Як напамін для нашчадкаў: у Талачыне заклалі алею з нагоды святкавання юбілейнай даты вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

19 апреля 2019 13:43

У Талачыне адбылася закладка памятнай алеі каля вадаёма паблізу касцёла святога Антонія з нагоды святкавання юбілейнай даты вызвалення роднага краю ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У акцыі прынялі ўдзел работнікі раённага аддзела ўнутраных спраў, раённага аддзела Следчага камітэта, лясгаса, вучні сярэдняй школы №2 горада, прадстаўнікі грамадскасці, ветэраны працы.

Маладыя саджанцы ліпы ўбяруцца ў сілу, стануць упрыгажэннем данай часткі горада, сімвалам захавання памяці аб гераічным мінулым прадстаўнікоў розных нацыянальнасцей, якія аддалі сваё жыццё ў імя свабоднай, незалежнай краіны, мірнай стваральнай працы.

55 дрэў са свайго гадавальніка выдзеліў Талачынскі лясгас, калектыў якога выступіў ініцыятарам закладкі памятнай алеі ў рамках Тыдня лесу. Аб гэтым паведаміў удзельнікам акцыі галоўны ляснічы прадпрыемства Аляксандр Вышадкевіч. Права пасадзіць першае дрэўца было прадстаўлена ганароваму грамадзяніну нашага горада Герою Сацыялістычнай Працы Лідзіі Андрэеўне Навумавай, а таксама старшыні раённага Савета дэпутатаў Георгію Георгіевічу Мурашку і старшыні маладзёжнай палаты Талачынскага раёна Дзянісу Хусаінаву.

На пасаджанай алеі ўстаноўлена памятная шыльда.

Алена СЕРАДА.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: +2 (from 2 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы 2019

Год малой родины

75-летие освобождения Беларуси

Прямые линии

Компьютеры, телефоны

Ритуальные услуги

Мисс Беларусь 2020

Дар бесценный

В мире денег

Поможем церкви!

На благое дело

Наш календарь

Апрель 2019
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Март   Май »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  

Архив новостей