У Талачынскім раёне пажылым грамадзянам бясплатна раздалі флікеры

26 апреля 2019 13:53

25 красавіка па ініцыятыве Талачынскага райвыканкама праведзена падрыхтаваная сумесна некалькімі ведамствамі акцыя па раздачы флікераў грамадзянам пажылога ўзросту.

Чалавек, для якога асноўнай крыніцай існавання з’яўляецца пенсія, прывык вельмі ўзважана падыходзіць да расходавання свайго бюджэту і пазбягаць лішніх трат, а таму, расстаўляючы прыярытэты ў планаванні пакупак, значэнне святлоадбівальнага элемента можа недаацаніць, памятаючы тыя часы, калі ў Правілах дарожнага руху такое паняцце не суадносілася з пешаходам. З мэтай выпраўлення гэтай сітуацыі прадстаўнікі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, раённай структуры ГА «Белая Русь» і аддзялення Дзяржаўтаінспекцыі РАУС распаўсюдзілі ў райцэнтры, а таксама ў аграгарадках Райцы і Азерцы некалькі дзясяткаў святлоадбівальных элементаў рознай канструкцыі (падвескі для сумак і самазгінальныя бранзалеты).

Маршрут, па якім рухалася група ўдзельнікаў акцыі, прапанаваў старшы інспектар ДПС (на той момант — часова выконваючы абавязкі начальніка раённай ДАІ) маёр міліцыі Кулік А.С. З улікам свайго службовага вопыту ён выбраў вуліцы, на якіх у цёмны час сутак часцей за ўсё даводзіцца сустракаць пешаходаў без флікераў.

Старшыня раённай структуры «Белай Русі» Краўчанка А.М., карыстаючыся выпадкам, віншавала пажылых грамадзян ад імя свайго грамадскага аб’яднання з надыходзячымі майскімі святамі — Святам працы і Днём Перамогі.

Уладзімір МІХАЙЛАЎ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Апрель 2019
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Март   Май »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене