Рукадзельніцы Забалацкай СШ абшыюць і малых, і старых

11 октября 2019 13:48

Адным з напрамкаў дзейнасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Талачынскага райвыканкама з’яўляецца арганізацыя часовай занятасці навучэнцаў школ у вольны ад вучобы час.

Фінансуюцца гэтыя мерапрыемствы з прыцягненнем сродкаў Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь. Дзецям выдаюцца працоўныя кніжкі, а значыць, з гэтага моманту для юных грама-дзян афіцыйна пачынаецца іх працоўны шлях.

Падчас летніх канікулаў 5 старшакласніц Забалацкай СШ пад кіраўніцтвам настаўніцы Мішкаруднай В. І. займаліся шыццём пасцельнай бялізны для Дзімітраўскага (а/г Заднева) і Райцаўскага дзіцячых садоў. 2 кастрычніка дзяўчаты разам з настаўніцай на школьным аўтобусе даставілі плён працы сваіх рук выхаванцам заднеўскага дзіцячага сада. І не проста даставілі, а перадалі яго ў займальнай форме, правёўшы для дзяцей невялікае мерапрыемства з рухавай гульнёй і адгадваннем загадак.

У той час, калі яны знаёміліся і забаўляліся з маленькімі гаспадарамі садка, у школе іх ужо чакалі рулоны тканіны і новая магчымасць падзарабіць: чарговая партыя бялізны ад забалацкіх рукадзельніц адправіцца ў Рацаўскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат, асноўнымі насельнікамі якога з’яўляюцца пажылыя людзі.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: +1 (from 1 vote)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Октябрь 2019
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Сен   Ноя »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене