Першы поспех талачынскіх “джынсавых дзяцей”

16 апреля 2019 14:05

Бываючы на канцэртах у Раённым цэнтры культуры і народнай творчасці, мы заўсёды любуемся выступленнямі нашых юных артыстаў, захапляемся  ўбачаным і пачутым на сцэне ў іх выкананні. І толькі сам артыст, яго бацькі і настаўнік ведаюць, якія намаганні трэба прыкласці, каб навучыцца добра спяваць або танцаваць, колькі трэба сіл, каб пераадолець хваляванне на сцэне і годна выступіць.

На базе Цэнтра культуры працуюць два вакальныя і адзін  харэаграфічны дзіцячыя калектывы. Іх удзельнікі на кожным канцэрце радуюць гледачоў сваімі яркімі выступленнямі. Хаця дзеці з розных школ горада, але яны пасябравалі і аб’ядналіся ў дружныя калектывы. У іх рэпертуары песні і танцы пра дружбу, бацькоў, чацвераногіх сяброў і іншыя.

Зусім нядаўна, а калі больш канкрэтна, то ў лютым, у Цэнтры культуры і народнай творчасці ўзнік дзіцячы вакальны калектыў з незвычайнай і інтрыгуючай назвай “Талантвіль”. Яго з’яўленне ініцыіравала  дырэктар установы культуры Кацярына Хадневіч. Яна прызналася, што даўно марыла вучыць дзяцей таму, што ўмее і любіць рабіць, — спяваць. Увесь працэс фарміравання калектыву, пачынаючы з аб’явы і праслухоўвання дзяцей, Кацярына ўзяла на сябе.

— Калі ваша дзіця ўмее спяваць, то добра было б аддаць яго ў вакальную групу, — звярнулася яна да бацькоў. — Хто ведае, можа іменна ён у недалёкім або далёкім будучым будзе прадстаўляць нашу краіну на сусветнай арэне спевакоў. Пры гэтым трэба памятаць, што для таго, каб навучыцца прыгожа спяваць, трэба, акрамя голасу, развіваць і іншыя навыкі — слых, уменне дыхаць, артыкуляцыю, пачуццё рытму.

Літаральна праз некалькі дзён дзеці пачалі прыходзіць на праслухоўванне. Па ўмовах адборачнага конкурсу вакальную групу ў саставе 11 чалавек склалі хлопчыкі і дзяўчынкі ва ўзросце ад 9 да 12 гадоў.

Крыху больш чым праз месяц кіраўнік вырашыла выпусціць “Талантвіль” на сцэну. З’яўленне дзяўчынак і хлопчыкаў у джынсах і кашулях у рознакаляровую клетку ўскалыхнула ўвесь зал. Хваляваліся ўсе — юныя артысты і іх кіраўнік. Тым больш, што ў  вакальнай групе выступалі яе сыны-двайняты. Выступленне прайшло на “ўра”, пра што сведчылі бурныя апладысменты гледачоў.

А праз некаторы час “джынсавыя дзеці”, як жартоўна іх сталі называць, прынялі ўдзел у X рэгіянальным дзіцяча-юнацкім конкурсе эстрадна-цыркавога мастацтва “Паруса надежды-2019″ у г. Оршы. У намінацыі “вакальна-харавое мастацтва” нашы артысты заваявалі дыплом трэцяй ступені. Першая перамога акрыліла юных вакалістаў, з’явіліся стымул да далейшага развіцця, жаданне выступаць і перамагаць у новых конкурсах.

Алена СЕРАДА.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 6.0/10 (1 vote cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)
Першы поспех талачынскіх "джынсавых дзяцей", 6.0 out of 10 based on 1 rating

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы 2019

Год малой родины

75-летие освобождения Беларуси

Прямые линии

Компьютеры, телефоны

Ритуальные услуги

Мисс Беларусь 2020

Дар бесценный

В мире денег

Поможем церкви!

На благое дело

Наш календарь

Апрель 2019
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Март   Май »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  

Архив новостей