За капеечны шматок пластыку можна заплаціць здароўем і жыццём

11 октября 2019 12:35

У сераду ў рамках рэспубліканскай акцыі «Захавай сабе жыццё!», накіраванай на зніжэнне дарожна-транспартнага траўматызму ў цёмны час сутак, прадстаўнікі абласнога і раённага структурных падраздзяленняў Дзяржаўтаінспекцыі правялі ў Талачыне і Азерцах некалькі прафілактычных мерапрыемстваў з рознымі катэгорыямі ўдзельнікаў дарожнага руху.

Былі выкарыстаны наступныя метады работы: выязны разгляд у працоўным калектыве адміністрацыйнага правапарушэння з накладаннем на парушальніка штрафу за перамяшчэнне ў цёмны час сутак без флікера, асветніцка-выхаваўчая гутарка і ўручэнне падарункаў школьнікам, раздача святлоадбівальных элементаў прахожым, кансультацыйная дапамога возчыку гужавой павозкі ў правільным абсталяванні яе святлоадбівальнымі элементамі.

ПАДАРУНКІ БЕЗ РАДАСЦІ

Парушальніцай, справу якой разглядалі з выездам у працоўны калектыў, у прысутнасці яе калег, аказалася маладая жанчына. За адсутнасць святлоадбівальнага элемента ў цёмны час сутак ёй давялося заплаціць штраф у памеры 25 рублёў 50 капеек. Працоўны калектыў невялікі, на сустрэчу прыйшло каля дзясятка чалавек, і ўсім ім у рамках мерапрыемства раздалі бясплатныя флікеры, але радасці гэтыя падарункі не выклікалі, настрой быў зусім не святочны, асабліва ў аштрафаванай грамадзянкі. Для яе флікер аказаўся не бясплатным, а купленым па вельмі завышаным кошце: на 25 рублёў можна было б набыць такіх з дзясятак, а то і больш.

— Зразумейце, справа не столькі ў грашах, колькі ў жыцці чалавека, — пераконвалі прадстаўнікі ДАІ прысутных. — Пакараная рублём асоба можа адчуваць сябе пакрыўджанай, непрыязна адносіцца да інспектара дарожнага руху, абурацца, але наступным разам будзе паводзіць сябе на дарозе больш абачліва і разумна і тым самым, магчыма, выратуе сябе. Чалавек, у якога загінуў хтосьці з блізкіх, заплаціў бы любыя грошы, каб вярнуць яго, але такую магчымасць яму ніхто не прапануе.

САМАЕ СТРАШНАЕ — СТРАТА РОДНЫХ ЛЮДЗЕЙ

— Ці не страшна вам выязджаць на месца гібелі чалавека? — спыталіся навучэнцы Азерацкай базавай школы ў старшага інспектара аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама Юліі Камінскай, якая завітала да іх  разам са сваёй калегай — інспектарам па адміністрацыйнай практыцы аддзялення ДАІ Талачынскага РАУС Кацярынай Цітавец.

Такое пытанне ўзнікла не на пустым месцы, а пасля таго, як Юлія Сяргееўна канкрэтна і жыва, без лішніх тэарэтычных разважанняў на маральныя тэмы, на прыкладах са сваёй практыкі прадэманстравала, да якой непапраўнай бяды і несуцешнага гора можа прывесці нейкая, на першы погляд, дробязь — адсутнасць флікера. Адказ на пытанне прагучаў таксама зусім не абстрактны — выпакутаваны:

— Калі бачыш гэтыя трагедыі ледзь не кожны дзень, то загартоўваешся і знаходзіш сілы захоўваць раўнавагу. Але ўявіце сабе, што адчуваюць бацькі, якія пазналі ў збітым насмерць пешаходзе сваё дзіця, або дзеці, якія засталіся без бацькоў. Вось гэта і ёсць самае страшнае.

Напрыканцы сустрэчы госці раздалі дзецям флікеры і канцылярскую прадукцыю з сімволікай Дзяржаўтаінспекцыі і папрасілі давесці ўсё пачутае да ведама родных і блізкіх.

ПРЫЕМНАЯ СУСТРЭЧА З ІНСПЕКТАРАМ

А пакуль адбывалася гутарка са школьнікамі, старшаму інспектару групы інфармацыйна-аналітычнай работы ўпраўлення ДАІ УУС аблывыканкама Аляксею Шпакоўскаму і часова выконваючаму абавязкі начальніка аддзялення ДАІ Талачынскага РАУС Руслану Сакалоўскаму якраз у ваколіцах школы давялося сустрэць гужавую павозку, абсталяваную святлоадбівальнымі элементамі толькі  ззаду, у той час як Правілы дарожнага руху патрабуюць наяўнасці катафотаў і спераду.

Прывесці воз у адпаведнасць з нарматыўнымі патрабаваннямі ўдалося адразу на месцы, для гэтага ў возчыка знайшліся і матэрыялы, і прылады.

Акрамя таго, і возчык, і выпадковыя прахожыя, у якіх пры сабе не аказалася святлоадбівальных элементаў для нашэння пешаходам, атрымалі флікеры. Так што цяпер, пасля ўдалай дзённай сустрэчы з аўтаінспектарамі, гэтыя грамадзяне могуць смела сустракацца з імі і ноччу, не турбуючыся ні за свой бюджэт, ні за рэпутацыю, а самае важнае — звёўшы да мінімуму верагоднасць няшчаснага здарэння з сабою.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Октябрь 2019
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Сен   Ноя »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене