Выдатная праца — у імя роднага краю: у Талачыне ўшанавалі перадавікоў, занесеных на раённую Дошку гонару

4 мая 2019 10:40

У Раённым цэнтры культуры адбылося ўзнагароджанне і віншаванне за лепшыя вынікі ў працы за мінулы год майстроў сваёй справы на Талачыншчыне. Мерапрыемства традыцыйнае, тым не менш заўжды чаканае і хвалюючае.

У летапіс чарговых добрых здабыткаў дадаецца новая старонка разам з імёнамі людзей, якія ўмелай працай ствараюць наш агульны дабрабыт, прымнажаюць багацце і росквіт свайго краю. Яны, сціплыя і самаадданыя справе людзі, заслугоўваюць гэтых узнёслых, падзячных слоў, хоць, зразумела, не ўсё магчыма імі выказаць. Але ўжо тое, што яны здабылі сваёй працай, сведчыць пра іх уменні, прафесіяналізм, любоў да справы, пра сумленнасць і адказнасць. І тым, што яны знайшлі сябе ў жыцці, у працы, яны ўжо шчаслівыя.

У сваю чаргу яны робяць шчаслівымі тых людзей, якія побач з імі. Настаўнік і выхавацель дзіцячага сада рыхтуюць адказна да жыцця сваіх выхаванцаў, работнік аховы здароўя забяспечвае працоўнае даўгалецце людзям, механізатар і жывёлавод не лічацца з часам і цяжкасцямі ў сваёй працы, ведаючы сапраўдную ёй цану для дзяржавы, грамадства, чалавека.

Трэба заўважыць, што з кожным годам дадаецца колькасць маладых працаўнікоў, якія заслугоўваюць права быць занесенымі на Дошку гонару раёна. Такое права яны атрымліваюць па ініцыятыве і прапанове тых калектываў, дзе ведаюць цану іх энергіі, настойлівасці ў дасягненні мэты, неардынарным, творчым падыходам да сваёй прафесіі, у сваім прызванні.

Мікіта Торап сёлета заканчвае сярэднюю школу №2 г. Талачына, а ўжо сваімі поспехамі ў вучобе ўдастоены права быць прадстаўленым сярод вучнёўскай моладзі на раённай Дошцы гонару. На яго рахунку трэцяе месца на прадметнай алімпіядзе па англійскай мове ў вобласці, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці школы. Гэта будучыня раёна, і яе патрэбна расціць ужо сёння, пачынаючы з сям’і і дзіцячага садка, школы, дапамагаць ім атрымоўваць адпавядаючую іх здольнасцям прафесію і затым зноў чакаць у сябе дома, на Талачыншчыне. Развіццё і будучыня раёна — за маладымі ўпраўленцамі, кіраўнікамі, тэхнолагамі, кадрамі масавых прафесій.

Новымі, праменнымі фарбамі поўніліся ў гэты дзень актавая зала, фае Цэнтра культуры ад прыўзнятага, радаснага настрою тых, кім па праве ганарыцца раён, хто здабыў яскравыя дасягненні ў працы. Першым цёплыя віншавальныя словы ў іх гонар выказаў у сваім прывітанні старшыня райвыканкама Сяргей Валер’евіч Ягораў:

— Традыцыйна напярэдадні свята Працы збірае гэты веснавы росквітны для зямлі час перадавікоў раёна. Ён даўно ўжо ўвайшоў у нашае жыццё, але яго актуальнасць толькі ўзрастае. Краіне, вобласці і раёну, кожнай нашай сям’і і чалавеку патрэбныя важкія, яркія здабыткі. Жыхары Талачыншчыны вядомыя не толькі сваімі гераічнымі здзяйсненнямі, але і плёнам у мірнай працы сваіх землякоў — мастакоў, паэтаў, вучоных, інжынераў, настаўнікаў і хлебаробаў. Яны зрабілі свой унёсак у тое, каб зямля нашая была прыгожай і ўтульнай.

У нашай урачыстасці прымаюць удзел людзі, якія ўсё сваё жыццё прысвяцілі роднаму краю. Сярод іх Герой Сацыялістычнай Працы, Ганаровы грамадзянін нашага раёна Лідзія Андрэеўна Навумава. Яе вопыт, жыццёвая няўрымслівасць служаць сапраўднай школай быць руплівым гаспадаром і грамадзянінам на бацькоўскай зямлі, творцам у сваёй справе…

Кіраўнік раёна адзначыў зробленае ўсяго толькі за год. У гэтым радзе сваё адметнае месца належыць такім аб’ектам, як сучаснае аграпрадпрыемства па вытворчасці збожжа і дацкай беконнай свініны “Белдан”, мадэрнізацыя АЗС №60 на аўтамагістралі М1/Е30, пачатак рэалізацыі праекта па будаўніцтве цэха хуткага замарожвання прадукцыі на Талачынскім кансервавым заводзе. Адкрыты новыя гандлёвыя аб’екты і 20 аб’ектаў малога прадпрымальніцтва. У сферы малога бізнесу рэалізаваны праект па вырошчванні грыбоў шампіньёнаў. За сродкі Міжнароднага банка рэканструкцыі і развіццця і абластнога бюджэту ў пасёлку Усвіж-Бук уведзена станцыя абезжалезьвання вады.

Атрымала далейшае развіццё сацыяльная сфера, ёсць свае дасягненні ў сістэме аховы здароўя, адукацыі, культуры і спорце…

Свае віншаванні перадавікам вытворчасці і прысутным выказалі намеснік старшыні Крупскага райвыканкама Мікалай Іванавіч Камека, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Круглянскага райвыканкама Сяргей Аляксандравіч Лазоўскі, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Анатолій Васільевіч Анюхоўскі.

Пра дасягненні перадавікоў вытворчасці, іх захапленні, сямейны дабрабыт распавяла змястоўная і хвалюючая прэзентацыя “З любоўю да людзей і зямлі” з маленькім сюжэтам пра кожнага з 30 майстроў сваёй справы, занесеных на раённую Дошку гонару.

Кіраўнік раёна кожнаму з іх, а таксама кіраўнікам двух працоўных калектываў уручыў пасведчанні аб занясенні на Дошку гонару.

За плённую шматгадовую працу, актыўную жыццёвую пазіцыю Лідзія Андрэеўна Навумава ўзнагароджанна медалём “100 год сельскай гаспадарцы Рэспублікі Беларусь”.

Свята Працы прадоўжылася канцэртнай праграмай, падрыхтаванай Раённым цэнтрам культуры і ўстановамі культуры раёна, і агульным здымкам на памяць удзельнікаў хвалюючага мерапрыемства.

Віктар БІРУКОЎ.

Поощрены за лучшие свершения

За успехи, достигнутые в выполнении производственных заданий в 2018 году, на Доску почета Толочинского района занесены:

Антанович Галина Филипповна — маслодел-мастер филиала “Толочинские сыры” открытого акционерного общества “Витебский мясокомбинат”;

Бардаков Виталий Викторович — водитель автомобиля филиала “Дорожно-строительное управление №63″ открытого акционерного общества “Строительно-монтажный трест №8″;

Батурина Татьяна Анатольевна — ведущий охотовед учреждения “Толочинская районная организационная структура” республиканского государственно-общественного  объединения “Белорусское  общество   охотников и рыболовов”;

Боган Игорь Викторович — водитель пожарного аварийно-спасательного поста №11 Толочинского районного отдела по чрезвычайным ситуациям  учреждения “Витебское областное управление Министерства по чрезвычайным ситуациям Республики Беларусь”;

Бутринов Василий Николаевич — водитель автомобиля филиала  Дорожно-эксплутационного управления №8 республиканского унитарного предприятия автомобильных дорог “Витебскавтодор”;

Верховина Элла Ивановна — заведующая государственным учреждением дошкольного образования “Ясли-сад №1 г.Толочина”;

Воронович Анжела Николаевна — оператор машинного доения открытого акционерного общества “Корольки”;

Гилимович Тамара Сергеевна — оператор машинного доения коммунального сельскохозяйственного унитарного предприятия “Племенной завод “Реконструктор”;

Гурин Сергей Антонович — электрогазосварщик участка котельных и тепловых сетей Кохановского унитарного производственного предприятия жилищно-коммунального хозяйства “Коханово-ЖКХ”;

Жуменок Михаил Анатольевич — тракторист-машинист  открытого акционерного общества “Обольцы”;

Зеленкин Виталий Николаевич — водитель автомобиля Толочинского района газоснабжения филиала “Оршанское производственное управление” производственного республиканского унитарного предприятия “Витебскоблгаз”;

Ивченко Дмитрий Александрович — режиссер народной киностудии “Летопись” государственного учреждения культуры “Толочинский районный центр культуры и народного творчества”;

Колесников Александр Александрович — слесарь-ремонтник унитарного предприятия по оказанию услуг  “Толочинский Элеватор-Агро”;

Кулик Лилия Николаевна — главная медицинская сестра учреждения здравоохранения “Толочинская центральная районная больница”;

Латышев Сергей Сергеевич — тракторист-машинист открытого акционерного общества “Обольцы”;

Мельников Сергей Григорьевич — начальник штаба  отдела внутренних дел Толочинского районного исполнительного комитета;

Мяделец Николай Михайлович — тракторист-машинист унитарного коммунального сельскохозяйственного предприятия “Рыдомльский”;

Папков Леонид Леонидович — лесник Кохановского лесничества  государственного лесохозяйственного учреждения “Толочинский лесхоз”;

Пасютин Валерий Викторович — главный агроном открытого акционерного общества “Славное”;

Пилипчук Олег  Николаевич — водитель автомобиля пассажирского парка филиала “Автотранспортное предприятие №11 г.Толочина” открытого акционерного общества “Витебскоблавтотранс”;

Раков Николай Николаевич — тракторист подразделения “Машинно-тракторная база” республиканского производственного дочернего унитарного предприятия “Толочинский консервный завод”;

Толстенков Юрий Иванович — электрогазосварщик открытого акционерного общества “Амкодор-КЭЗ”;

Тороп Никита Сергеевич — учащийся  государственного учреждения образования “Средняя школа №2 г.Толочина”;

Федкович Николай Георгиевич — тракторист-машинист сельскохозяйственного производства открытого акционерного общества “Комсомольская правда”;

Хадунькина Елена Анатольевна — старший продавец унитарного предприятия по оказанию услуг “Толочинский Элеватор-Агро”;

Шелуховский Руслан Евгеньевич — учащийся учреждения образования “Витебское училище олимпийского резерва”;

Шестак Владимир Иванович — тракторист-машинист сельскохозяйственного производства открытого акционерного общества “Корольки”;

Шкредов Григорий Григорьевич — тракторист-машинист коммунального сельскохозяйственного унитарного предприятия “Племенной завод “Реконструктор”;

Юхнович Елена Васильевна — учитель английского языка государственного учреждения образования “Средняя школа №2 г. Толочина”;

Якубец Сергей Валерьевич — слесарь механосборочных работ Белорусско-литовского совместного предприятия “Святовит” общества с ограниченной ответственностью.

За успехи, достигнутые в выполнении производственных заданий в 2018 году, на Доску почета Толочинского района занесены открытое акционерное общество “Обольцы” и Белорусско-литовское совместное предприятие  “Святовит” общество с ограниченной ответственностью.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: +3 (from 3 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



.

ПОИСК ПО САЙТУ

Год малой родины

Европейские игры

75-летие освобождения Беларуси

100 лет БССР

Конкурс туристических фильмов

Ритуальные услуги

Земельные участки

Мультсериал МЧС

Дар бесценный

В мире денег

Поможем церкви!

На благое дело

Наш календарь

Май 2019
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Апр   Июнь »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Архив новостей