Свята кніг, усмешак, кветак у Славенскай сярэдняй школе

3 сентября 2019 13:49

Першае верасня — асаблівы, памятны дзень для школьнікаў, іх бацькоў, усіх работнікаў педагагічнай працы. Кожная школа ў гэты дзень гасцінна адчыняе дзверы і запрашае вучняў у абноўленыя, прыгожыя класы, адкрываючы дарогу ў цікавы і багаты свет пазнання.

У гэтым годзе пачатак новага навучальнага года для вучняў і педагогаў Славенскай сярэдняй школы стаў асаблівым. Па традыцыі прагучаў гімн Рэспублікі Бедарусь, піянеры ўрачыста ўнеслі сцяг, і вядучыя аб’явілі пачатак школьнай лінейкі.

Намеснік старшыні райвыканкама, дэпутат абласнога Савета дэпутатаў Іна Сцяпанаўна Галубкова прадставіла ўсім прысутным новага начальніка аддзела па адукацыі райвыканкама Анатоля Анатольевіча Белагурава, які на працягу шасці гадоў узначальваў Славенскую СШ, а таксама новага дырэктара школы Аляксандра Ігаравіча Маленціновіча.

Анатоль Анатольевіч павіншаваў вучняў, іх бацькоў і педагогаў з новым навучальным годам, пажадаў поспехаў і ўручыў сімвалічны ключ ад школы новаму дырэктару. Ён адзначыў, што на сённяшні момант школа з’яўляецца самай буйной у раёне сярод сельскіх устаноў адукацыі, і выказаў спадзяванне, што колькасць вучняў не зменшыцца, а якасць навучання застанецца на высокім узроўні. У сваю чаргу Аляксандр Ігаравіч таксама павіншаваў усіх са святам і заўпэўніў, што школа і далей будзе крочыць наперад, вучняў чакае цікавае, насычанае школьнае жыццё з новымі дасягненнямі і адкрыццямі.

У сваю дружную сям’ю школа сёлета прыняла сямнаццаць першакласнікаў — пяць дзяўчынак і дванаццаць хлопчыкаў. Апранутыя па-святочнаму, з прыгожымі букетамі ў руках, яны гучна прачыталі вершы, прысвечаныя  будучай вучобе. Ад імя бацькоў  першакласнікаў і ўсіх прысутных цёпла павіншавала Марына Міхайлаўна Маскоўская.

У сваім выступленні Іна Сцяпанаўна пажадала  вучням шмат новых адкрыццяў, падзякавала педагагічнаму калектыву і работнікам школы за добрую яе падрыхтоўку, а бацькам за падтрымку ў гэтай справе. Пад гучныя апладысменты ад раённага выканаўчага камітэта яна ўручыла школе падарунак — два тэлевізары. І яшчэ адзін сюрпрыз чакаў школьнікаў — новы прынтар ад Талачынскага райаграсэрвіса.

З Днём ведаў павіншавалі прысутных таксама старшыня Слаўнаўскага сельвыканкама Валянціна Іванаўна Снапкова, участковы інспектар Талачынскага РАУС Андрэй Ула-дзіміравіч Верашчук. Начальнік каравула ПАВЧ №1 Уладзіслаў Вадзімавіч Жыгальскі нагадаў вучням і бацькам аб захаванні правілаў пажарнай бяспекі.

Ва ўрачыстай абстаноўцы намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Настасся Уладзіміраўна Каленціёнак уручыла дыплом III ступені  ўдзельніцы абласнога фестывалю міжкультурных камунікацый вучаніцы 11 класа Валерыі Антончык, а вучаніцы 9 класа Настассі Сідаровіч — дыплом II ступені ўдзельніцы рэспубліканскага конкурсу даследчых работ.

Па добрай традыцыі адзінаццацікласнікі ўручылі падарункі самым маленькім школьнікам — першакласнікам. Як заўсёды, прагучаў школьны гімн, а музычныя падарункі ад вучняў і настаўнікаў упрыгожылі свята першага званка.

Пасля ўрачыстай лінейкі ва ўсіх класах прайшоў урок, тэмай якога сталі радкі з верша Янкі Купалы “Маладая Беларусь” — “Занімай, Беларусь маладая мая, свой пачэсны пасад між народамі”.

І яшчэ адзін сюрпрыз чакаў першакласнікаў — Іна Сцяпанаўна ўручыла кожнаму з іх падарунак ад Прэзідэнта Рэспублікі Бедарусь — кнігу “Беларусь — наша Радзіма”.

Алена СЕРАДА.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: +1 (from 1 vote)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Сентябрь 2019
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Авг   Окт »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене