Талачыншчыне ёсць кім ганарыцца

18 апреля 2019 14:04

Стваральнікамі матэрыяльных і духоўных каштоўнасцей у кожным перыядзе часу з’яўляюцца людзі. Каб ведаць пра іх больш і прадстаўляць зробленае імі ў розных сферах дзейнасці, раённы гісторыка-краязнаўчы музей прыступіў да ажыццяўлення праекта, прысвечанага Году малой радзімы, “Таленты малой радзімы”.

Паслядоўна ў часе адзін з залаў музея будзе расказваць пра творцаў і іх здабыткі, вядомыя ў краіне і за яе межамі іх здзяйсненні. Першымі з нашых землякоў тут прадстаўлены мастакі Міхаіл Савіцкі, Лявон Баразна, Юрый Палякоў і Аляксандр Кірэеў. Адметнасцю праекта з’яўляецца тое, што аповед пра творцаў падмацоўваецца магчымасцю бачыць іх работы.

Самабытнасць, арыгінальнасць мастакоўскага таленту Лявона Баразны перадаюць фотаздымкі сцэнічных касцюмаў з непаўторным, каларытным арнаментам, якімі па яго распрацоўцы, з прывязкай да пэўнай мясцовасці, звычак і традыцый, абрадаў людзей, карысталіся як прафесійныя, так і самадзейныя мастацкія калектывы. Праз мадэліроўку народнага касцюма мастаку ўдалося стварыць вобраз пэўнага духоўнага асяродку, мясцовасці, душы чалавека. Хоць здымкі чорна-белыя, але яны заварожваюць перададзенымі праз іх элементамі ткацтва, тыпам арнаменту, кроем беларускай вопраткі. Шмат пра гэта напісана, але западае ў душу менавіта тое, што бачыш сам, адкрываючы для сябе адметнасць таленту Лявона Цімафеевіча.

А калі ўзіраешся ў яго работы “Вера” (1971 год), “Партрэт падлетка” (1949), “Ворыва” (1970), “Май” (1970), “За кудзеляй” (1949), адчуваеш, што глядзяць на цябе з палотнаў нашыя, у ваколіцах яго Новага Сяла, Навасёлак, Мяшкова, Талачына краявіды, побытавыя малюнкі, адкрытыя, у захапленні ад адкрыцця прыгажосці ў жыцці, рэчаіснасці вочы яго герояў.

Дзякуючы дочкам нашага земляка, якія перадалі бясцэнныя каштоўнасці ў музей, мы ўяўляем сабе і месца непасрэдна сваёй вёскі, роднай зямлі ў яго творчасці. Любоў творцы да малой радзімы прачытваецца непасрэдна ў назвах карцін, належачых яму: “Талачынскі краявід”, “Сядзіба”, “Ваколіца”, “Прадвесне”, “На золку”, “Май”, “Партрэт маці”, “Партрэт аднавяскоўца”, “Дзед”, “Жніво”. Што цікавае, як і ўсё табе блізкае, яны не адпускаюць, абуджаюць успаміны.

Творчасць Юрыя Палякова прадстаўлена ў праекце скульптурамі з выявай гістарычных асоб. Гэта работы “Леў Сапега”, “Канстанцін Астрожскі”, “Уладзімір Караткевіч”, “Соф’я Гальшанская і Уладзіслаў Ягайла” і карцінамі, напісанымі акварэллю, — “Дзень нараджэння” і “Двое”. Кожная з увасобленых у бронзе ці дрэве асоб мае дачыненне да нашага краю, яго мінулага, повязь з якім духоўна ніколі не парываецца. Яны тут або нарадзіліся, або лёс прыводзіў іх сюды як дзяржаўных, палітычных дзеячаў, і нашая зямля была тым месцам, дзе вырашалі-ся важныя пытанні як для іх асабіста, так і для краіны ў цэлым. Дык хіба ж можна гэтым не ганарыцца, пра гэтае не распавядаць, гэтае не вывучаць?!

Шырока падаецца ў праекце жыццё і творчасць народнага мастака СССР, Героя Беларусі Міхаіла Андрэевіча Савіцкага. Тут і альбомы, якія з уласным подпісам і пажаданнямі мастак перадаў у падарунак музею, і відэаролік, які расказвае пра лёс гэтага смелага, прынцыповага, шмат перажыўшага чалавека і таленавітага, глыбокага творцу.

Работамі ў тэхніцы выці-нанка прадстаўлена творчасць Аляксандра Кірэева.

Выстаўка дзейнічае на працягу трох тыдняў і хутка перагорне сваю першую старонку. Чарговая з іх будзе прадстаўлена ўжо іншымі імёнамі, іншымі талентамі малой радзімы. Каб уяўляць поўную карціну аб творчых, адораных людзях, якія праслаўлялі і праслаўляюць наш родны край, раім праследжваць за ажыццяўленнем цікавага і вельмі пазнавальнага праекта. Гэтае можна зрабіць толькі праз наведванне музея і знаёмства з экспазіцыямі ў фармаце праекта “Таленты малой радзімы”.

Віктар БІРУКОЎ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



.

ПОИСК ПО САЙТУ

Год народного единства

Дажынкі 2021

Прямые линии

Белорусы против санкций

Поможем храму!

Ритуальные услуги

Конкурс туристических фильмов

Наш календарь

Апрель 2019
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Март   Май »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  

Архив новостей

Наши видео

Мы в Инстаграме

Мы в Telegram