Інспектары пазнаёмілі дзяцей са сваёй дзейнасцю па ахове жывёльнага і расліннага свету

14 августа 2019 15:41

Летні аздараўленчы лагер “Ніва” ў Загараддзі наведалі  прадстаўнікі Аршанскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.

Намеснік начальніка інспекцыі Пыхар С. С. і старшы дзяржаўны інспектар Лук’янцаў Д. А. растлумачылі хлопчыкам і дзяўчынкам, якія праводзяць тут летнія канікулы, асновы прыродаахоўнага заканадаўства Беларусі, нагадалі пра абавязак кожнага грамадзяніна беражліва ставіцца да жывёльнага і расліннага багацця краіны, расказалі пра адказнасць за прычыненне шкоды прыродзе (незаконнае паляванне, лоўля рыбы і інш.).

Каб зрабіць сустрэчу не сумнай і маралізатарскай, а жывой і займальнай, госці лагера далі дзецям магчымасць азнаёміцца з тэхнічнымі сродкамі, якія інспектары выкарыстоўваюць у службовай дзейнасці. Рацыя, бінокль, маторная лодка, прыбор начнога бачання — гэтыя і іншыя прылады сталі для дзяцей не толькі забаваю, а яшчэ і наглядным доказам таго, што парушальніку, які трапіць у поле зроку інспекцыі, наўрад ці ўдасца схавацца і пазбегнуць адказнасці.

Сяргей АБРАМОВІЧ.
Фотаздымак атрыманы ад інспекцыі.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Август 2019
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июль   Сен »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене