У экзотыцы і забавах уваскрасае наша мінуўшчына

30 мая 2019 11:42

Кіраўнік народнага фальклорнага калектыву “Суседзі” Аболецкага Дома фальклору Ганна Іванаўна Падбельская з дзяцінства палюбіла старадаўнія беларускія песні. Іх спявалі ўсе жанчыны ў родным Чачаневе (некалькі кіламетраў ад Абольцаў) не толькі на святах, але і кожны дзень — за працай, ідучы з поля, адпачываючы.

— У мяне жыва стаяць перад вачамі сцэны з тых далёкіх часоў: ідуць жанчыны па вуліцы і спяваюць, — дзеліцца яна дарагімі сэрцу ўспамінамі. — Цяпер так зрабі, дык скажуць, што напіліся, а тады песняю было прасякнута ўсё жыццё. Мама мая таксама любіла спяваць. Самой мне асабліва падабаюцца жніўныя мелодыі і сюжэты.

Нядзіўна, што пры сваёй любові да народнай спадчыны Ганна Іванаўна стала актыўным удзельнікам мастацкай самадзейнасці, хоць паводле адукацыі з’яўляецца бухгалтарам:

— Як толькі закончыла школу, замяняла загадчыцу Крыўлянскага сельскага клуба (у вёсцы Крывыя), пакуль тая была ў водпуску. Пасля вучылася ў тэхнікуме на бухгалтара, працавала па спецыяльнасці, але народная творчасць ніколі мяне не адпускала, у самадзейнасці я заўсёды ўдзельнічала, а ў 2012 годзе нават узначаліла наш калектыў. Узнік ён у васьмідзясятыя гады ў тым самым Крыўлянскім сельскім клубе, кіраўніком была Ганна Маркаўна Конюшка. На сённяшні дзень з першапачатковага саставу засталіся 4 чалавекі: Віктар Віктаравіч Маргай, Тамара Міхайлаўна Сухаварава, Лілія Леанідаўна Аўласенка (дырэктар Дома фальклору), Ларыса Аляксееўна Казловіч, а ўсяго ў нас сёння 15 чалавек.

Калектыў існуе і дабіваецца творчых поспехаў (пастаянна пацвярджае званне народнага) дзякуючы любові да народнай творчасці і энтузіязму яго ўдзельнікаў. “Суседзі” самі шыюць касцюмы (для іх, дарэчы, сабралі па вёсках аўтэнтычныя, сплеценыя жанчынамі старэйшых пакаленняў карункі), ствараюць рэквізіт для пастановак абрадаў (калядаванне, абрад трэцяга дня вясельных гулянняў “Ганянне сучкі” і шматлікія іншыя).

Вялікую ўвагу ўдзяляе калектыў народным танцам, якіх у яго рэпертуары каля дзесяці, у тым ліку адноўленая не так даўно Крыўлянская кадрыля (у мінулым годзе яе дэманстравалі на “Славянскім базары”).

— Гэта вельмі складаны танец, мая дачка сказала, што яго проста нерэальна запомніць. Складаецца з пяці каленаў, і для выканання яго патрабуюцца як мінімум чатыры пары, іначай не станцуеш. Дарэчы, гэта праблема, для паўнацэннага выканання “Крыўлянскай кадрылі” нам не хапае мужчын.

Яшчэ адзін з напрамкаў работы калектыву — правядзенне святаў вёсак.

— Імкнёмся ахапіць усе населеныя пункты, якімі б маленькімі яны ні былі, трэба ж хоць неяк людзей парадаваць. Стараемся прыцягваць моладзь, якая прыязджае на лета.

Для пажылога насельніцтва візіты самадзейных артыстаў, сапраўды, вялікая радасць, спатканне са сваёй маладосцю, а для моладзі, магчыма, дзіва і экзотыка, асабліва этнаграфічны кампанент сцэнарыя — песні, танцы і касцюмы мінулых гадоў. А значыць, калектыў “Суседзі” сваёй дзейнасцю ў цэлым (па ўсіх вышэйпералічаных напрамках) спрыяе папулярызацыі духоўнай спадчыны народа і ўмацоўвае сувязь пакаленняў, у забаўляльнай форме ўваскрашаючы звыклыя, штодзённыя рэаліі жыцця продкаў.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: +1 (from 1 vote)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы 2019

Год малой родины

75-летие освобождения Беларуси

Прямые линии

Компьютеры, телефоны

Ритуальные услуги

Мисс Беларусь 2020

Дар бесценный

В мире денег

Поможем церкви!

На благое дело

Наш календарь

Май 2019
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Апр   Июнь »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Архив новостей