На зямлі стане чысцей і зеляней

24 октября 2019 15:58

Дзве ідэйна блізкія акцыі, накіраваныя ў канчатковым выніку, прама ці ўскосна, на аздараўленне навакольнага асяроддзя, супалі ў мінулую суботу. Па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі ажыццяўляліся ўборка і пасадка лесу (акцыя «Чысты лес-2019»), а ўсе жыхары населеных пунктаў і працоўныя калектывы былі запрошаны да ўдзелу ў раённым суботніку па навядзенні парадку.

Падводзячы вынікі зробленага, намеснік дырэктара ДЛГУ «Талачынскі лясгас» па ідэалагічнай рабоце Наталля Цвяткова паведаміла, што ў ходзе акцыі «Чысты лес-2019» у лясных угоддзях і зонах адпачынку было ўбрана 14,6 куб. м смецця, праведзена дапаўненне лясных культур на плошчы 21,3 гектара (высаджана 21500 саджанцаў). Удзел у акцыі прынялі лясгас і лясніцтвы, навучэнцы і педагогі ўсіх гарадскіх школ, Славенскай і Забалацкай сярэдніх, працоўныя калектывы Белдзяржстраха і Раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. Работы вяліся ў ваколіцах Талачына, Друцка, Азерцаў, Маляўкі, Забалацця. У адпаведнасці з ініцыятываю Мінлясгаса, дзеці, якія прымалі ўдзел у акцыі, атрымалі на памяць падарункі — блакноты і ручкі.

Пасадкаю дрэў, толькі ўжо не ў рамках акцыі, а ў адпаведнасці з планам суботніка, займаліся таксама райвыканкам, раённы Савет дэпутатаў, прадпрыемства ДЭУ-8 і іншыя арганізацыі.

Каля магістралі М1/Е30 (а менавіта ў месцы прымыкання да яе дарогі Р19 і на сенненскай развязцы з кругавым рухам) у гэты дзень, паводле слоў галоўнага інжынера ДЭУ-8 Сяргея Квачэнкі, было высаджана 450 дрэў. Акрамя таго, дарожнікі правялі ў ходзе суботніка немалы аб’ём сваіх вузкаспецыяльных дарожных работ на працоўных месцах.

Не засталіся ўбаку ад навядзення парадку іншыя працоўныя калектывы, навучальныя ўстановы, грамадзяне на тэрыторыі ўсяго раёна. Асенняй парою, калі масава ападае лісце і вызваляецца ад расліннасці зямля, кожнаму знайшлося да чаго прыкласці рукі.

Уладзімір МІХАЙЛАЎ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Октябрь 2019
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Сен   Ноя »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене