Незабыўныя імгненні свята ў Талачыне (+фота)

8 июля 2019 10:54

3 ліпеня ў гарадскім скверы жыхары горада і раёна, госці Талачыншчыны мелі магчымасць наведаць талачынскі вернісаж — выставу-продаж вырабаў рамеснікаў і мастакоў. Падзяліцца сваім майстэрствам прыехалі рамеснікі з Віцебска і Магілёва, якія прадставілі мяккія цацкі, вырабы з дрэва і саломкі, сувенірныя сурвэткі і скарбонкі, самаробныя карункі, размаляваныя лыжкі,  капелюшы і іншыя цікавыя і карысныя рэчы. Аматары вязанага адзення маглі  набыць дзіцячыя і дарослыя ажурныя жакеты, шапачкі, летнія капелюшы і інш.

Індывідуальныя прадпрымальнікі з Магілёва прапаноўвалі біжутэрыю, святочна-карнавальную прадукцыю. Асобую цікавасць дзетвары выклікалі розныя цацкі і гульні на любы густ. З задавальненнем удзельнікі святкавання прымалі ўдзел у бяспройгрышных латарэях, якія разыгрываліся амаль у кожнай палатцы.

Ніхто не прайшоў міма арыгінальных пано, распісаных  на зрэзе дрэва натуральнымі  самацветамі без выкарыстання фарбаў, якія прадставіў рамеснік з Віцебска. Дарэчы, толькі два чалавекі ў Беларусі займаюцца роспісам з натуральнага  каменю.

Прыцягвалі да сябе ўвагу і пашытыя ўмелымі рукамі ўдзельнікаў гурткоў “Майстрыха” і “Цуды з фетру” аддзялення дзённага прабывання для грамадзян пажылога ўзросту і аддзялення дзённага прабывання інвалідаў ТЦСАН цацкі з тканіны і фетру, прыгожыя міні-падушкі, кветкі з фоамірану і іншыя.

Цікава і незвычайна прадставіў фотазону “Как хорошо на свете без войны” Талачынскі гісторыка-краязнаўчы музей. Яго работнікі прыдумалі сюжэтны эпізод вяртання воіна-пераможцы з вайны, а дапамаглі ім у гэтым старыя рэчы. Можна  было ўявіць, што салдат, прайшоўшы паў-Еўропы, вярнуўся дадому, стомлена прысеў на канапу, зняў шынель і боты, паставіў старэнькі чамадан, завёў патэфон, каб паслухаць любімыя даваенныя мелодыі. На вокнах музея была зроблена фотавыстава ветэранаў-землякоў, удзельнікаў партызанскага руху, мірных дэманстрацый 50 — 70-х гадоў.  На фоне ўсіх гэтых рарытэтаў жадаючыя маглі зрабіць фотаздымкі.

Ніводнае свята ў раённым цэнтры не абыходзіцца без выставы-продажу раённага Дома рамёстваў. Выцінанка, вышываныя ручнікі, вырабы з саломкі і лазы, бісерапляценне, кераміка — вось далёка не ўвесь пералік эксклюзіўных рэчаў, зробленых таленавітымі і стараннымі рукамі нашых майстроў. Жадаючыя маглі паўдзельнічаць у майстар-класе, які праводзіў Рыгор Францавіч Станкевіч. Акрамя таго, на выставе былі прадстаўлены карціны мясцовых мастакоў.

Якое ж свята без славутага попкорну ды марожанага!

З густам аформілі сваю палатку пераапранутыя ў салдацкую форму прадаўцы магазіна №5 “Залаты колас”.

Свята праходзіла пад меладычныя гукі музыкальных інструментаў у выкананні педагогаў і вучняў Талачынскай дзіцячай школы мастацтваў, якія прадставілі праграму “Музыка толочинских улиц”.

То ўзнёсла і трагічна, то весела і жартоўна гучалі песні ў выкананні самадзейных артыстаў Раіцкага сельскага Дома культуры і аўтаклуба на тэматычнай пляцоўцы “Партызанскі прывал”. Многія ўдзельнікі свята, апрануўшы шынель і пілотку, рабілі на памяць фотаздымкі на фоне пабудаванага тут жа шалаша.

На кожнай пляцоўцы было цікава і ажыўлена, што паспрыяла стварэнню добрага і святочнага настрою падчас самага значнага свята нашай рэспублікі — Дня Незалежнасці.

Алена СЕРАДА.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 10.0/10 (2 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: +1 (from 1 vote)
Незабыўныя імгненні свята ў Талачыне (+фота), 10.0 out of 10 based on 2 ratings

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Июль 2019
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июнь   Авг »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене