Хто сказаў, што механізатар — не жаночая справа?

23 апреля 2019 14:54

Юная жыхарка аграгарадка Варанцэвічы Марыя Грушэцкая так не лічыць. Гісторыя ведае шмат прыкладаў самаадданай працы жанчын на палях за рулём трактара, камбайна або аўтамабіля. Вось і Марыя таксама вырашыла стаць механізатарам, каб дапамагаць у добрай і вялікай справе — вырошчваць  хлеб.

Яна вучыцца на трэцім курсе Коханаўскага дзяржаўнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці, зараз на практыцы ў сельгаспрадпрыемстве “Камсамольская праўда”. Дарэчы, гэтую ж навучальную ўстанову скончылі і працуюць механізатарамі яе бацька Сяргей Мікалаевіч і брат Аляксандр. У мінулым годзе Марыя працавала памочнікам камбайнера ў брата. Яна ні разу не пажалілася на стомленасць, наадварот, першай прыбягала на машынны двор, каб праверыць гатоўнасць камбайна да выхаду ў поле.

Цікаўлюся, чаму дзяўчына выбрала справай свайго жыцця далёка не жаночую справу. “З дзяцінства люблю тэхніку, — адказала Марыя, —  марыла навучыцца вадзіць трактар і аўтамабіль, як бацька і брат. Атрымаўшы базавую адукацыю, вырашыла паступіць у ліцэй. Вучыцца тут падабаецца, я і мае аднакурснікі вельмі ўдзячныя выкладчыкам і майстрам за атрыманыя веды”.

Цяпер у яе ёсць магчымасць на практыцы паспрабаваць свае сілы, дапамагае ёй у гэтым бацька. Марыі даверылі ў гаспадарцы трактар “Беларус-82″ з раскідвальнікам мінеральных удабрэнняў РУ-7000. З задавальненнем яна выконвае гэтую работу, прымае ўдзел у закладцы ўраджаю сёлетняга года.

У далейшым Марыя марыць паглыбіць свае веды, атрымаць вышэйшую адукацыю і стаць аграномам. Нам застаецца пажадаць дзяўчыне збыцця ўсіх яе планаў, а ў гэты адказны веснавы перыяд — паспяховай працы на родных палетках.

Алена СЕРАДА.

НА ЗДЫМКУ: Марыя Грушэцкая з бацькам.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: +1 (from 1 vote)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Апрель 2019
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Март   Май »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене