Калектыў ДБУ-63 усім дае магчымасць расці прафесійна і раскрываць свае асабістыя здольнасці

25 октября 2019 16:46

Людзей, якія 20 гадоў таму сталі каля вытокаў ДБУ-63, сёння тут засталося ўжо няшмат. Сярод іх — нязменны начальнік прадпрыемства Мікалай Рыгоравіч Яшчук і галоўны бухгалтар Ларыса Рыгораўна Карзюк. 1 лістапада 1999 года яны адважыліся ўзяць на сябе адказнасць за лёс калектыву новастворанай арганізацыі, яшчэ не ведаючы, што з цягам часу выведуць яе на перадавыя пазіцыі ў дарожна-будаўнічай галіне рэспублікі і нават асвояць замежны рынак.

З НАДЗЕЙНЫМІ ПАПЛЕЧНІКАМІ ЛЮБЫЯ ЗАДАЧЫ ПА СІЛАХ

З’явілася ДБУ-63 не на пустым месцы, а на базе іншай дарожнай арганізацыі,  але безумоўнага поспеху гэтая акалічнасць не гарантавала: і кадравы састаў, і матэрыяльна-тэхнічная база патрабавалі папаўнення і абнаўлення. Тым не менш развіццё маладога прадпрыемства адразу пайшло па шляху прагрэсу — не імклівага, але ўпэўненага і незваротнага, толькі ўперад. Праўда, каштавала гэта вялікіх намаганняў, ды і сёння ўдаецца захоўваць дасягнутыя пазіцыі толькі дзякуючы поўнай самааддачы ўсяго калектыву. Жыццё ўдалечыні ад дома, шум тэхнікі і жар асфальту, праца ад цёмнага да цёмнага, а то і ноччу, і па выхадных — да ўсяго гэтага павінен быць гатовы чалавек, які звязаў лёс з дарожным будаўніцтвам. Цяжка пераацаніць і напружанасць працы адміністрацыі: будні інжынернай і эканамічнай службаў напоўнены бясконцымі клопатамі і перажываннямі за лёс прадпрыемства ў цэлым і за дабрабыт кожнага асобна ўзятага работніка.

Ларыса Рыгораўна ўспамінае, што згадзілася перайсці сюды з прэстыжнай у той час райсельгастэхнікі, паверыўшы Мікалаю Рыгоравічу, адчуўшы ў ім надзейнага чалавека, заразіўшыся яго ўпэўненасцю і гатоўнасцю рухацца да мэты. Заканамерна, што і далей калектыў папаўняўся такімі ж надзейнымі, мэтанакіраванымі людзьмі: яны знаходзілі тут аднадумцаў і атрымлівалі магчымасць рэалізаваць свой патэнцыял, раскрыць свае прафесійныя і асабістыя якасці — і тым самым рабілі ўклад у далейшае ўмацаванне прадпрыемства.

Навучэнцы віцебскага і аршанскага каледжаў Яўген Крупянчонак, Раман Акуленка і Арцём Белазёраў задаволеныя тым, што ім выпала праходзіць практыку на базе ДБУ-63.

Сёння ў ДБУ-63 працуюць 268 чалавек, з іх больш за 15 гадоў — 57, моладзь ва ўзросце да 31 года — 69 чалавек. Гэтыя лічбы сведчаць пра плаўную змену пакаленняў, а значыць, і пра пераемнасць, пра захаванне спрыяльнай, канструктыўнай атмасферы, пра нязменнасць добрых традыцый.

— У нас вельмі дружны калектыў, аб’яднаны ўсведамленнем нашых агульных інтарэсаў, энтузіязмам у дасягненні нашых агульных мэт, — гаворыць Ларыса Рыгораўна. — Моладзь лёгка пераймае вопыт старэйшых калег, з ходу асвойвае спецыфіку нашай дзейнасці і ўцягваецца ў прадукцыйную працу.

ТАКІМ СЛЕДАМ НА ЗЯМЛІ МОЖНА ЗАХАПЛЯЦЦА І ГАНАРЫЦЦА

Азіраючыся на два дзясяткі гадоў, галоўны бухгалтар з прыемнасцю адзначае, што толькі 2017-2018 аказаліся цяжкаватымі, а ва ўсе астатнія прадпрыемства  працавала з прыбыткам, актыўна абнаўляла матэрыяльна-тэхнічную базу і паляпшала бытавыя ўмовы для работнікаў. Сёння ў яго распараджэнні цудоўна абуладкаваная вытворчая тэрыторыя і будынкі, мадэрнізаваны асфальтабетонны завод, багаты на сучасную тэхніку аўтамабільны парк, уласны інтэрнат з камфартабельнымі кватэрамі. Талачынскім дарожнікам давяралі і давяраюць вельмі адказныя і складаныя аб’екты: дарогі першай катэгорыі М1, М5, М6, Мінская кальцавая, міжнародны аэрадром у Балбасаве і інш. Кіраўнік і работнікі ДБУ-63 неаднаразова адзначаліся ведамаснымі (па лініі Мінтранса) і дзяржаўнымі ўзнагародамі.

Сёлета за 9 месяцаў асвоена 19623000 рублёў, за 10 месяцаў сума складзе, паводле папярэдніх ацэнак, 23000000. У цяперашні час ДБУ-63 працягвае шматлікія работы ў Балбасаве (ліўнёвая каналізацыя, дрэнаж і інш.) і паралельна паглыбляе супрацоўніцтва з украінскімі партнёрамі. У межах Беларусі прадпрыемству з яго вытворчымі магутнасцямі бывае цеснавата, таму ўжо не першы год ДБУ-63 шукае заказы на тэрыторыі Украіны. На сённяшні дзень яго сіламі там адрамантавана каля 20 кіламетраў рэспубліканскіх дарог, а сёлета пачалася работа на 15-кіламетровым адрэзку трасы Крывы Рог — Нікалаеў (з пераходам на наступны год).

— Цяжка перадаць словамі, што адчуваем мы, работнікі адміністрацыі, калі выязджаем працаваць на аб’екты (напрыклад, на сяўбу травы) і бачым на месцы былога лесу ці некалі вартай жалю разбітай дарогі велічную сучасную магістраль, — прызнаецца Ларыса Рыгораўна. — У гэтыя хвіліны душу напаўняюць захапленне маштабамі зробленага, удзячнасць нашым працаўнікам і гонар ад усведамлення таго, што такі след на зямлі пакінула наша талачынскае прадпрыемства.

ДРУЖНЫЯ І Ў ПРАЦЫ, І Ў ЗАБАВАХ

Супрацоўнікаў ДБУ-63 аб’ядноўваюць не толькі кампетэнтнасць і прафесіяналізм у рамках службовай дзейнасці, а яшчэ і актыўная грамадская пазіцыя, творчы погляд на жыццё, імкненне да самарэалізацыі ў шматлікіх яго сферах. Прадпрыемства з’яўляецца ўдзельнікам усіх найбольш значных святочных і спартыўных мерапрыемстваў раённага маштабу і ўнутрыведамаснага характару (у межах будаўніча-мантажнага трэста, філіялам якога ДБУ-63 з’яўляецца). Так, 5 кастрычніка каманда ДБУ-63 заняла першае месца па кіданні дроцікаў (дартс) у рамках спартыўных спаборніцтваў паміж установамі і арганізацыямі Талачынскага раёна, а інжынер па матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні Вольга Грушэўская — першае месца ў асабовым заліку па выніках усіх відаў спаборніцтваў. Летам каманда прад-прыемства перамагла ў стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі ў рамках раённага турзлёту.

— Навагоднія конкурсы мастацкай самадзейнасці, спаборніцтвы па футболе, валейболе, турзлёты філіялаў трэста… Не ведаю, ці ёсць такія мерапрыемствы, на якія мы не адгукнуліся б, — распавядае Ларыса Рыгораўна пра культурна-масавае жыццё прадпрыемства. — Моладзь загараецца жаданнем дастойна прадставіць свой калектыў, а кіраўніцтва ахвотна ідзе насустрач падобным ініцыятывам і актыўна садзейнічае іх рэалізацыі (забеспячэнне транспартам, арэнда спартзалы для трэніровак і г. д.). Словам, я думаю, што кожны, хто ўбачыць сваё прызванне ў дарожным будаўніцтве і трапіць на працу ў ДБУ-63, пройдзе тут цудоўную школу прафесійнага росту, раскрые свае чалавечыя здольнасці і таленты і знойдзе нямала надзейных сяброў.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 10.0/10 (2 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: +3 (from 3 votes)
Калектыў ДБУ-63 усім дае магчымасць расці прафесійна і раскрываць свае асабістыя здольнасці, 10.0 out of 10 based on 2 ratings

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Октябрь 2019
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Сен   Ноя »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене