўна Любчак, вядомая нам як матушка Анфіса (ганаровым званнем адзначана за актыўную грамадскую дзейнасць па духоўнай асвеце насельніцтва, прапаганду гісторыі і культуры беларускага народа, ініцыятыву і настойлівасць пры аднаўленні помнікаў архітэктуры).

Старшыня аблвыканкама Мікалай Мікалаевіч Шарснёў, віншуючы лаўрэатаў, паведаміў, што ўрачыстасць прымеркавана да 100-годдзя БССР невыпадкова, паколькі базаю для нашых сённяшніх дасягненняў сталі здабыткі папярэдніх пакаленняў, якія адстаялі краіну ў Вялікай Айчыннай вайне і аднавілі яе ўдарнай працай у мірны час. І сённяшнія лаўрэаты дастойна працягваюць справу сваіх папярэднікаў.

— Гэтая ўрачыстасць — даніна прызнання тым, хто працоўнымі дасягненнямі, асабістымі якасцямі заслужыў павагу ў сваім калектыве, у грамадстве, — адзначыў Мікалай Мікалаевіч у сваёй прамове.

Лаўрэатаў прэміі “Чалавек года Віцебшчыны-2018″, паводле слоў кіраўніка вобласці, аб’ядноўвае тое, што яны змаглі рэалізаваць сябе ў няпросты час. Іх дасягненні — прыклад таго, наколькі значныя рэзервы ёсць у нас для далейшага развіцця. Сваёй працай яны пацвярджаюць ісціну, што чалавек, які знайшоў сваё прызванне, здольны дасягаць самых высокіх вяршынь.

— У нашых людзей ёсць усё, каб рухацца наперад, — падвёў Мікалай Мікалаевіч выснову, — і толькі з такімі адносінамі да працы можна здзяйсняць маштабныя прарывы, рашаць амбіцыйныя і смелыя задачы.

Уладзімір МІХАЙЛАЎ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Февраль 2019
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Янв   Март »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене