Тэрыторыя рызыкі. Рэйд па падвалах і гарышчах у Талачыне

11 ноября 2019 10:09

Раённым аддзелам па надзвычайных сітуацыях сумесна з ДП «Коханава-ЖКГ» і РАУС праведзены абход падвальных памяшканняў і гарышчаў шматкватэрных дамоў у Талачыне. Мэта мерапрыемства — выяўленне і прафілактыка парушэнняў нарматыўна-прававых актаў у сферы эксплуатацыі жыллёвага фонду, мінімізацыя верагоднасці ўзнікнення надзвычайных сітуацый, недапушчэнне пагаршэння крымінагеннай сітуацыі і санітарнага стану месцаў агульнага карыстання.

Праблема нумар адзін, з якою ўпарта, але беспаспяхова змагаецца жыллёва-камунальная служба, — пастаянна адамкнутыя дзверы ў падвалы. Кіраўнік ДП «Коханава-ЖКГ» Вакуноў А. М. паведаміў, што камунгас закупае навясныя замкі сотнямі (сёлета набылі спачатку 200, а пазней яшчэ 100 штук). Да замка прыкладаецца некалькі ключоў, адзін з іх камунгас пакідае сабе, астатнія раздае жыхарам. Але нярэдка жыхары замест таго, каб нарабіць дублікатаў, пакідаюць замок прымкнутым да адной дужкі, а то і ўвогуле здымаюць яго (магчыма, хтосьці ўзломвае, а можа, скарыстаўшыся ключом, таемна прысвойвае агульную маёмасць).

— Усё жыццё тут жыву, і ніхто ніколі нічога не замыкаў, — здзівілася адна пажылая грамадзянка (не тая, што на фотаздымку), сустрэўшы камісію каля пад’езда свайго дома. — Каму тут што красці? Навошта нам гэтыя замкі? Вунь у нас вісіць, і ніхто ім не карыстаецца, у мяне нават ключа ад яго няма і не трэба.

Неабходнасць замыкаць падвалы і гарышчы пераканаўча абгрунтоўвалі сваім субяседнікам інжынер РАНС Манжура В. А. і ўчастковы інспектар РАУС Зяцеў К. У. Асоба без пэўнага месца жыхарства размяшчаецца ў падвале начаваць, выпівае, курыць, засынае і гіне ад агню ці дыму — гэта не абстрактная, тэарэтычна змадэліраваная сітуацыя, а адно з рэальных здарэнняў, якія ў розныя гады адбываліся ў тым ліку і ў нашым раёне. Акрамя таго, адчынены падвал — прывабнае месца і для непаўналетніх, якія вырашылі пакаштаваць чаго-небудзь забароненага, і для зламысніка, які зацягне туды сваю ахвяру, і для самазабойцы, і для наркамана. Да таго ж калі падвал ператвараецца ў прахадны двор, то ніхто не можа гарантаваць цэласнасць пракладзеных у ім камунікацый (трубы, праводка) і маёмасці жыхароў, якая тут захоўваецца.

Яшчэ адна праблема — захламленне месцаў агульнага карыстання.

— Усялякае ламачча і гразь вывозім з падвалаў трактарамі, — гаворыць дырэктар камунгаса. — Вядзём з насельніцтвам тлумачальную работу, вывешваем лістоўкі, але жаданага эфекту пакуль што не атрымліваем.

Лепшая сітуацыя там, дзе жыхары пад’езда аказваюцца ў асноўнай масе свядомымі, неабыякавымі і дружнымі людзьмі. Агульнымі намаганнямі яны падтрымліваюць сваю тэрыторыю ў належным стане, а калі сярод іх з’явіцца шкоднік, які лянуецца данесці смецце да кантэйнераў, пакідае адчыненымі дзверы і г. д., то яго вылічаць і выведуць на чыстую ваду. Два супрацьлеглыя прыклады з вуліцы Трактарнай: у падвале аднаго дома — адамкнутыя дзверы, унутры — бутэлькі і прэзерватывы, а ў суседнім — дзверы на замку, за імі (адзін з членаў камісіі мае туды доступ) нічога лішняга, і вісіць рознакаляровая заламінаваная шыльдачка з надпісам, які ў дасціпнай, гумарыстычнай форме заклікае захоўваць чысціню і парадак.

Падчас нарады, якая адбылася пасля абходу, вырашана, што камунгас паўторна вывесіць на дзвярах пад’ездаў вытрымкі з нарматыўна-прававых актаў у сферы эксплуатацыі жыллёвага фонду. Абмеркаваны таксама механізмы прыцягнення парушальнікаў да адміністрацыйнай адказнасці (напрыклад, за ўзлом замкоў) і магчымасць поўнасцю заблакіраваць (заварыць) уваходы ў падвал у тых дамах, дзе наяўнасць індывідуальных (асобных для кожнай кватэры) падвальных памяшканняў не прадугледжана праектам. Прафілактычная работа працягнецца і актывізуецца з улікам выказаных на нарадзе меркаванняў і прапаноў.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Ноябрь 2019
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Окт   Дек »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене