На палях “Коханава-Агра” — заслужаныя працаўнікі і іх маладая змена

12 апреля 2019 13:42

Калі пасяўная кампанія рабіла першыя крокі, сярод прадпрыемстваў, якія стартавалі і ўключыліся ў працэс найбольш паспяхова, упэўнена набіраючы абароты, начальнік аддзела райсельгасхарча па раслінаводстве Красоўская А. Л. назвала ААТ “Коханава-Агра”. І ў наступныя дні хлебаробы гэтай гаспадаркі паказалі, што здольныя вытрымліваць узяты тэмп: па стане на 8 красавіка трое з іх увайшлі ў лік адзінаццаці лідараў раённага спаборніцтва.

— На палявых работах задзейнічаны тры чызельных культыватары і адзін дыскатар, два пасяўных агрэгаты, — расказаў у сераду галоўны інжынер прадпрыемства Цыбульскі В. В. — Працуюць таксама адзін раскідвальнік цвёрдай арганікі і адна счэпка барон, якою, дарэчы, кіруе навучэнец Коханаўскага ліцэя сельгасвытворчасці.

Адзін з лідараў спаборніцтва — механізатар Пётр Васільевіч Красоўскі. Ён займаецца падрыхтоўкай глебы культыватарам КЧ-5,4. Для яго гэта ўжо 39-я пасяўная кампанія, прычым дзве з іх прайшоў яшчэ да арміі, а пасля вяртання на сваю малую радзіму (нарадзіўся ў Заазер’і, цяпер жыве ў Коханаве) працягнуў  пачаты ў юнацтве прафесійны шлях.

— Надвор’е дазваляе, стан глебы ў цяперашні момант аптымальны,  прыдатны для пасяўных работ, — падзяліўся Пётр Васільевіч назіраннямі, калі мы сустрэліся з ім у той жа дзень у ваколіцах вёскі Шапчына. Разам са сваім маладзейшым калегам Максімам Колесневым яны праходзілі апошнюю палоску поля і збіраліся пераязджаць на іншае. — Пачалі мы 28 сакавіка, прастояў не здаралася, таму што ўсім забяспечаныя і тэхніка пакуль што не падводзіла.

Застаецца толькі пажадаць, каб і далей не падводзілі ні тэхніка, ні надвор’е — і тады людзі сваю справу зробяць належным чынам, гэты адказны этап палявых работ завершаць паспяхова.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Апрель 2019
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Март   Май »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене