Заняткі па бяспецы жыццядзейнасці для дзяцей — у гульнявой форме

13 сентября 2019 13:37

Адрасаванае дзіцячай аўдыторыі пазнавальна-забаўляльнае мерапрыемства на тэму бяспекі жыццядзейнасці было праведзена сумесна некалькімі ведамствамі ў аўторак на базе Талачынскага аддзялення Дэпартамента аховы.

Прадстаўнікі спецыяльных службаў раёна пазнаёмілі юную аўдыторыю з тэхнічнымі сродкамі, якія выкарыстоўваюць у сваёй дзейнасці, праінструктавалі на выпадак узнікнення той ці іншай надзвычайнай сітуацыі, нагадалі правілы бяспечных паводзін. У прыватнасці, дзеці мелі магчымасць патрымаць і прымераць сродкі выратавання з арсенала раённай структуры таварыства выратавання на водах, экіпіроўку пажарных, маскі і каскі газавай службы.

І хлопчыкам, і дзяўчынкам цікава было палазіць па аўтамабілях аператыўнага прызначэння, пасядзець за рулём, паўключаць сірэну, пагаварыць у рупар. Не пакінула нікога абыякавым выступленне кіналагічнай службы Дэпартамента аховы. Раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях правёў конкурсы з прызамі. У перапынках паміж прадугледжанымі сцэнарыем гульнямі і гутаркамі меншыя дзеці забаўляліся маляваннем на асфальце, большыя — кіданнем мяча ў баскетбольнае кальцо.

Дарослыя, якія суправаджалі сваіх дзяцей, таксама правялі час не без карысці. Дэпартамент аховы прапанаваў іх увазе невялікую азнаямляльна-рэкламную выставу элементаў сістэм сігналізацыі для аховы памяшканняў, а аддзел па надзвычайных сітуацыях пацешыў рэбусамі.

Сцэнарый сустрэчы заняў гадзіну, але пасля таго, як арганізатары з ліку работнікаў Цэнтра культуры падзякавалі за ўвагу і сталі збіраць гукавую апаратуру, пляцоўка пусцела доўга і неахвотна: дзеці не спяшаліся разыходзіцца, а дарослыя не хацелі засмучаць іх, раз’язджаючыся на сваіх спецаўтамабілях.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: +1 (from 1 vote)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Сентябрь 2019
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Авг   Окт »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене