Віцебскія студэнты ахвотна і з добрым для сябе вынікам працуюць на Талачынскім кансервавым заводзе

13 сентября 2019 14:02

Студэнткі другога курса педагагічнага факультэта Ірына Драздова, Валерыя Шэлепень, Паліна Конюшка.

У садзе і бульбасховішчы Талачынскага кансервавага завода як ніколі жывая і вясёлая атмасфера: пануе бадзёры настрой, гучаць музыка і жарты, а вытворчы працэс (збор яблыкаў і сартаванне бульбы) ідзе паскоранымі тэмпамі. Усё гэта дзякуючы таму, што на перыяд уборкі ўраджаю калектыў прадпрыемства папоўніўся дзвюма сотнямі студэнтаў Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава.

БЫТ НАЛАДЖАНЫ ВЫДАТНА

— Размясцілі мы ўсіх часткова ў нашай гасцініцы, часткова ў спарткомплексе “Ніва” ў Загараддзі, — расказала ў панядзелак намеснік дырэктара кансервавага завода Валянціна Іванаўна Арабчык. — Пражыванне бясплатнае. Харчаванне трохразовае ў нашай сталовай, аплачваюць студэнты 50 % яго кошту (вылічваем з заробку). Дастаўка на месца працы і ў сталовую — нашым транспартам.

Пры такіх умовах нядзіўна, што жадаючых паехаць на заробкі ў Талачын заўсёды шмат, некаторыя тут ужо не першы раз.

— Адгукаецца на прапанову звычайна разы ў два больш студэнтаў, чым патрабуецца заводу, — падзяліўся назіраннямі Антон Леанідавіч Шаўлюга, выкладчык педагагічнага факультэта, які сёлета суправаджае адзін са студатрадаў. Сам ён тут таксама ўжо не ўпершыню і таксама займаецца зборам ураджаю.

ПАЎТЫСЯЧЫ РУБЛЁЎ ЗА ДВА ТЫДНІ

Важкім фактарам, які робіць сезонную працу на кансервавым заводзе прывабнаю для многіх дзяўчат і хлопцаў, з’яўляецца дастойны заробак.

— У нас дзейнічаюць дзённыя нормы збору яблыкаў на аднаго чалавека і адпаведныя гэтым нормам расцэнкі, — растлумачыла садавод Святлана Уладзіміраўна Лісоўская. — На ўчастку, на якім мы працуем у цяперашні час, норма складае 500 кілаграмаў. Дзесьці яблыкаў не так шмат — там планка знізіцца, напрыклад, да 300. У мінулым годзе некаторым найбольш старанным працаўнікам удалося атрымаць каля паўтысячы рублёў за два тыдні працы. Нішто не перашкаджае і сёлета дасягнуць падобных рэкордаў.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Сентябрь 2019
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Авг   Окт »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене