«Гуляй, душа! Свята ў бульбаша!» (+фота)

27 сентября 2019 15:14

Завяршаецца верасень, месяц багаты, але і халаднаваты. Нездарма людзі калісьці казалі: «Як настане верасень — у гаспадара поўна гумно і кішэнь». Сёлета добрае надвор’е паспрыяла ўборцы агародніны, якая ў нашым народзе лічыцца карміцелькай.

Менавіта бульбе было прысвечана свята-брэнд аграгарадка Варанцэвічы «Бульба сёння, бульба ўчора, а без бульбы проста гора!», якое адбылося 21 верасня, у дзень Ражаства Маці Божай, альбо Малой Прачыстай. Гэтае свята больш вядомае ў беларусаў як свята Багач.

З багатымі падарункамі ў Варанцэвіцкі сельскі Дом культуры завіталі госці са Славенскага, Райцаўскага, Звяняцкага сельскіх Дамоў культуры і Жукнеўскага сельскага клуба. Сталы літаральна ламіліся ад смачных страў, якія гаспадыні прыгатавалі з дароў прыроды.

Асноўнае месца ў прыгатаваннях адводзілася, канешне, бульбе. Увогуле, вядома каля паўтысячы  страў з бульбы. А вось ці спрабавалі вы бульбяную каўбасу, клёцкі з грыбамі, фаршыраваныя лодачкі і лапці з бульбы, драчонікі з тварагом, яблыкамі, капыткі, бульбяныя піражкі і пончыкі? Удзельнікі свята прадэманстравалі свае кулінарныя здольнасці, частавалі прысутных ласункамі з бульбы.

— У багатай сям’і і стол багаты, — заключылі члены аматарскага аб’яднання «Сям’я» са Славенскага СДК, выстаўляючы прыгатаваныя стравы. Толькі з бульбы імі было  прапанавана 10 страў. А да бульбы былі і сала, і агуркі, і памідоры, і кампот…

Гаспадыні з Жукнева прыгатавалі нацыянальныя стравы з бульбы паводле зборніка кулінарных рэцэптаў ажно з 1965 года. Багаты выбар быў і на звяняцкім стале. Асабліва прываблівалі клёцкі з грыбамі, прыгатаваныя па бабуліным рэцэпце. Бульбяной піцай  частавалі райцаўскія майстрыхі.

Немагчыма было не прыпыніцца каля сала гаспадароў свята — народнага клуба «Пачастункі з Варанцэвіч». Акрамя традыцыйных бабкі і дранікаў, тут на дэгустацыю выставілі незвычайную страву — капыткі і бульбяную каўбасу, якія больш распаўсюджаныя ў заходніх рэгіёнах краіны. Яны ж прадставілі і выстаўку гатункаў бульбы, якія карыстаюцца найбольшым попытам сярод вяскоўцаў.

Дэманстрацыя страў суправаджалася частушкамі, гульнямі і конкурсамі, прысвечанымі бульбе.

Прыгатаваць ежу немагчыма без агню. У якім стане павінна быць печка, як захаваць свой дом ад пажару, аб ролі супрацьпажарнага апавяшчальніка жыхарам аграгарадка расказала інспектар групы прапаганды і ўзаемадзейнічання з грамадскасцю РАНС Марына Назаранка.

Людзі цікавіліся і шматлікімі вырабамі майстроў Раённага дома рамёстваў на выстаўцы-продажы.

Старшыня Воўкавіцкага сельскага выканаўчага камітэта Ірына Шумай падзякавала ўсім, хто падрыхтаваў цікавае мерапрыемства, прыняў удзел у свяце. Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Алена Валевіч адзначыла, што Варанцэвічы здаўна славіліся сваімі працаўнікамі. Тут беражліва захоўваюць народныя традыцыі. Свята бульбы стала сапраўдным брэндам аграгарадка і ў далейшым будзе праводзіцца тут штогод. Па выніках конкурсу «Гарні, гарні бульбу з печы!» уручаны дыпломы за першыя тры месцы ў кожнай з пяці намінацый.

Узнагароды атрымалі ўсе ўстановы культуры, прыняўшыя ўдзел у свяце. Асаблівую падзяку Алена Васільеўна выказала гаспадарам свята — работнікам Варанцэвіцкага СДК за арганізацыю свята на высокім узроўні і за іх гасціннасць.

Марыя ХМЯЛЮК.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: +1 (from 1 vote)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Сентябрь 2019
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Авг   Окт »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене