Сям’я ў Багданаўцы паспяхова асвоіла альтэрнатыўную крыніцу энергіі

26 марта 2019 14:19

Дом Аляксандра і Таццяны Палагоўскіх і іх сына Андрэя Кунцэвіча прыцягвае ўвагу ўсіх, хто едзе праз Багданаўку. Дбайна дагледжаны прысядзібны ўчастак з цяпліцай, аддзеланы сайдынгам фасад і крыты металачарапіцай дах сведчаць, што жывуць тут сапраўдныя гаспадары. Дарэчы, гаспадарлівасць іх выражаецца не толькі ў клопаце пра знешні выгляд жылля, а яшчэ і ў тым, што гэтыя людзі апрацоўваюць цэлы гектар зямлі. Але галоўная адметнасць сядзібы, якая ўражвае ў першую чаргу, — размешчаныя каля дома сонечныя батарэі.

Усталяваў іх Андрэй (на здымку).

— Зацікавіўся такой магчымасцю і пачаў вывучаць тэорыю даўно, а паспрабаваць на практыцы вырашыў у 2014 годзе, — успамінае ён. — Купіў у адной мінскай фірме пару модуляў (модуль — фотаэлектрычная панэль), пазней — яшчэ тры штукі, набыў інвертар (невялікае прыстасаванне для пераўтварэння пастаяннага току ад сонечных батарэй у пераменны, вешаецца на сцяну), акумулятар, які дазваляе карыстацца назапашанай “сонечнай” электраэнергіяй ноччу ці ў пахмурны дзень. У 2016-м, падсабраўшы грошай, пашырыў плошчу фотаэлементаў яшчэ шасцю модулямі.

У выніку на сённяшні дзень сям’я не плаціць за электрычнасць дзесьці з сакавіка па кастрычнік, у гэты перыяд найбольш працяглы светлы час сутак і часцей бывае чыстае неба. У зімовы час сонечная ўстаноўка таксама працуе, але за дзень не паспявае выпрацаваць столькі электрычнасці, колькі дае летам, і таму пакрывае патрэбы сям’і толькі часткова, зніжаючы памер плацяжоў, а не вызваляючы ад іх.

Акрамя фінансавай выгады, сонечныя батарэі даюць упэўненасць і спакой, незалежнасць ад агульнай электрасеткі. Калі, напрыклад, з-за ветру ці абледзянення дзесьці здарыцца абрыў і вёска застанецца абясточанай, жыхары дома могуць гэтага адразу і не заўважыць, таму што ён аўтаматычна пераключыцца на сваю аўтаномную крыніцу энергіі (батарэі ў светлы ці акумулятар у цёмны час сутак).

Магутнасці батарэй хапае на тое, каб карыстацца адразу ўсімі бытавымі электрапрыборамі, якія ёсць у гаспадарцы, у тым ліку будзе працаваць і газавы кацёл. Тым не менш нават “дармовую” энергію тут берагуць, усе лямпачкі ў доме светладыёдныя.

Аналізуючы свой вопыт выкарыстання сонечных батарэй, Андрэй прыходзіць да высновы, што пачыналася ўсё як хобі (ён цікавіцца ўсялякай тэхнікай, асабліва электрычнай, цудоўна разбіраецца ў камп’ютарах), а вылілася ў такі вось эканамічна выгадны (а таксама актуальны з экалагічнага пункту гледжання) рацыяналізатарскі праект.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 10.0/10 (1 vote cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)
Сям'я ў Багданаўцы паспяхова асвоіла альтэрнатыўную крыніцу энергіі, 10.0 out of 10 based on 1 rating

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



.

ПОИСК ПО САЙТУ

Год малой родины

Европейские игры

75-летие освобождения Беларуси

100 лет БССР

Конкурс туристических фильмов

Ритуальные услуги

Земельные участки

Мультсериал МЧС

Дар бесценный

В мире денег

Поможем церкви!

На благое дело

Наш календарь

Март 2019
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Фев   Апр »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Архив новостей