З поспехам, паэты-талачынцы!

12 июля 2019 14:28

XII абласное свята паэзіі і музыкі “Песні сунічных бароў-2019″ прайшло ў Ліёзне. У ім прынялі ўдзел больш за 100 самадзейных паэтаў і музыкантаў з рэгіёнаў Віцебскай вобласці, Расійскай Федэрацыі, Латвіі і Украіны.

Фестываль адкрыўся з ускладання кветак у гонар 75-годдзя вызвалення Бедарусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Пасля адбылося тэатралізаванае ўрачыстае шэсце гасцей і ўдзельнікаў да цэнтральнай гарадской плошчы, дзе прайшло адкрыццё сімвалічнай скульптуры ў гонар фестывалю, які ў гэтым годзе набыў статус міжнароднага.

Паэты прадстаўлялі свае творы ў пяці намінацыях — “Вершы”, “Байкі”, “Гумарэскі”, “Паэмы”. Самадзейныя музыканты спаборнічалі ў намінацыі “Песня або музыкальны твор”. Па горадзе масава разгарнуліся творчыя пляцоўкі — літаратурная, гульнёвая, спартыўная, музычная, вырабы Дома рамёстваў. Працавала рэтра-выстава “Сунічны летапіс”.

У аглядзе-конкурсе прынялі ўдзел творцы народнай паэтычнай гасцёўні “Друць” Талачынскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці пад кіраўніцтвам Наталлі Таберкі, рэдактарам з’яўляецца Наталля Пятрушына. На даны момант гасцёўню наведваюць 15 паэтаў рознага ўзросту.

Актыўная ўдзельніца гасцёўні Клаўдзія Кастрыца  прачытала на конкурсе два сваіх вершы — “Пяць сыночкаў” і “За Беларусь”. Яна была адзначана дыпломам у намінацыі “За творчыя поспехі ў вобласці аўтарскай паэзіі”. Верш другой паэтэсы з Талачыншчыны Галіны Хацкевіч “Край родной”  і ўрывак з яе паэмы “Мая вёска” прачытала кіраўнік гасцёўні Наталля Таберка. За гэтыя творы аўтар была ўзнагароджана дыпломам у намінацыі “Папулярызацыя самадзейнай музычнай творчасці”. Да сваіх выступленняў талачынцы ўмела падабралі музычны фон, што зрабіла іх выступленні больш лірычнымі і непаўторнымі.

Па ўмовах конкурсу ўдзельнікамі гуртка “Натхненне” Цэнтра культуры пад кіраніцтвам Тамары Гарнак была зроблена арыгінальная “бандэроль”, якая была ўручана гаспадарам свята.

Хочацца павіншаваць нашых землякоў-творцаў з перамогай і пажадаць гасцёўні далейшых творчых поспехаў і яркіх перамог.

Алена СЕРАДА.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



.

ПОИСК ПО САЙТУ

Год малой родины

Европейские игры

75-летие освобождения Беларуси

100 лет БССР

Конкурс туристических фильмов

Ритуальные услуги

Земельные участки

Мультсериал МЧС

Дар бесценный

В мире денег

Поможем церкви!

На благое дело

Наш календарь

Июль 2019
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июнь    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Архив новостей