На бульбяных палях Талачынскага кансервавага завода — новыя тэхналогіі і цудоўныя паказчыкі

23 августа 2019 16:42

Няспынным патокам плыве ў гэтыя дні ўраджай з палёў Талачынскага кансервавага завода ў месцы дапрацоўкі і захоўвання: па стане на аўторак яшчэ заставалася ўбраць 1741 гектар яравога рапсу і больш за 300 гектараў яравой пшаніцы, перасеянай пасля гібелі азімай, а ўжо настаў таксама і час капаць бульбу. Ажывіліся ціхія, бязлюдныя ваколіцы Бушміна, з якіх вясной пачыналася пасадка гэтай культуры, а цяпер, адпаведна, стартавала ўборка: палі напоўніліся трактарамі з прычапной тэхнікай, па дарогах толькі і паспяваюць размінацца гружоныя і парожнія грузавікі.

СІНТЭЗ АЙЧЫННЫХ І ЗАМЕЖНЫХ РАСПРАЦОВАК

Усяго на прадпрыемстве ёсць 11 камбайнаў для капання бульбы, за-дзейнічана пакуль што 7. Астатнія выйдуць, калі вызваляцца людзі пасля рапсу і пшаніцы. Да адвозкі, як і ў мінулыя гады, прыцягнуты ўласны транспарт кансервавага завода і падрадчыкі, у тым ліку з Крупскага раёна.

Два айчынныя камбайны маркі ККБ-2 інжынерная служба прадпрыемства  сёлета мадэрнізавала пры дапамозе нямецкага навяснога прыстасавання, павялічыўшы тым самым хуткасць уборкі.

— У сваім першапачатковым выглядзе гэтыя камбайны выкопвалі бульбу адначасова з дзвюх баразён, — растлумачыла галоўны аграном прадпрыемства Капранава Т. М. — Цяпер жа яны дадаткова захопліваюць яе яшчэ з дзвюх баразён, праўда, папярэдне выкапаную галандскай бульбакапалкаю і ссыпаную радком у разору.

Бульбакапалка таксама зусім новая, папоўніла машынна-трактарны парк прадпрыемства сёлета. Гэта кампактны і лёгкі агрэгат, прыводзіць яго ў дзеянне звычайны (не энерганасычаны) трактар МТЗ-82.

УРАДЖАЙ БАГАТЫ — ЗБІРАЦЬ ДАВЯДЗЕЦЦА НАВАТ НОЧЧУ

Хуткасць збору ўраджаю сёлета павысіцца не толькі за кошт тэхнічнага перааснашчэння, а яшчэ і дзякуючы арганізацыі працы ў дзве змены: пачынаючы з першага дня ўборкі вырашана галандскую капалку задзейнічаць кругласутачна, каб забяспечыць поўную нагрузку абодвум пераабсталяваным камбайнам.

Пад бульбу ў гэтым годзе занята, як і ў мінулым, 900 гектараў, ураджайнасць, паводле папярэдняй ацэнкі, складзе каля 500 цэнтнераў з гектара, а то і больш. Для параўнання: у 2018 годзе ўраджайнасць на Талачынскім кансервавым заводзе была 419 ц/га, а ў цэлым па рэспубліцы, паводле звестак Белстата, 216 ц/га ў гаспадарках усіх катэгорый і 242 ц/га ў сельгасарганізацыях.

ШЧОДРАЯ ЎЗНАГАРОДА ЗА ЦЯЖКІЯ КЛОПАТЫ

— Клубні сфарміраваліся цудоўныя, у асноўным вялікія і сярэднія, дробных амаль няма, — ацэньвае Таццяна Міхайлаўна якасць  ураджаю. — Каштавала нам гэта вельмі вялікіх намаганняў. Ужо з пачатку ліпеня мы літаральна не вылазілі з палёў — праводзілі апрацоўку супраць фітафтарозу. У той час, напрыклад, на Міншчыне (мне давялося тады пабываць на семінары ў Суле) гэтага захворвання яшчэ не было і знаку, а ў нас барацьба з ім ужо ішла поўным ходам і завяршылася толькі незадоўга да ўборкі.

ТЭМПЫ РАБОТ БУДУЦЬ ПАСКАРАЦЦА

Пакуль што ўборка запавольваецца вільгаццю: трактары і машыны буксуюць на палях, асабліва падымаючыся ўгару. Калі ж спыняцца дажджы і падсохне зямля, працэс пойдзе хутчэй. Хаця і цяпер тэмпы радуюць: камбайн пройдзе хвілін дзесяць — і насыпае поўны мазаўскі кузаў бульбы.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Август 2019
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июль   Сен »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене