Арудаваць сталярным арсеналам — цікавей, чым тыркаць пальцам у смартфон

4 октября 2019 15:33

Шахматы і шашкі, вырабленыя Генадзем Збуржынскім з удзелам дзяцей, карыстаюцца ў школе вялікай папулярнасцю.

За любімай справаю час пралятае незаўважна. На пытанне наконт працягласці выкладання працоўнага навучання ў Забалацкай СШ Генадзь Антонавіч Збуржынскі адказаў, што ўладкаваўся сюды гадоў 5-6 таму. Але калі дырэктар установы Рыма Браніславаўна Кітаева засумнявалася і зазірнула ў дакументы, то высветлілася, што на самай справе — 11. А ўвесь яго педагагічны стаж на сённяшні дзень налічвае 32 гады.

— З дзецьмі нібыта не старэеш, іх цікаўнасць і непаседлівасць не дадуць засумаваць, — тлумачыць настаўнік сваю вернасць аднойчы і назаўсёды выбранаму прафесійнаму шляху. — Нездарма, бачыце, я памыліўся з гадамі: здаецца, учора было, а на самай справе пры мне ўжо цэлае пакаленне дзяцей паспела закончыць школу.

Генадзь Антонавіч майстар на ўсе рукі і цудоўна мог бы знайсці сябе не толькі ў працы з дзецьмі, але не думае нічога змяняць у сваім жыцці і з задавальненнем зноў і зноў прыязджае з Талачына ў Забалацце, каб перадаваць свае ўменні вучням і рабіць што-небудзь па добраўпарадкаванні і ўпрыгажэнні школы. Дарэчы, пачынаў ён педагагічны шлях таксама тут, па накіраванні пасля заканчэння Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. Куляшова, пазней выкладаў фізкультуру, ваенную падрыхтоўку і працу ў іншых сельскіх школах раёна, і цяпер вось вярнуўся на першае месца працы.

— Вельмі душэўны і добразычлівы чалавек, гутарка з ім заўсёды пакідае прыемнае ўражанне, настройвае на пазітыў, — характарызуе калегу Рыма Браніславаўна. — Шмат чаго робіць для школы па-за рамкамі адукацыйнага працэсу. Усялякія малыя архітэктурныя формы ў двары змяняюць адна другую: штосьці вырабіў (сам ці з удзелам дзяцей), а праз некаторы час ужо задумаў што-небудзь новае.

— А жонка крыўдзіцца, што з-за мяне нічога для дома не купляем, бо нічога выкінуць не атрымліваецца: зламалася што-небудзь — ну, здаецца, купім новае, але я не вытрымаю, адрамантую — і ўсё, патрэба ў новым адпадае, — жартуе настаўнік.

Больш за ўсё Генадзю Антонавічу падабаюцца сталярныя работы. Некалькі знаёмых прадпрымальнікаў, якія маюць піларамы, ахвотна дапамагаюць школе з дошкамі. Добры арсенал інструментаў, у тым ліку электрычных (шліфмашынка, электралобзік і інш.) паступова ўкамплектавалі пры дапамозе спонсараў (у прыватнасці, беларуска-бельгійскага дабрачыннага праекта «БелБел») і за кошт пазабюджэтнай дзейнасці (напрыклад, летась і пазалетась школа збірала і здавала перапрацоўшчыкам яблыкі).

Засмучае педагога і майстра той факт, што для яго прадмета ў школьнай праграме выдзелена мала гадзін, на асобных ступенях навучання — нават адзін урок на тыдзень.

— Што можна зрабіць за 45 хвілін? Захоча вучань, напрыклад, змайстраваць  драўляную мадэль самалёта, ці нейкую кухонную прыладу ў падарунак маме, ці выпаліць малюнак — падрыхтуем матэрыялы, сплануем, у якім парадку што рабіць, а тут і ўрок закончыўся. Прайшоў тыдзень, і ён ужо не памятае, што да чаго, зноў не ведае, як да свайго будучага вырабу падступіцца.

Каштоўнасць працоўнага навучання Генадзь Антонавіч бачыць не толькі ў тым, што дзеці асвойваюць патрэбныя ў жыцці навыкі. Гэта яшчэ і творчасць, работа фантазіі, і развіццё лагічнага мыслення, вынаходлівасці, і немалая фізічная актыўнасць: працуючы нажоўкаю, разагрэешся часам не горш, чым на фізкультуры.

— Сучасныя дзеці, як вядома, вельмі захопленыя сваімі тэлефонамі — здаецца, сядзелі б у іх бясконца. Але, паверце, калі вучня зацікавіў выраб, які я прапанаваў яму змайстраваць, і калі працэс ідзе паспяхова, усё атрымліваецца, то тэлефон проста забываецца, патрэба штохвілінна заглядваць у яго адпадае, — дзеліцца настаўнік назіраннямі. — Так што патэнцыял майго прадмета ў плане развіцця дзяцей і фарміравання ў іх здаровых інтарэсаў і разумных паводзін — вялікі. І, падкрэслю, самому мне, настаўніку, вельмі карысна і прыемна працаваць са сваімі выхаванцамі. Яны дапамагаюць мне захоўваць бадзёрасць, аптымізм і любоў да жыцця.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Октябрь 2019
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Сен   Ноя »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене