Дарожная служба сустрэла вясну і рыхтуецца да ІІ Еўрапейскіх гульняў

29 марта 2019 14:48

З-за макраты яшчэ не ўсюды можна зайсці на поле, каб дэманціраваць снегаахоўную сетку і шчыты, а на дарозе ўжо з поўным размахам ідуць вясеннія работы: філіялу ДЭУ №8 РУП “Віцебскаўтадар” (або проста, як мы звычайна называем яго, ДЭУ-8) неабходна паспець падрыхтаваць да II Еўрапейскіх гульняў свой адрэзак (працягласцю 58 км) міжнароднай трасы М1/Е30. Зразумела, работы вяліся б у любым выпадку, нават калі б мы не чакалі замежных гасцей, але ўсё ж набліжэнне міжнароднай падзеі ўзмацняе пачуццё адказнасці, мабілізуе і, можна спадзявацца, спрыяе больш эфектыўнаму пошуку зацікаўленымі структурамі рэспубліканскага ўзроўню крыніц фінансавання.

— Паводле папярэдняй ацэнкі, неабходна правесці бягучы рамонт на плошчы 60000 квадратных метраў, такая ў нас утварылася за зіму ямачнасць, — расказаў 19 сакавіка галоўны інжынер прадпрыемства Квачэнка С. К. — Пакуль што выдзелены сродкі на 26000 квадратаў. Думаю, што да пачатку Еўрапейскіх гульняў зробім і ўсё астатняе. Стартуюць яны 21 чэрвеня, але нам пастаўлена задача ўжо да 1 мая падрыхтаваць дарогу да штогадовага агляду камісіяй.

Участкі з выбоінамі зразаюцца фразой і на іх месца кладзецца новы асфальт. На субпадрадзе гэтыя работы выконвае філіял ДБУ №63 ААТ “БМТ №8″. Сярэдняя плошча рамонту за дзень складае каля 1300 квадратных метраў, да наладжвання супрацоўніцтва з ДБУ-63 уласнымі сіламі ДЭУ-8 рамантавала па 200 квадратаў.

— Калісьці наш участак дарогі М1/Е30 ставілі ў прыклад як самы лепшы ад Брэста да расійскай мяжы, — успамінае Сяргей Канстанцінавіч. — Але нішто не вечнае, тэрмін службы асфальтабетону скончыўся і патрабуецца капітальны рамонт. Апошні раз на нашым участку праводзілі капрамонт аднаго адрэзка ў 2008 годзе, перад гэтым — у 2007-м. А нагрузка за апошнія гады толькі вырасла, на сённяшні дзень інтэнсіўнасць руху складае 8,5 тысячы аўтамабіляў у суткі (у пераліку на легкавыя аўтамабілі — 11000). З мэтай павышэння бяспекі руху па ўзгадненні з абласной Дзяржаўтаінспекцыяй мы пакуль што знізілі максімальную хуткасць руху па трасе і ўсталявалі знакі, якія папярэджваюць пра ямачнасць. На ямках транспартныя сродкі рызыкуюць пашкодзіць і шыны, і дыскі, і падвеску, а каменьчык з-пад кола сустрэчнага аўтамабіля можа разбіць ветравое шкло або фару (дарэчы, падобныя выпадкі застрахаваныя Віцебскаўтадарам: аўтаўладальнік, які трапіў у такое здарэнне, можа атрымаць кампенсацыю расходаў на рамонт, дзеля гэтага неабходна выклікаць ДАІ і аформіць ДТЗ).

Рэспубліканская дарога Р19 (таксама знаходзіцца на абслугоўванні ДЭУ-8, праходзіць праз Талачын і Крупкі, працягласць — 67 км) дзякуючы не такому насычанаму руху, як на М1,  менш падвяргаецца разбурэнню. У апошнія гады летам яе ўмацоўвалі па некалькі кіламетраў метадам паверхневай апрацоўкі (нанясенне бітумнай эмульсіі і пасыпанне шчэбенем).

Акрамя рамонту асфальтабетоннага пакрыцця, на абедзвюх дарогах неабходна правесці шмат іншых сезонных мерапрыемстваў, сярод якіх — дэмантаж сігнальных вешак і ўстаноўка сігнальных слупкоў, фарбаванне павільёнаў на пунктах прыпынку, фарбаванне стоек дарожных знакаў, мыццё, антыкаразійная апрацоўка і фарбаванне бар’ерных агароджаў, нанясенне разметкі, грэйдзіраванне абочын і інш.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



.

ПОИСК ПО САЙТУ

Год малой родины

Европейские игры

75-летие освобождения Беларуси

100 лет БССР

Конкурс туристических фильмов

Ритуальные услуги

Земельные участки

Мультсериал МЧС

Дар бесценный

В мире денег

Поможем церкви!

На благое дело

Наш календарь

Март 2019
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Фев   Апр »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Архив новостей