На кантролі — будаўніцтва ў Талачыне дома для шматдзетных сем’яў

27 сентября 2019 15:54

Удзельнікі «круглага стала» вывучаюць праект дома.

Адбыўся «круглы стол» па пытаннях будаўніцтва ў Талачыне 40-кватэрнага дома для шматдзетных сем’яў па адрасе вуліца Леніна, 93Б. Мерапрыемства прайшло ў кабінеце намесніка старшыні райвыканкама Гаўрычэнкі М. Г. з наступным выездам на будоўлю. Галоўнай тэмаю абмеркавання сталі тэмпы і якасць работ. На сённяшні дзень узведзены ўсе 5 паверхаў дома, застаецца зрабіць дах — і можна будзе брацца за ўнутраную аддзелку.

Удзел у сустрэчы прынялі намеснік начальніка аддзела архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Пазнякова А. І., выконваючы абавязкі дырэктара ўпраўлення капітальнага будаўніцтва Талачынскага раёна Язвінская Н. І. і вядучы інжынер Недзін А. В., намеснік генеральнага дырэктара БКУП «Віцебскі домабудаўнічы камбінат» (генпадрадчык) Сяргееў В. Л. і майстар гэтага прадпрыемства Піліпенка А. Г., намеснік начальніка аршанскага занальнага аддзела інспекцыі Дэпартамента кантролю і нагляду за будаўніцтвам па Віцебскай вобласці Каракуця Р. С.

Заказчыкам аб’екта з’яўляецца ўпраўленне капітальнага будаўніцтва раёна. Для выканання некаторых відаў работ Віцебскім ДБК прыцягнуты субпадрадчыкі: ВУПП «Друць», УП «Віцебскаблгаз» і РУП «Віцебскэнерга». Фінансуецца будаўніцтва за кошт крэдытаў, атрыманых дольшчыкамі, і іх асабістых сродкаў, а пракладка камунікацый (водаправод, электрычнасць, газ, сувязь) — з абласнога бюджэту. Дарэчы, у раённым упраўленні капітальнага будаўніцтва паведамілі, што не ўсе яшчэ паклапаціліся пра адкрыццё крэдытных ліній, і гэтая акалічнасць выклікае дэфіцыт фінансавання, а значыць, замаруджвае будаўніцтва. Так што чым хутчэй будучыя ўладальнікі кватэр вырашаць свае пытанні з банкам, тым хутчэй стануць навасёламі.

Падчас наведвання будоўлі прадстаўнік інспекцыі Каракуця Р. С. звярнуў увагу на недапрацоўкі і ўпушчэнні будаўнікоў, прааналізаваў выкананне прадпісанняў, дадзеных у ходзе ранейшых візітаў на аб’ект. Таксама Рыгор Сямёнавіч рэкамендаваў павялічыць колькасць людзей у брыгадах з мэтай паскарэння тэмпаў работ. Неабходна таксама скаардынаваць графік работ з арганізацыямі, якія зоймуцца падвядзеннем камунікацый. У выпадку хуткага наступлення халадоў могуць узнікнуць цяжкасці з добраўпарадкаваннем тэрыторыі і іншымі вонкавымі работамі, некаторыя з іх у такім выпадку давядзецца выконваць пасля здачы дома (так званыя пераходныя работы).

«Круглы стол» — не адзінае мерапрыемства кантрольнага характару, накіраванае на забеспячэнне належнай якасці і паскарэння тэмпаў работ на аб’екце. У аддзеле архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама паведамілі, што кожную пятніцу праводзіцца пасяджэнне штаба з удзелам прадстаўнікоў абласнога ўпраўлення капітальнага будаўніцтва.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Сентябрь 2019
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Авг   Окт »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене