Творчы падарунак святу “Сярэбранай струны”

8 июля 2019 11:14

Нягледзячы на шквалісты вецер і дождж пляцоўку “Сярэбранай струны” яе прыхільнікі не пакінулі. Наадварот, аматараў натхняльных вершаваных радкоў мясцовых творцаў паступова яшчэ дабаўлялася. І гэтае надавала нейкіх новых фарбаў, адценняў літаратурна-музычнай кампазіцыі “Когда гремели пушки, музы не молчали”.

Поспех ёй забяспечылі не толькі ўсхвалявана прачытаныя аўтарамі ўласныя радкі, выкананыя прыпеўкі, песні, а і выдатны распрацаваны сцэнарый, па якім вёў мерапрыемства работнік Раённага цэнтра культуры Сяргей Пляскач. Прагучала больш за два дзясяткі рознапланавых твораў на тэму перажытага на той вайне нашымі бацькамі і дзядамі з вуснаў ужо іх дзяцей і ўнукаў. Калі жывуць аб перажытым пачуцці, значыць, з памяці не сыходзяць і падзеі, іх гістарычны сэнс.

Вядучы зачытваў радкі класікаў, а іх танальнасць арганічна дапаўнялі паэты Талачыншчыны. Вобраз Беларусі-партызанкі паўставаў з вершаваных радкоў у выкананні Уладзіміра Чаплянка, шчырая споведзь — з верша “Я не ведала вайны” Галіны Хацкевіч і радкоў Аксаны Казачонак з верша “О войне”. Кранальна данеслі свае пачуцці Клаўдзія Кастрыца (верш “У войны не женское лицо”), Клаўдзія Цюцюнік (верш “О матерях”).

Як нікому з іншых прыйшлося перажыць бедаў і ліха, якія прынесла варожае насланнё, дзецям вайны. Свае пачуцці яны як удзельнікі народнага хору ветэранаў даносяць пераканальным выкананнем незабыўных песень таго часу на вершы М. Ісакоўскага, К. Сіманава, А. Твардоўскага. Арганічна іх дапоўнілі выканаўцы Г. Шнырко, А. Валчок, К. Крупенка, У. Чаплянок, Д. Валіцкі.

Задушэўна выканалі прыпеўкі Уладзімір Чаплянок разам з Ларысай Халецкай.

Час не ўласны над памяццю чалавека. Яго падзеі, рэаліі асэнсоўваюць ужо прадстаўнікі іншых пакаленняў, беручы за аснову пачутае ад бацькоў, старшых па ўзросце людзей, прачытанае ў кнігах. Мелодыка, шчырасць радкоў нараджае паэзію, і гэтыя лірычныя пачуцці нязбыўна з намі, з часам, у якім раскрыліся лепшыя якасці савецкага чалавека, які найперш аказаўся вышэй за іншых у свеце па сваіх маральных, духоўных якасцях.

Вось таму і збірае пляцоўка “Сярэбраная струна” сваіх нязменных прыхільнікаў, аўтараў і слухачоў, аб’яднаных любоўю да светлага і ўзнёслага слова, якое несла і нясе чалавеку дадзенае нам ад Бога, бацькоў, роднай зямлі.

Віктар БІРУКОЎ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Июль 2019
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июнь   Авг »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене