Нацыянальная і рэлігійная згода — вынік сістэмнай работы дзяржавы ў гэтым напрамку

31 мая 2019 12:25

Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Леанід Гуляка наведаў з планавым візітам Талачын. Леанід Паўлавіч выступіў на пасяджэнні райвыканкама, правёў прамую тэлефонную лінію, сустрэўся на базе раённай бібліятэкі з прадстаўнікамі духавенства Талачынскага раёна, азнаёміўся з ходам будаўнічых работ на тэрыторыі Свята-Пакроўскага манастыра.

Сведчаннем адсутнасці ў нас якой-небудзь рэлігійнай ці нацыянальнай напружанасці стаў той факт, што на прамую лінію паступілі толькі два тэлефанаванні, прычым адно з іх зусім не адносілася да кампетэнцыі Упаўнаважанага, а другое адносілася часткова і мела характар філасофскіх ці публіцыстычных разважанняў на грамадска-палітычныя тэмы (грамадзянін супаставіў некаторыя факты з гісторыі і сучаснасці Беларусі і выказаўся пра недапушчальнасць расколу ў грамадстве на нацыянальнай глебе).

— Паводле перапісу насельніцтва 2009 года, у Беларусі пражываюць прадстаўнікі 141 нацыянальнасці, — паведаміў Леанід Паўлавіч пазней, пасля прамой лініі. — Дзе б я ні бываў, заўсёды пытаюся: “Скажыце, каму ў нас няўтульна з-за яго нацыянальнасці? Да каго ўлады ці яшчэ хто-небудзь ставіцца прадузята, з пагардаю, як да людзей ніжэйшага гатунку?”

Адпаведных скаргаў не паступае. Не паступае іх і па рэлігійнай тэматыцы, таму нядзіўна, што сустрэча з прадстаўнікамі цэркваў, якія дзейнічаюць на Талачыншчыне, таксама прайшла пазітыўна. У прыватнасці, свяшчэннік Свята-Пакроўскага манастыра Алег Плаксіцкі з прыемнасцю канстатаваў, што заўсёды знаходзіць паразуменне з раённай уладай: без праблем арганізоўваюцца хрэсныя хады, нядаўна прайшоў праваслаўны музычны фестываль. Паводле слоў пастара евангельскіх хрысціян-баптыстаў Рыгора Зайца, усе пытанні яго абшчыны “Суцяшэнне” таксама вырашаюцца на раённым узроўні ў рабочым парадку.

Пастар адвентыстаў сёмага дня Васіль Ложачкін пацікавіўся, ці змогуць калі-небудзь яго адзінаверцы з ліку студэнтаў разлічваць на атрыманне магчымасці не здаваць экзамены па суботах (субота для адвентыстаў — як нядзеля для праваслаўных). Некаторыя прыхільнікі гэтай веры за межамі Беларусі, паводле слоў Васіля Мартынавіча, карыстаюцца такімі прывілеямі, экзамены персанальна для іх пераносяцца. Са слоў Леаніда Паўлавіча стала вядома, што пытанне наконт суботніх экзаменаў ужо даўно разглядалася на рэспубліканскім узроўні, і змяняць рэжым работы ўстаноў адукаці немэтазгодна. На сённяшні дзень у канфесійнай структуры Беларусі налічваецца 85% праваслаўных, 7,5% католікаў, на астатні невялікі працэнт прыпадаюць іншыя рэлігіі.

— Пад кожнага чалавека асобны закон ніхто не напіша, — адзначыў Леанід Паўлавіч. — Хтосьці можа расказаць нам, якія правы мае тая ці іншая канфесія ў Ізраілі, Вялікабрытаніі, Германіі, Італіі, Партугаліі і г. д., але гэта не значыць, што мы павінны паўтараць заканадаўства ўсіх гэтых краін. І, дарэчы, калі параўноўваць з замежжам, то давайце ўжо рабіць гэта не выбарачна, а па ўсіх пунктах. Напрыклад, Беларусь — адзіная ў Еўропе дзяржава, дзе зямля для культавых пабудоў выдзяляецца бясплатна. Пра гэтую акалічнасць чамусьці ніхто не гаворыць, калі спрабуе прыводзіць у прыклад замежныя законы.

Падчас сустрэчы былі таксама абмеркаваны некаторыя чыста практычныя, арганізацыйныя пытанні (пажарная бяспека ў будынках храмаў, рэстаўрацыя старажытных культавых аб’ектаў і інш.). Леанід Паўлавіч, у прыватнасці, нагадаў, што дзяржава аказвае вялікую падтрымку Царкве ў падрыхтоўцы кадраў (фінансуюцца духоўныя навучальныя ўстановы), у справе рамонту цэркваў і касцёлаў. За апошнія гады вялікія бюджэтныя сродкі ўкладзены ў праваслаўныя і каталіцкія аб’екты ў Мінску, Жыровічах, Нясвіжы, Гродне, Талачыне.

— Дапамагчы адразу ўсім немагчыма, на гэта не хапіла б усяго рэспубліканскага бюджэту, таму фінансуюцца ў першую чаргу помнікі гісторыі і культуры ў залежнасці ад прысвоенай ім Міністэрствам культуры катэгорыі, — растлумачыў Леанід Паўлавіч. — Пры гэтым канфесійная прыналежнасць у разлік не бярэцца: у будынку, на які выдзяляецца фінансаванне, могуць размяшчацца і царква, і касцёл, і, умоўна кажучы, раённая бібліятэка.

Беларусь на сваёй тэрыторыі дае магчымасць усім людзям у рамках заканадаўства, не парушаючы нічыіх правоў, задавальняць свае духоўныя патрэбы, у тым ліку жыць рэлігійным ці атэістычным жыццём, а таксама захоўваць  нацыянальную ідэнтычнасць. На падтрыманне нацыянальнай і рэлігійнай згоды накіравана пастаянная, маштабная і сістэмная работа дзяржаўных органаў, адным з напрамкаў якой з’яўляецца адкрыты дыялог з прадстаўнікамі ўсіх канфесій.

— Мы з вамі працуем у інтарэсах адных і тых жа людзей, — падкрэсліў Леанід Гуляка. — Для вас яны — прыхаджане, для нас — грамадзяне Рэспублікі Беларусь, але людзі гэта адны і тыя ж, і ва ўсіх сферах жыцця яны павінны адчуваць сябе камфортна і бяспечна.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

НА ЗДЫМКУ (злева направа): саветнік старшыні аблвыканкама Даніленка М. Р., Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Гуляка Л. П., намеснік старшыні райвыканкама Галубкова І. С. падчас сустрэчы з духавенствам Талачынскага раёна.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы 2019

Год малой родины

75-летие освобождения Беларуси

Прямые линии

Компьютеры, телефоны

Ритуальные услуги

Мисс Беларусь 2020

Дар бесценный

В мире денег

Поможем церкви!

На благое дело

Наш календарь

Май 2019
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Апр   Июнь »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Архив новостей