Наведвальнікі дзіцячай бібліятэкі ў Талачыне падчас канікулаў трапілі ў чароўны свет “кніжкінага дома”

2 апреля 2019 15:06

Праблема дзіцячага чытання на сённяшні дзень з’яўляецца надзвычай надзённай. У большай часткі маладога пакалення адсутнічае цікавасць да чытання мастацкай літаратуры. Звязана гэта з тым, што з ранніх гадоў дзецям знаёмыя гаджэты, якія даюць поўны доступ да яркіх мультфільмаў, дзіцячых перадач. Вучням малодшых класаў неабавязкова самастойна чытаць кнігу, бо пра яе змест можна даведацца з мультфільма. Навошта, разважаюць многія старшакласнікі, траціць час на доўгае чытанне аповесці або рамана, які праходзяць па праграме, калі ёсць яго экранізацыя? Вось і атрымліваецца замкнутае кола. Дарослыя імкнуцца прывучыць дзяцей да свету цудоўнага, але атрымліваецца наадварот. Дзеці не ўмеюць самастойна мысліць, у іх слаба развіваецца фантазія, памяць, выпускнікам цяжка бывае напісаць творчую работу.

Падчас вясенніх канікулаў у гарадской дзіцячай бібліятэцы традыцыйна прайшоў Тыдзень дзіцячай кнігі. Мы наведаліся сюды ў адзін з дзён і адразу трапілі ў чароўны свет “кніжкінага дома”. Бачна, што работнікі бібліятэкі сур’ёзна падышлі да падрыхтоўкі мерапрыемстваў. Сваімі рукамі яны зрабілі вялікую кнігу з вясёлай усмешкай, яркай вокладкай і надпісам “Пасябруй са мной”. У гэты дзень тут праходзіла літаратурная гульня “Мы з казкі, ты нас ведаеш”. На асобным месцы — выстава сучаснай дзіцячай літаратуры.

Мы запыталі ў загадчыцы бібліятэкі Алены Валер’еўны Манькоўскай, як удаецца зацікавіць юных чытачоў.

— Нашу бібліятэку наведвае 1800 чалавек. Сярод іх дашкольнікі, вучні малодшых і сярэдніх класаў, бацькі, студэнты — будучыя педагогі і бібліятэкары, настаўнікі-філолагі. Кожны год мы праводзім азнаямленчую экскурсію для самых маленькіх чытачоў. Іх увазе прадстаўляюцца маляўніча аформленыя кніжныя выставы — “Кніга для цябе і пра цябе”, “Гэта зямля твая і мая”, “Юбілейныя карункі” і іншыя. Са школьнікамі гарадскіх школ мы праводзім конкурсы актыўнага чытача “Кніжная паляна”. Прыцягваюць дзяцей у нашу бібліятэку драматычны гурток “Мельпамена”, лялечны тэатр “Куфэрак”, гурток па пашыве мяккай цацкі “Майстрыха”.

Алена Валер’еўна назвала імёны тых, у каго найбольш запісаў у абаненцкай кніжцы чытача. Гэта вучні 4 класа сярэдняй школы №1  Крысціна Віхрова, Пётр Бучко, Настасся Лісоўская. Сярод лепшых юных чытачоў вучні сярэдняй школы №2 Валерыя Кадыгрыб, Дзяніс і Данііл Кульбіцкія, Андрэй Заяц.

У дзень адкрыцця Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі быў праведзены ранішнік з цікавымі падарожжамі. У наступныя дні дзяцей чакалі выстава-сюрпрыз “Кніга шукае чытача”, віктарына “Час казачных падарожжаў”, фотаконкурс “Мой партрэт з любімай кнігай”, бут-арт-майстэрня “Кніжны Айбаліт”, конкурс малюнкаў “Вокладка любімай кніжкі”.

Мы спыталі ў юных чытачоў, якія прыйшлі сюды, як яны адносяцца да чытання кніг. Сёстры Настасся і Дамініка Кудрэвічы прыехалі на канікулы да сваякоў з Уздзенскага раёна Мінскай вобласці.  Дзяўчынкі любяць чытаць казкі, фантастычныя гісторыі. Вучаніца чацвёртага класа СШ №2 Ганна Стараверава нядаўна прачытала казку братоў Грым “Рапунцэль”, пяцікласніца Аліна Казакевіч — кнігу “Гары Потэр і філасофскі камень”, а потым паглядзела аднайменны фільм. Дзяўчынка зрабіла вывад, што кнігу чытаць намнога цікавей. Пяцікласніцы Ліне Кубарскай падабаюцца юмарыстычныя гісторыі і страшылкі Эдуарда Успенскага. Яна лічыць, што чытаць кнігі  трэба для развіцця мовы, фантазіі, мыслення.

Пасля наведвання “кніжкінага дома”, шчыра кажучы, захацелася перачытаць любімую ў дзяцінстве казку, каб зноў апынуцца ў бязмежным свеце літаратурнага слова, якое зачароўвае, прыцягвае, дае магчымасць думаць, ацэньваць, перажываць.

Алена СЕРАДА.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



.

ПОИСК ПО САЙТУ

Год малой родины

Европейские игры

75-летие освобождения Беларуси

100 лет БССР

Конкурс туристических фильмов

Ритуальные услуги

Земельные участки

Мультсериал МЧС

Дар бесценный

В мире денег

Поможем церкви!

На благое дело

Наш календарь

Апрель 2019
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Март   Май »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  

Архив новостей