У “Зорным-Агра” ўсе клапоцяцца і пра заўтрашні дзень, і пра больш аддаленыя перспектывы

24 мая 2019 13:28

Вытворчасць малака ў ААТ “Зорны-Агра” нават зімою ішла з плюсам да ўзроўню мінулага года, а з пачаткам пашавага перыяду надоі выраслі яшчэ больш заўважна. Да таго ж цяпер, пачынаючы з 14 мая, 100% прадукцыі тут атрымліваюць сортам “экстра”. Павелічэнне аб’ёмаў і павышэнне якасці малака сталі магчымымі дзякуючы розным фактарам, сярод якіх, у прыватнасці, адказнае стаўленне ўсіх работнікаў да сваіх абавязкаў і лепшая, чым у мінулым годзе, сітуацыя з кармамі.

— 4 мая мы выгналі комплекс “Заднева” (305 галоў, з іх дойных — 281 карова), 8 мая — ферму “Плёначнік” (154 галавы, усе дойныя), — расказала ў сераду галоўны заатэхнік прадпрыемства Марына Анатольеўна Баразна. — Прыбаўка пайшла адразу, на сённяшні дзень яна складае больш за паўтары тоны. Калі, напрыклад, 3 мая валавы надой быў 2858 тон, то сёння — 4440. Вельмі стараюцца ўсе нашы людзі: і даяркі, і даглядчыкі, і механізатары, і іншы персанал — кожны  адносіцца да свайго ўчастка работы належным чынам. Травастой добры, падвозім тры разы на дзень ваду, забяспечана пастаянная наяўнасць солі — словам, усё робім у адпаведнасці з тэхналагічнымі патрабаваннямі, таму і маем станоўчыя вынікі.

Нягледзячы на адсутнасць свайго ветурача (адкрытая вакансія), стан здароўя статка добры. Перыядычна прыязджаюць спецыялісты з райветстанцыі, а некаторыя патрэбы (напрыклад, абрэзка капытоў) гаспадарка задавальняе ўласнымі сіламі.

Здароўе і добрае самаадчуванне жывёлы немагчымыя без паўнацэннага харчавання:

— У 2018 годзе ў нас была цяжкая бяскорміца, свае кармы закончыліся ўжо ў лютым, таму жывёла знясілілася, асабліва цялушкі, многа давялося здаць на мясакамбінат, — успамінае Марына Анатольеўна. — Сёлета ж усіх захавалі, на пачатак года было 64 расцёлы, і ўсе цялушкі зараз у полі.

Для догляду жывёлы на пашы ў гэтым годзе прыцягнулі людзей толькі з ліку сваіх работнікаў. Летась пастухоў нанялі прыезджых і тым самым нажылі сабе лішніх праблем: трэба было забяспечыць сезонных работнікаў жыллём, а яшчэ яны ніяк не хацелі пасвіць рацыянальным і эканамічным франтальным метадам (з ім крыху больш клопату, бо неабходна часцей пераносіць з месца на месца агароджу электрапастуха). Свае ж людзі — старанныя і сумленныя, перажываюць за лёс калектыву і таму ўсё робяць па-гаспадарску, клапоцячыся і пра заўтрашні дзень, і пра больш аддаленыя перспектывы.

Новы кіраўнік прадпрыемства Галіна Анатольеўна Котава (цяпер узначальвае “Зорны-Агра” паралельна з “Каралькамі”) таксама глядзіць далёка наперад і з першых дзён актыўна ўзялася за рашэнне ўсіх надзённых пытанняў гэтай гаспадаркі. У прыватнасці, як адзначыла галоўны заатэхнік, забяспечыла сяўбу каля 200 гектараў канюшыны:

— У наступным годзе атрымаецца выдатная паша, і для нас гэта вельмі важна, таму што на цяперашні момант плошчаў для выпасу хоць і хапае, але на нейкім этапе пэўная напружанасць можа ўзнікнуць, — ацэньвае Марына Анатольеўна значэнне гэтага рашэння.

А пакуль жывёла з прыемнасцю праводзіць час у спрыяльных, натуральных умовах, дыхае чыстым паветрам і харчуецца свежай зелянінаю, на жывёлагадоўчых аб’ектах не спыняецца работа па падрыхтоўцы да корманарыхтоўчай кампаніі і яшчэ далёкай, але непазбежнай зімоўкі: ажыццяўляецца ачыстка і пабелка сянажных траншэй, праводзіцца бягучы рамонт у кароўніках і на прылеглай тэрыторыі, словам, робіцца ўсё дзеля таго, каб восенню статак апынуўся ў не менш камфортным і здаровым асяроддзі.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

НА ЗДЫМКУ: (злева направа) галоўны заатэхнік Баразна М. А., лабарант Мясаедава Г. Г., даярка Будаева Д. А.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



.

ПОИСК ПО САЙТУ

Год малой родины

Европейские игры

75-летие освобождения Беларуси

100 лет БССР

Конкурс туристических фильмов

Ритуальные услуги

Земельные участки

Мультсериал МЧС

Дар бесценный

В мире денег

Поможем церкви!

На благое дело

Наш календарь

Май 2019
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Апр   Июнь »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Архив новостей