Высокія паказчыкі ў вытворчасці бульбы — нязменная традыцыя Талачынскага кансервавага завода

17 сентября 2019 15:09

З году ў год Талачынскі кансервавы завод пацвярджае на практыцы свой статус лідара ў маштабах рэспублікі па вытворчасці бульбы. На пачатак тыдня тут паспелі выкапаць 581 гектар з 900, занятых сёлета пад гэтую культуру, і камеры бульбасховішча аказаліся ўжо амаль запоўненымі.

Не прападзе і тая частка ўраджаю, якая яшчэ знаходзіцца ў зямлі: штосьці па меры выкопвання часова размесціцца ў калідорах і іншых памяшканнях, штосьці пойдзе на рэалізацыю ці перапрацоўку.

На працягу апошніх тыдняў стаяла спрыяльнае надвор’е, зямля добра прасохла, і тэхніка ўжо не буксавала, як гэта часам здаралася пасля працяглых дажджоў на старце ўборачнай кампаніі.

— У цяперашні час убіраем сарты Гала (сталовы) і Астэрыкс (падыходзіць для вытворчасці крухмалу і замарожанай бульбы фры), — паведаміла ў панядзелак галоўны аграном прадпрыемства Капранава Т. М. — На сённяшні дзень накапана ў цэлым 28491 тона, ураджайнасць пакуль што вар’іруецца дзесьці ад 490 да 500 цэнтнераў з гектара. Клубні пераважна буйныя і маюць добры таварны выгляд.

Па стане на гэты ж дзень сярэдняя ўраджайнасць бульбы па рэспубліцы складала, у адпаведнасці з аператыўнай зводкай Мінсельгасхарча, 331,9 ц/га, убрана па краіне было 31,8%.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Сентябрь 2019
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Авг   Окт »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене