Кошт прыгажосці — нястомная праца

22 июля 2019 16:23

Падворак Жыгалавых з вёскі Піямонт здалёк прываблівае непаўторнасцю, яркасцю фарбаў, раслін і кветак, з любоўю дагледжанымі ўмелымі і стараннымі рукамі гаспадароў, — Васіля Рыгоравіча і Галіны Уладзіміраўны.

Відавочна, што не адзін год яны рабілі сваё жытло не толькі зручным, але  ўтульным і сучасным. У гэтым годзе сям’я Жыгалавых сярод іншых дбайных гаспадароў Талачыншчыны прызнаная лепшай па добраўпарадкаванні ў намінацыі “Дом узорнага парадку”. На свяце горада ім быў уручаны дыплом і каштоўны падарунак.

Гасцінна сустрэлі нас дагледжаны двор, выкладзеныя з каменю клумбы з кветкамі. Упрыгожваюць сядзібу пасаджаныя і падабраныя з густам  рознага памеру туі і іншыя дэкаратыўныя расліны, сад. Для адпачынку на свежым паветры зроблена альтанка, вакол дома акуратна скошаная трава. Святочны выгляд падворку прыдаюць рознакаляровыя петуніі, пасаджаныя ў вазонах і развешаныя на мансардзе, якую, дарэчы, таксама пабудаваў гаспадар. У доме праведзена вада, ёсць газавае ацяпленне.

У размове Васіль Рыгоравіч успомніў, як яны ўпершыню пераступілі парог выдзеленага праўленнем калгаса імя Дзімітрава дома і зразумелі, што ўсё трэба пачынаць з нуля. Сюды яны прыехалі з Сенненшчыны. Знаёмыя  з дзяцінства, жылі ў суседніх вёсках, вучыліся ў адной школе. Атрымаўшы сярэднюю адукацыю, Васіль скончыў курсы вадзіцеляў, а Галіна  ў райспажыўтаварыстве працавала поварам. Потым была служба ў арміі, лісты ад каханай, кароткі водпуск… Вяселле згулялі праз паўгода пасля вяртання Васіля.

Рашэнне паехаць на камсамольскую будоўлю Байкала-Амурскай магістралі муж і жонка прынялі разам. З энтузіязмам і вялікім жаданнем удзельнічаць у важнай дзяржаўнай справе больш за 80 маладых людзей прыбылі ў Бярозаўскі раён Кемераўскай вобласці. Жылі і працавалі дружна, сярод бамаўцаў узнікла нямала сем’яў, усе пасябравалі паміж сабой.

Васіль Рыгоравіч кожны дзень на аўтобусе за 20 кіламетраў адвозіў і забіраў рабочых, якія валілі лес і рабілі прасеку для адной з чыгуначных дарог БАМа. Галіна Уладзіміраўна разам з іншымі жанчынамі пракладала шлях для будучай дарогі. Было нялёгка, але ад успамінаў аб тым часе і цяпер у іх душы заўжды хораша і светла.

Праз паўтара года Жыгалавы вырашылі вярнуцца дадому — яны чакалі нараджэння дзіцяці. Васіль Рыгоравіч уладкаваўся працаваць у калгас вадзіцелем, Галіна Уладзіміраўна — жывёлаводам. У іх сям’і нарадзіўся сын Сяргей.

Аб працоўных поспехах калгаса імя Дзімітрава і яго таленавітым кіраўніку Лідзіі Емяльянаўне Сіроткінай даведаліся выпадкова. Вопыт і чуццё падказалі старшыні, што прыйшлі ў калгас добрыя працаўнікі. Адразу Жыгалавым выдзелілі жыллё, Васіль Рыгоравіч сеў за руль новенькага аўтобуса, на якім  адпрацаваў доўгія гады. Да самай пенсіі даглядала цялят на ферме Галіна Уладзіміраўна. На адпачынак часу амаль не было, але яны ўпарта дасягалі сваёй мэты — зрабіць свой дом прыгожым і ўтульным.

У цяжкія 90-я гады Васіль Рыгоравіч перайшоў у ДЭУ-8, а пасля працаваў на чыгунцы да самай пенсіі. Па яго слядах пайшоў і сын — працуе майстрам на чыгунцы, там жа робіць і яго жонка Таццяна. Сям’я сына — часты госць у бацькоўскім доме. Выраслі дзеці і сталі для бацькоў першымі іх памочнікамі і дарадчыкамі.

Алена СЕРАДА.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 10.0/10 (1 vote cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)
Кошт прыгажосці — нястомная праца, 10.0 out of 10 based on 1 rating

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Июль 2019
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июнь   Авг »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене