У дзіцячай бібліятэцы ў Талачыне падвялі вынікі праграмы летняга чытання «Кніжная паляна»

3 октября 2019 15:06

Традыцыйна ў пачатку новага навучальнага года ў гарадской дзіцячай бібліятэцы падводзяцца вынікі праграмы летняга чытання «Кніжная паляна». На гэты раз у ёй прынялі ўдзел вучні 4 «Б» класа сярэдняй школы №1 г. Талачына (класны кіраўнік Святлана Мікалаеўна Севасцьянава). У канцы мінулага навучальнага года ім быў прапанаваны спіс для прачытання мастацкіх твораў дзіцячых аўтараў.

Загадчыца бібліятэкі Алена Валер’еўна Манькоўская правяла віктарыну па прачытаных кнігах. Яна адзначыла, што ўсе вучні з гэтага класа чыталі летам творы мастацкай літаратуры, але сярод іх ёсць лепшыя, тыя, хто прачытаў амаль усе прапанаваныя кнігі.

Першае месца прысуджана Дашы Макарэвіч, на яе рахунку 26 прачытаных кніг. Па 25 твораў прачыталі Арсень Вярховін і Аляксандр Іслеўскі, яны падзялілі паміж сабой другое месца. На трэцім месцы — Мацвей Хамякоў і Мацвей Сіліхановіч, Стас Кірыковіч. Хлопчыкі прачыталі кожны па 15 — 17 кніг.

Далей месцы размеркаваліся наступным чынам. Тыя, хто прачытаў менш пятнаццаці кніг, занялі чацвёртае месца. Гэта Маша Баравік, Вікторыя Снарава, Уладзіслаў Жылко, Даша Дзмітрыевіч. І, нарэшце, пятае месца падзялілі паміж сабой Настасся Галубкова, Мілана Чумачэнка, Сабіна Кедыс, Стас Бабіцкі.

Усе пераможцы ўзнагароджаны граматамі, салодкімі прызамі і мяккімі цацкамі. Граматы атрымалі і тыя, хто з’яўляецца чытачом ў іншых бібліятэках.

Алена Валер’еўна павіншавала пераможцаў, пажадала і ў далейшым сябраваць з кнігай.

Алена СЕРАДА.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы 2019

Год малой родины

75-летие освобождения Беларуси

Прямые линии

Компьютеры, телефоны

Ритуальные услуги

Мисс Беларусь 2020

Дар бесценный

В мире денег

Поможем церкви!

На благое дело

Наш календарь

Октябрь 2019
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Сен   Ноя »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Архив новостей